“Абуд­ж­энне” на Ма­зыр­скім узвы­ш­шы

У Ма­зы­ры, у га­рад­ской вы­ста­вач­най за­ле, пра­ход­зі­ць вы­ста­ва твор­чай су­пол­кі “Абуд­ж­энне”

Gomelskaya Pravda - - КУЛЬТУРА - Лю­боў ЛОБАН Фо­та аўта­ра

Ма­зыр­ска­га гле­да­ча цяж­ка зд­зіві­ць но­вым вер­ні­са­жам: ма­стац­кія тра­ды­цыі ў го­рад­зе над Пры­пяц­цю ба­га­тыя. Ад­нак сталіч­ныя гос­ці — ка­ле­гі мяс­цо­вых май­строў пэн­дз­ля — унеслі раз­на­стай­на­сць у ба­га­тую вы­ста­вач­ную дзей­на­сць рэ­гіё­на. У га­рад­ской вы­ста­вач­най за­ле свае тво­ры пр­э­зен­та­валі май­ст­ры пе­ра­соў­най твор­чай су­пол­кі “Абуд­ж­энне” — пра­фе­сар ма­стацтва­з­наўства Ака­д­эміі ма­стацтваў Бе­ла­русі Яў­ген Шу­ней­ка, а так­са­ма Фё­дар Ла­ду­ць­ка, Ан­др­эй Лыч­коўскі і Улад­зі­мір Сай­ко. Імё­ны вя­до­мыя ў ма­стац­кіх кру­гах і за ме­жа­мі Бе­ла­русі. У Ма­зыр пры­ехалі ўсе, ак­ра­мя пра­фе­са­ра: не змог з-за за­ня­тас­ці.

На па­лот­нах Ма­зырш­чы­на су­час­ная і яе гісто­рыя, у тым ліку тэ­ма Пер­шай су­свет­най вай­ны. Прад­стаў­ле­ныя ў экс­пазі­цыі тво­ры да­ю­ць уяў­ленне аб ка­ла­ры­стыч­ным ба­гац­ці род­ных пей­за­жаў, за­кра­на­ю­ць неза­гой­ную ра­ну чар­но­быль­скай тра­ге­дыі. Праз гэтыя тэмы пра­ход­зі­ць су­вязь на­цы­я­наль­на­га жы­ва­пі­су з вя­лікі­мі эпо­ха­мі еўра­пей­ска­га ма­стацтва. Маста­кі ўжо не ад­зін год ад­праў­ля­юц­ца ў твор­чыя ван­дроўкі ў роз­ныя кут­кі краі­ны, каб ад­люстра­ва­ць на па­лот­нах са­мыя пры­го­жыя бе­ла­рус­кія кра­яві­ды. Так дай­ш­ла чар­га і да Ма­зырш­чы­ны, якая, па сло­вах аўта­раў экс­пазі­цыі, са­праўд­ная кры­ні­ца на­тх­нен­ня для люд­зей твор­чых. Гос­ці, уз­броіў­шы­ся маль­бер­та­мі і фар­ба­мі, ад­праў­ля­лі­ся на эц­ю­ды. І за­сталі­ся за­да­во­ле­ны­мі твор­чым дэ­с­ан­там на Па­лес­се. Вы­ні­кам яго сталі но­выя па­лот­ны са зна­ё­мы­мі для мяс­цо­вых гле­да­чоў кра­яві­да­мі. Дар­эчы, но­выя тво­ры так­са­ма пры­сут­ні­чалі ў экс­пазі­цыі, і іх аўта­рам уда­ло­ся ўнес­ці ад­мет­ныя нот­кі ў ма­стац­кі ле­та­піс на­ша­га краю.

Пад­час ад­крыц­ця выставы раз­мо­ва іш­ла і пра су­час­ны стан бе­ла­рус­ка­га ма­стацтва. Маста­кі па­а­бя­ца­лі, што пас­ля за­крыц­ця экс­пазі­цыі кож­ны з іх пе­ра­дас­ць па некаль­кі сваіх ра­бот у фонд Ма­зыр­ска­га кра­яз­наў­ча­га му­зея. Ся­род гле­да­чоў бы­ло ня­ма­ла вы­ха­ван­цаў ма­стац­кай шко­лы, сту­дый вы­яў­лен­ча­га ма­стацтва. І май­стар-клас ад мэт­раў жы­ва­пі­су — тое, што так патр­эб­на твор­чай мо­лад­зі. Не­ка­то­рым жа на­вед­валь­ні­кам выставы па­шан­ца­ва­ла яш­чэ больш: да­моў яны вяр­талі­ся з улас­ны­мі парт­р­эта­мі пэн­дз­ля і алоўка мас­цітых май­строў.

Май­стар-клас ад Ан­др­эя Лыч­коўска­га

На ад­крыц­ці выставы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.