Ну вель­мі “Уме­лыя рукі”!

У са­цы­яль­ных сет­ках пра­ця­г­вае на­біра­ць па­пу­ляр­на­сць ма­лю­нак вась­міклас­ні­цы Аза­рыц­кай шко­лы Калін­кавіц­ка­га ра­ё­на На­тал­лі Хва­цік.

Gomelskaya Pravda - - ИНФОРМАЦИЯ - Л. ЛОБАН

“Не ча­пай, бо лясне!” — ла­каніч­ны і зра­зу­ме­лы над­піс га­во­ры­ць сам за ся­бе: іг­на­ра­ванне правіл энер­га­бяс­пе­кі мо­жа за­кон­чыц­ца тра­гіч­на. Яш­чэ ў 2013 год­зе школь­ні­ца прад­ставі­ла ма­лю­нак (на здым­ку) на аб­лас­ны кон­курс “Энер­ге­ты­ка ва­чы­ма дзя­цей”, аб’яў­ле­ны філія­лам РУП “Го­мель­энер­га”, і тра­пі­ла ў лік пры­зё­раў, ат­ры­ма­ла ды­п­лом III сту­пе­ні. Дар­эчы, дзяўчын­ка ча­ста ўд­зель­ні­чае ў па­доб­ных кон­кур­сах і, як праві­ла, пас­пя­хо­ва. У гэтым год­зе пас­ля пад­вяд­зен­ня вы­нікаў так­са­ма аб­лас­но­га кон­кур­су “Вы­ра­та­валь­нікі ва­чы­ма дзя­цей” у На­тал­лі ды­п­лом I сту­пе­ні.

Ін­шыя кан­кур­сан­ты з Аза­рыц­кай шко­лы так­са­ма не за­ста­юц­ца без узна­га­род. Так, ня­даў­на На­тал­ля Шастак, так­са­ма вась­міклас­ні­ца, пе­ра­маг­ла ў аб­лас­ным кон­кур­се ма­люн­каў на тэму пра­філак­ты­кі элек­тра­траў­ма­тыз­му. Абед­зве дзяўчын­кі зай­ма­юц­ца ў школь­ным гурт­ку “Уме­лыя рукі”, за­нят­кі ў якім па роз­ных на­прам­ках твор­чай дзей­на­сці пра­вод­зі­ць на­стаўні­ца па­чат­ко­вых кла­саў Свят­ла­на Мір­га­рад.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.