Го­мель­скія ганд­лё­выя ад­расы сто га­доў на­зад

Праб­ле­ма на­ла­дж­ван­ня ганд­лю і пас­луг ак­ту­аль­ная і сён­ня. Як яна вы­ра­ша­ла­ся ста­годдзе та­му, мож­на зра­зу­ме­ць на прыклад­зе Го­ме­ля. Го­рад мае ба­га­ты і, на наш по­гляд, ці­ка­вы і ка­рыс­ны во­пыт за­да­во­лен­ня по­пы­ту сваіх жы­ха­роў.

Gomelskaya Pravda - - СПЕЦЫЯЛЬНА ДЛЯ “ГП” - Пры пад­рых­тоў­цы мат­э­ры­я­ла вы­ка­ры­ста­ны вы­дан­ні “Весь Го­мель: Ка­лен­дарь и ад­рес­но- спра­воч­ная кни­га на 1913 г.”, “Па­мят­ная книж­ка Мо­ги­лев­ской гу­бер­нии на 1915 г.”, ар­хіў­ныя і ме­му­ар­ныя кры­ні­цы. Аўтар вы­каз­вае пад­зя­ку за да­па­мо­гу ў пра­цы канды­да­там навук Т.

Са­май ста­ра­жыт­най і ма­штаб­най фор­май ганд­лю, якая за­да­воль­ва­ла ін­тар­э­сы як вы­твор­цаў, так і ка­мер­сан­таў, як га­ра­джан, так і вяс­коў­цаў, бы­лі кір­ма­шы. На па­чат­ку ХХ ста­годдзя ў Ма­гілёўс­кай гу­бер­ні іх наліч­ва­ла­ся аж 152, але са­мыя вя­лікія аба­ро­ты да­валі якраз тры тра­ды­цый­ныя го­мель­скія — На­ва­год­ні ці Васі­льеўскі ( з 1 па 8 студ­зе­ня), Троіц­кі ( з 20 лі­пе­ня) і Узд­зві­жан­скі ( з 1 каст­рыч­ніка). На­ват у ва­ен­ным 1915 год­зе На­ва­год­ні і Уз­дві­жан­скі прад­ставілі та­ва­ры ко­штам больш чым 1 млн руб. кож­ны, а Троіц­кі — на 5 000 ты­сяч. Ак­ра­мя та­го, кож­ны па­няд­зе­лак, се­ра­ду і пят­ні­цу лад­зілі­ся ба­за­ры на Ба­зар­най і Сян­ной плош­чах го­ра­да. Яш­чэ ад­зін уз­нік і за­хоў­ваў­ся аж да сяр­эд­зі­ны ХХ ста­годдзя ў ра­ёне вулі­цы Ра­га­чоўс­кай.

На­ва­коль­ныя мя­ст­эч­кі і на­ват вё­скі бралі калі не па­ме­ра­мі аба­ро­ту, то коль­кас­цю: па два кір­ма­шы пра­вод­зілі­ся ў Вет­цы і Халь­чы, тры ў Ча­ч­эр­ску, але рэкард­сме­нам сель­ска­га кір­ма­шо­ва­га ганд­лю ва ўсёй гу­бер­ні бы­ло мя­ст­эч­ка На­со­вічы, дзе пра­вод­зіла­ся аж 7 кір­ма­шоў, праў­да, з ад­но­сна невя­лікім аба­ро­там у 30 — 35 ты­сяч руб­лёў. На кір­ма­шы непа­ср­эд­на “з во­зу” мож­на бы­ло на­бы­ць са­мыя роз­ныя рэчы ад мяс­цо­вых і да­лёкіх вы­раб­нікоў і па больш ніз­кіх цэнах.

