Руд­ня Ма­ры­мо­на­ва.

ГО­МЕЛЬ­СКІ РА­ЁН

Gomelskaya Pravda - - НАШАИ ДОЛІ АДГАЛОСКІ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фота аўта­ра і Аляк­сея ГЕРАСІМЕНКІ

Так што ў Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай пер­шая су­стр­э­ча з та­ле­навітай ад Бо­га жан­чы­най Та­ма­рай Кур­лен­ка, ура­дж­эн­кай бра­гін­с­кай вё­скі Рыж­каў. Лёс даў ёй шмат іс­пы­таў, а яна год­на вы­тры­ма­ла іх і 28 га­доў ня­се куль­ту­ру ў ма­сы, за­раз з’яў­ля­ец­ца дэпу­та­там сель­ска­га Са­ве­та. Жур­наліст па аду­ка­цыі, вы­дат­ны знаў­ца род­най мо­вы, цу­доў­на ва­ло­дае сло­вам, пе­ра­ма­гае ў шмат­лікіх літа­ра­тур­ных кон­кур­сах — па­этыч­ных, пра­за­іч­ных, у тым ліку і на пра­васлаў­ную тэ­ма­ты­ку. А як грае на ба­яне! Но­гі са­мі про­сяц­ца ў ско­кі. Та­ма­ра са­ма і рэ­жы­сіруе вы­ступ­лен­ні свай­го ка­лек­ты­ву, ве­дае не толь­кі як “пры­га­та­ва­ць”, але і як “па­да­ць”. Так зва­ныя яе пад­вод­кі да вы­хаду “Званіц” за­ў­сё­ды з гу­стам, з на­род­най філа­со­фіяй.

З Та­ма­рай мы на­кіра­валі­ся да ад­ной са стар­эй­шых удзель­ніц “Званіц” Соф’і Дра­бы­ш­эўс­кай. Гэта яна на вы­ступ­лен­ні ка­лек­ты­ву ў Ель­ску ў мі­ну­лым год­зе ат­ры­ма­ла ты­тул “Ба­бу­ля-май­ст­рыха”. Па­мя­та­ец­ца, та­ды яна агуч­ва­ла са сц­э­ны цэ­лую па­эму Та­ма­ры Кур­лен­кі, у якой бы­лі та­кія рад­кі: Змал­ку Со­няй я за­ву­ся, Пра­ца­ві­тас­ць — мой ак­ц­энт! Я жы­ву ў Бе­ла­русі, Дзе най­леп­шы Пр­эзід­энт! Дом Соф’і Тры­фа­наў­ны сваім вы­гля­дам і ду­хоў­ным на­паў­нен­нем па­цверд­зіў: ва ўсім май­ст­рыха! І спя­вае, і ў бу­бен б’е, і вя­жа. А на яе вы­шы­ван­ках, зда­ло­ся, са­бралі­ся ўсе пяр­э­с­тыя во­сень­скія фар­бы квет­нікаў і ва­коліц Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай. Жан­чы­на пад­зя­ліла­ся, што са­ма ро­дам з Ча­ч­эрш­чы­ны, з вё­скі Ха­лоч­ча. Там пра­ца­ва­ла ў кал­га­се, 23 га­ды за­га­д­ва­ла ма­лоч­на-та­вар­най фер­май. Чар­но­быль­ская ка­та­стро­фа зры­ну­ла з род­най зя­мель­кі ў 1991 год­зе. Але ж пра­ца­вітая ся­лян­ская сям’я (муж Ана­толь Іва­навіч у мі­ну­лым трак­та­рыст, 47 га­доў пра­цоў­на­га ста­жу!) год­на пры­жы­ла­ся на но­вым мес­цы. Да­ча­калі­ся Дра­бы­ш­эўскія 6 уну­каў, 10 праў­ну­каў. А калі неча­ка­най хва­ляй сум пад­ко­ці­ць, Тры­фа­наў­на спя­вае ад­ну з даўніх пе­сень са свай­го Ха­лоч­ча: Упы­ліў, уку­рыў

