Сад на­шай над­зеі

Gomelskaya Pravda - - КАЛЕИДОСКОП -

140 фрук­то­вых др­эў па­сад­зілі вуч­ні і на­стаўнікі Сі­маніц­кай сяр­эд­няй шко­лы Лель­чыц­ка­га ра­ё­на ў ка­ст­рыч­ніку.

Мы ўсе ста­ран­на і руплі­ва пра­ца­валі, да­па­ма­галі ў гэтым і гос­ці — стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Мі­хаіл Ка­мок, за­гад­чык ра­ён­на­га аддзе­ла аду­ка­цыі Аляк­сандр Юх­невіч, а так­са­ма прад­стаўнікі Жы­ткавіц­ка­га ра­ён­на­га аддзе­ла аду­ка­цыі.

Мая ба­бу­ля неяк ска­за­ла: “Калі сад­зіш др­эў­ца, тр­э­ба яго бла­га­славі­ць і за­ду­ма­ць жа­данне, якое по­тым аба­вяз­ко­ва збуд­зец­ца. Др­эў­ца ж буд­зе рас­ці- пад­рас­та­ць, а ра­зам з ім і тая ма­ра, пра якую ты па­прасіў”. Апус­ка­ю­чы ў ям­кі са­д­жан­цы яб­лынь і груш, я па­прасіў усім зда­роўя і доб­рых по­спе­хаў у ву­чо­бе.

Рас­ці, вы­рас­тай, сад на­шай над­зеі! А мы, калі пас­та­ле­ем, буд­зем лю­ба­вац­ца вяс­ною тва­ёй бе­ла­ру­жо­вай кве­цен­ню і рас­каз­ва­ць сваім дзет­кам і ўну­кам: “І я ўд­зель­ні­чаў у па­сад­цы гэтых др­эў­цаў”.

Як здо­ра­ва ад­чу­ва­ць, што ў агуль­най спра­ве ёс­ць і час­цін­ка тва­ёй пра­цы!

Мі­хаіл СУБАТ, ву­чань Сі­маніц­кай СШ

Лель­чыц­ка­га ра­ё­на, член гурт­ка “Літа­рын­ка”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.