Ад ка­ра­нёў зям­лі Па­лес­кай

У аб­лас­ной універ­саль­най біб­ліят­э­цы ад­бы­ла­ся пр­э­зен­та­цыя кніг аўта­раў, якія сталі лаўр­эа­та­мі аб­лас­ной літа­ра­тур­най пр­эміі імя Кіры­лы Ту­раўска­га за 2015 год.

Gomelskaya Pravda - - ГОД КУЛЬТУРЫ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Пры­ем­на, што на гэтым сво­е­а­саб­лі­вым свя­це кні­гі пры­сут­ні­чалі біб­ліят­эка­ры рэ­гіё­на, удзель­нікі пра­фесій­на­га се­мі­на­ра. У іх бы­ла маг­чы­мас­ць пазна­ё­міц­ца з су­час­ны­мі пісь­мен­ні­ка­мі Го­мельш­чы­ны, зра­бі­ць для сябе пэў­ныя пазна­кі пра кні­гі, якія вар­та ме­ць у біб­ліят­э­ках.

Стар­шы­ня аб­лас­но­га аддзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі Улад­зі­мір Гаўры­ло­віч пад­кр­эс­ліў: дзя­ку­ю­чы пад­т­рым­цы аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­міт­эта на Го­мельш­чыне ёс­ць та­кі бр­энд — літа­ра­тур­ная пр­эмія імя сла­ву­та­га свя­та­ра, асвет­ніка, гу­мані­ста Кіры­лы Ту­раўска­га. Дзе­вя­ць га­доў та­му пе­ра­мож­цаў пер­ша­га літа­ра­тур­на­га кон­кур­су імя вя­ліка­га ту­раў­чані­на на­тх­ні­ла на­вед­ванне Зам­ка­вай Га­ры ў Ту­ра­ве, уруч­энне ўз­на­га­род та­га­час­ным мітра­палітам Мін­скім і Слуц­кім, Пат­ры­яр­шым Эк­зар­хам усяе Бе­ла­русі Філар­этам.

Су­пра­цоўнікі га­лоў­най біб­ліят­экі воб­лас­ці ства­ры­лі сц­эна­рый са­праўд­на­га свя­та. Пес­ні на вер­шы Ні­ны Нікі­ці­най ( Шк­ля­ра­вай) са збор­ніка “З мат­чы­най малітваю і пес­няй” вы­ка­налі вуч­ні го­мель­скай СШ № 17 пад акам­па­не­мент пе­да­го­га Алы На­ву­ма­вай. Вы­ха­ван­цы дзі­ця­ча­га сад­ка № 165 і вуч­ні СШ № 27 па­ра­да­валі па­эт­э­су Ве­ру Квят­коўскую ін­с­ц­эніроў­ка­мі яе вер­шаў з кні­гі “Празд­ник мыль­ных пу­зы­рей”, у ім­г­ненне за­поўнілі за­лу вя­сёл­ка­вы­мі бур­бал­ка­мі. Ак­цёр, рэ­жы­сёр, дра­ма­тург, аўтар кні­гі “Лю­бовь на рас­сто­я­нии звезд” Аляк­сей Быч­коў на­тх­нё­на чы­таў пісь­мы гра­фа Міка­лая Ру­мян­ца­ва да ім­пе­ра­тры­цы Ма­рыі Фё­да­раў­ны, да­та­ва­ныя ве­рас­нем 1776 го­да. Пе­ра­мож­цы ў на­мі­на­цыі “Ад­крыц­цё” — сям’ я га­мяль­чан Шаста­ко­вых — пад­зя­лілі­ся сваі­мі па­да­рож­жа­мі па Го­мельш­чыне, па на­се­ле­ных пунк­тах, дзе ёс­ць цэрк­вы Міка­лая Угод­ніка. Гэтыя кра­яз­наўчыя, ду­хоў­ныя мат­э­ры­я­лы і сталі ас­но­вай іх кні­гі “Обре­те­ние ико­ны”. Цу­доў­най ілюстра­цы­яй да апо­вя­ду быў від­эа­фільм, ка­мен­та­ва­ны На­тал­ляй і Яў­ге­нам.

А на­пры­кан­цы жур­наліст і пісь­мен­нік Мі­хась Ка­ва­лёў з Ра­га­чо­ва, вя­до­мы чы­та­чам пад твор­чым псеў­дані­мам Слі­ва, вы­даў пор­цыю гу­ма­ру з кні­гі про­зы “Не тр­э­ба хва­ля­вац­ца”, чы­таў свае невя­лікія апа­вя­дан­ні. І на­га­даў, што сё­ле­та Ра­га­чоўш­чы­на пры­ме свя­та — Дні бе­ла­рус­ка­га пісь­мен ства.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.