сі­лен дроб­ны до­жд­жык Дай па чы­ста­му по­лю-у-у. За­жу­рыў, за­жу­ры­ўсь

мой та­тач­ка родны Па ма­ёй гор­кай долі-у-у. Ой, та­ды жа бы­ло до­жд­жы­ку ку­рыц­ца, А як ма­мач­ка бы­ла-у-у, Ой, та­ды жа бы­ло та­тач­ку жу­рыц­ца, Як я ма­лень­ка бы­ла-у-у.... А ця­пе­ра­ка мой та­тач­ка родны, Ая ў люд­зеч­кі пай­ш­ла-у-у...-у... На ад­ной з га­лоў­ных вуліц ц вё­скі — імя 40 га­доў Пе­ра­мо­гі — гас­па­да­ры ары ні­бы спа­бор­ні­ча­ю­ць між са­бой на леп­шую еп­шую сяд­зі­бу, і са­праў­ды, ка­жу­ць, хут­ка а свя­та вё­скі. У до­ме № 28 жы­ву­ць Ма­ё­ра­вы. вы. Сту­піў­шы ў іх двор ад­чу­ва­еш са­праўд­ную ную лю­боў да свай­го ла­піка зям­лі, до­ма, імкненне ра­бі­ць усё з на­тх­нен­нем і ду­шой. Уразіў іх квет­нік, ка­лод­зеж, аформ­ле­ны пад млы­нок, др­э­ва, аз­доб­ле­нае гла­ды­ша­мі сваіх прод­каў, тунэль, спле­це­ны з ві­на­гра­ду. І аль­тан­ка, над якой сім­вал сівой даўні­ны — пас­та­лы. Гас­пады­ня Ган­на Ар­кад­зьеў­на 22 га­ды ад­пра­ца­ва­ла га­лоў­ным бух­гал­та­рам мяс­цо­вай гас­па­дар­кі, тры га­ды ўпраў­ля­ю­чай.

“Ра­зам з му­жам жы­вем — бы пес­ню ад­ну спя­ва­ем, — пад­зя­ліла­ся жан­чы­на. — Ён мой ад­на­клас­нік, 38 га­доў ра­зам. Зі­мо­вы­мі ве­ча­ра­мі буд­зем зноў зай­мац­ца аз­даб­лен­нем до­ма, ра­бі­ць разь­бя­ныя на­рых­тоўкі. Так што да на­ступ­на­га ле­та сядзіба стане яш­чэ больш пры­го­жай”.

У ва­колі­цах Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай ар­хе­о­ла­гі знай­шлі некаль­кі га­рад­зіш­чаў, у тым ліку VII — III ста­годдзяў да на­шай эры і ран­ня­га жа­лез­на­га ве­ку. Усё гэта свед­чы­ць, што зда­вён гэтыя зем­лі бы­лі за­се­ле­ны. З пісь­мо­вых кры­ніц вы­ні­кае, што вёс­ка вя­до­ма з XVIII ста­годдзя як ула­данне па­меш­чы­цы Ва­лад­зь­ко­вай, за­тым — Ха­ця­ноўс­кай. З па­чат­ку 1880 га­доў тут быў хле­ба­за­пас­ны ма­га­зін. У 1887 год­зе мелі­ся вятрак, кру­пад­зёр­ня. За сваю гісто­рыю вёс­цы да­вя­ло­ся бы­ць у склад­зе Дзят­лавіц­ка­га, Го­мель­ска­га, Ло­еўска­га, Рэчыц­ка­га ра­ё­наў. У 1930 год­зе тут ар­гані­за­валі кал­гас “Сме­лы”, пра­ца­ваў па­ра­вы млын, дзве куз­ні.

Шмат са­праўд­ных май­строў жы­ву­ць тут і сён­ня. Як, на­прыклад, Мітра­фан Мі­са­ч­эн­ка. У пя­ці­га­до­вым уз­рос­це, у час аку­па­цыі, яму ўр­э­за­лі­ся ў па­мя­ць ня­мец­кія лег­кавікі і ко­мі­ны род­най ло­еўс­кай вё­сач­кі Руд­ня Каменева. 33 га­ды як жы­ве ў дру­гой Руд­ні, увесь час ад­пра­ца­ваў ша­фё­рам у саў­га­се імя Ня­кра­са­ва, езд­зіў на роз­ных гру­за­ві­ках, але ж най­больш па­лю­біў ГАЗ-53. За­раз жа Мітра­фан Пра­ко­павіч неза­мен­ны май­ст­ра, які робі­ць для зем­ля­коў граб­лі, тач­кі, кля­пае ко­сы, сло­вам, рых­туе ўсе неаб­ход­ныя пры­ла­ды. Ды і лод­кі пен­сія­нер вы­раб­ляе. Пад­зя­ліў­ся, што чар­го­вая — 47-я па ліку — га­то­ва да спус­ку на ва­ду. Калі цём­ныя во­сень­скія ту­ма­ны пры­плы­ву­ць з па­пла­воў, сум па за­ў­час­най стра­це двух сы­ноў раз­вей­ва­ю­ць пра­ца і ўсве­дам­ленне, на­коль­кі патр­эб­ны яго вы­ра­бы ся­ля­нам. А жон­ка Ка­цяры­на Яго­раў­на, дар­эчы, фі­ло­лаг па аду­ка­цыі, ак­ты­ў­на спя­вае ў “Звані­цах”, стар­эй­шая ўд­зель­ні­ца ка­лек­ты­ву!

У Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай пазна­ё­міла­ся яіз яш­чэ ад­ным ці­ка­вым ся­мей­ным ду­э­там — Ана­то­лем Па­двой­скім і Ве­рай Ду­бад­зе­ла­вай. Не­ма­ла­дыя людзі сыш­лі­ся праз га­ды пас­ля смер­ці сваіх “па­лаві­нак”, каб не так ад­зі­но­ка бы­ло жы­ць на бе­лым све­це. Яны ўжо дзе­ся­ць га­доў ра­зам.

Ана­толь Фё­да­равіч ма­лым дзі­цём пе­ра­жыў лёс вяз­ня, ра­зам з ма­ці і7 дзе­ць­мі быў вы­ве­зе­ны ў Гер­манію. Па да­ро­зе па­мёр яго бра­ток Ві­ця.

— Ма­ма збе­раг­ла нас шас­цярых там, у Ня­меч­чыне. Яна пра­ца­ва­ла на авія­цый­ным за­вод­зе, невы­нос­на цяж­ка. Жы­лі мы як ска­ці­на, у ба­ра­ках... Не дай Бо­жа ніко­му, — пад­зя­ліў­ся Фё­да­равіч. — Го­рад, у якім мы бы­лі, вы­зва­ля­лі аме­ры­кан­цы. Яны да­вез­лі да Эль­бы, по­тым — це­раз пан­тон­ны мост да на­шых...

А Ве­ра Сі­да­раў­на рас­ка­за­ла, як цяж­ка бы­ло вы­жы­ва­ць ёй без ба­ць­кі: Сі­дар Па­та­павіч за­гі­нуў 29 студ­зе­ня 1944 го­да на Жлобінш­чыне. “Яж у мір­ны час стра­ці­ла сы­на Ва­ле­ры­ка, не ма­гу ніяк пе­ра­жы­ць гэту бе­дач­ку, — раз­нерва­ва­ла­ся жан­чы­на. — Прый­шоў з вай­ны да­лё­кай, аф­ган­с­кай. Пі­ць па­чаў. Не­люд­зі да­па­ма­глі, сы­шоў за­ў­час­на”.

На два­ры дзі­ця­ча­га сад­ка су­стр­э­ла­ся з юны­мі вяс­коў­ца­мі, дзят­вой XXI ста­годдзя. Ім пі­са­ць но­вую гісто­рыю сва­ёй вё­скі. І так хо­чац­ца, каб боль­шас­ць знай­шлі сваё прызна­ч­энне на род­най зя­мель­цы. Пры­ем­най вест­кай па­ра­да­ва­ла ўпраў­ля­ю­чая спра­ва­мі мяс­цо­ва­га сель­са­ве­та Ган­на Каз­ло­ва, ура­дж­эн­ка хой­ніц­кай вё­скі Ві­ць: 680 ча­ла­век жы­ву­ць у Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай, пры­чым 392 — пра­ца­з­доль­на­га ўз­рос­ту. Ча­цвё­ра ма­ры­мо­наў­цаў сё­ле­та да­сяг­ну­ць 90-годдзя. А раз­мя­ня­лі дзя­ся­ты дзя­ся­так Ксенія До­ля, Прас­коўя Ка­ло­ша, Тац­ця­на Ла­пы­ро­ва. Нез­дар­ма ж сло­ва “вёс­ка” жа­но­ча­га ро­ду!

Мітра­фан Мі­са­ч­эн­ка са сваім коні­кам

Та­ма­ра Кур­лен­ка: “Жы­ве мая род­ная вёс­ка, а зна­чы­ць — жы­ве мой на­род!”

Соф’я Дра­бы­ш­эўская: жы­ву і спя­ваю!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.