Чым не цуд?

Gomelskaya Pravda - - ГЕРОИ РЯДОМ - Та­ма­ра ДУБЯК

Бла­кіт рач­ных хва­ляў і васіль­коў у жы­це, бя­лют­кая чы­с­ці­ня пер­ша­га сне­гу, які пры­це­ру­шыў ста­гі ў полі, ву­зень­кая сця­жын­ка праз сад з чы­рва­на­бо­кі­мі яб­лы­ка­мі, асен­ні лес у жоўтай па­за­ло­це… Гэтую пры­га­жос­ць род­ных мяс­цін, пе­ра­не­се­ную на ма­ляўнічыя па­лот­ны, прад­ставіў у сце­нах ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны на ня­даў­няй пер­са­наль­най вы­ста­ве “Бра­гін­ска-па­лескі кра­явід. Чым не цуд?” член Са­ю­за ма­ста­коў Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Аляк­сандр Гр­эсь.

Ура­дж­энец Бра­гі­на, Аляк­сандр Гр­эсь, ма­стак, май­стар-са­ма­вуч­ка, не толь­кі вы­дат­на ва­ло­дае рознай тэхні­кай на­пі­сан­ня кар­цін, але і ства­рае цу­доў­ныя рэчы з ла­зы і са­ло­мы, якія пры­ва­б­лі­ва­ю­ць сва­ёй са­ма­быт­на­сцю, на­цы­я­наль­ным ка­ла­ры­там. Іх вя­лі­кае мно­ства — ко­шы­кі, ку­ф­эр­кі, ка­пе­лю­шы, су­хар­ні­цы… А ўся­го ён вы­нес на суд ама­та­раў вы­яў­лен­ча­га і дэка­ра­ты­ў­на-прыклад­но­га ма­стацтва ка­ля 200 сваіх ра­бот. Мно­гія яго вы­ра­бы з пры­род­на­га мат­э­ры­я­лу яш­чэ ў са­вец­кія ча­сы дэ­ман­стра­валі­ся на ВДНГ у Мас­кве, дзе ат­ры­малі брон­за­вы ме­даль, у Мін­скім Па­ла­цы ма­стацтваў. Неад­ной­чы ўд­зель­ні­чаў на­род­ны май­стар і ў вы­ста­вах у Гер­маніі, Ан­гліі, Бель­гіі, Іс­паніі, Польш­чы, Фран­цыі, мно­гіх ін­шых краі­нах.

— Ма­ля­ва­ць па­чаў яш­чэ ў школь­ныя га­ды, афарм­ляў на­сцен­га­зе­ты, вы­пус­каў “ма­лан­кі”, — пад­зя­ліў­ся Аляк­сандр Яфі­мавіч. — А здоль­на­сці да ра­мё­стваў у мяне ад ба­ць­кі. У яго вы­дат­на ат­рым­лі­валі­ся ку­ф­эр­кі з са­лом­кі, якія ён лю­біў да­ры­ць на вя­сел­лі, дні на­ра­дж­эн­ня сваім ад­на­вяс­коў­цам (ён ро­дам з вё­скі Савічы Бра­гін­ска­га ра­ё­на). Ба­ць­ка ма­рыў, каб я стаў ва­ен­ным лёт­чы­кам. Ра­зам са сваім сяб­рам я пас­ту­піў у Калінін­град­скае ва­ен­нае авія­цый­на-тэхніч­нае вучы­ліш­ча, але хут­ка зра­зу­меў, што неба — не мая сты­хія. Вяр­нуў­ся ў Бе­ла­русь, аб­раў пра­фесію ін­жы­не­ра-элек­тры­ка, звя­за­ную з аб­слу­гоў­ван­нем атам­ных стан­цый. За­раз жы­ву ў Мін­ску. А за­хап­ленне твор­час­цю пра­нёс праз усё жыц­цё. І жон­ка мая, Галі­на Сця­па­наў­на, так­са­ма да яе да­лучы­ла­ся. Як і я, ад май­го ба­ць­кі на­вучы­ла­ся са­кр­этам са­ло­ма­п­ля­цен­ня.

У 2008 годзе Аляк­сандр Гр­эсь быў за­не­се­ны ў су­свет­ную эн­цы­кла­пе­дыю “Маста­кі ўсіх ча­соў і на­ро­даў”. Сці­п­лы, пра­ца­віты па­ля­шук, ён упар­тай пра­цай да­сяг­нуў та­ко­га вы­со­ка­га прызнан­ня. Шчым­лі­вым бо­лем ад­гу­ка­ец­ца ў яго сэр­цы і твор­час­ці рэ­ха чар­но­быль­скай бя­ды. Сваім ма­стацтвам Аляк­сандр Яфі­мавіч дэ­ман­струе бяз­меж­ную лю­боў да бе­ла­рус­кай зям­лі, род­най Бра­гінш­чы­ны, кож­на­га яе ку­точ­ка — ад ра­чул­кі, у якой ку­паў­ся і лавіў ры­бу, сас­но­ва­га бо­ру, дзе збіраў гры­бы, да ба­ць­коўс­кай ха­ты, ад­куль па­чаў­ся яго шлях у вя­лі­кае жыц­цё.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.