Ад­нак на па­чат­ку ХХ ста­годдзя ў Го­мелі скла­ла­ся і пас­пя­хо­ва кан­ку­ры­ра­ва­ла з кір­ма­ша­мі раз­галі­на­ва­ная струк­ту­ра ста­цы­я­нар­на­га ганд­лю. На 1913 год жы­ха­ры ( крыху бо­лей за 100 ты­сяч ча­ла­век) і гос­ці го­ра­да мелі маг­чы­мас­ць на­бы­ць та­ва­ры ў дзвюх з па­ло­вай сот­нях ма­га­зі­наў прыклад­на пя­цід­зе­ся­ці спе­цы­я­лі­за­цый. Тут бы­ло 16 ба­ка­лей­ных, 24 га­лан­тар­эй­ных, 10 бу­лач­ных, 9 каў­бас­ных, 16 ма­ну­фак­тур­ных, 8 абут­ко­вых, 19 апт­эч­ных кра­маў, 6 ма­га­зі­наў ві­на і столь­кі ж кні­га­рань ( ад­на з іх на­ле­жа­ла М. І. Плі­сец­ка­му — ба­ць­ку су­свет­на вя­до­май ба­ле­ры­ны). Асар­ты­мент та­ва­раў спе­цы­я­лі­за­ва­ных ма­га­зі­наў быў на лю­бы густ: ад га­лё­шаў і сінь­кі да ра­я­ля і тво­раў жы­ва­пі­су. Жа­да­ю­чыя ма­глі на­бы­ць фут­ра, шпа­ле­ры, лі­но­ле­ум, на­ват по­рах, наж­ныя прат­э­зы, сей­фы і яш­чэ мно­гае ін­шае.

Ма­ну­фак­тур­ны ган­даль ажыц­цяў­ляў­ся як у роз­ні­цу, так і оп­там. Па ча­ты­ры спе­цы­я­лі­за­ва­ныя скла­ды ганд­ля­валі сель­ска­га­спа­дар­чы­мі ма­шы­на­мі і пры­ла­да­мі, га­зай і ма­зу­там.

Боль­шас­ць ганд­лё­вых кро­пак раз­мяш­ча­ла­ся ў цэн­тры Го­ме­ля. Тра­ды­цый­ным ста­ра­жыт­ным ганд­лё­вым мес­цам бы­ла га­лоў­ная плош­ча, якая ме­ла ад­па­вед­ную на­зву — Ба­зар­ная, і толь­кі ў пер­шай па­ло­ве XIX ста­годдзя з’ явіла­ся дру­гое яе най­менне — Са­бор­ная. Тут па­чы­наў­ся Гас­цін­ны двор, які цяг­нуў­ся праз вулі­цу Ба­зар­ную і зноў за­мы­каў­ся на плош­чы. Гэты ча­ты­рох­кут­нік быў сво­е­а­саб­лі­вым су­пер­мар­ке­там, які змяш­чаў спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ганд­лё­выя ра­ды: мяс­ныя ( у тым ліку ка­ш­эр­ныя), рыб­ныя, ага­род­нін­ныя, “аб­жор­ныя”. Кож­ны рад скла­даў­ся з кра­мак, ша­пікаў, рун­ду­коў (“пе­ра­со­вач­ная” ганд­лё­вая кроп­ка нак­шталт куф­ра), чай­ных, за­ку­сач­ных і г. д. Па­ся­род Гас­цін­на­га два­ра ўз­вы­ша­ла­ся па­жар­ная ве­жа, ва­кол якой збіра­ла­ся “тал­куш­ка” — мес­ца сты­хій­на­га ганд­лю для ўсіх жа­да­ю­чых.

На жаль, вель­мі цяж­ка ўяві­ць інт­эр’ ер і куль­ту­ру аб­слу­гоў­ван­ня ў ты­по­вай дроб­най га­рад­ской кра­ме. Мож­на, ад­нак, да­пус­ці­ць, што го­мель­скі ўз­ро­вень ма­ла ад­роз­ні­ваў­ся ад ма­гілёўска­га ана­ла­га, апі­са­на­га су­час­ні­кам у 1915 год­зе: “Мес­цам па­ку­пак быў га­лант­эр­эй­ны ма­га­зін Мер­кі Берн­шт­эйн. Калі б гэта Мер­ка жы­ла не ў Ма­гілё­ве, а на Алім­пе, то без сум­ніву яна на­сі­ла б гуч­нае імя “ба­гіні ха­о­су”. Та­кі стра­ш­эн­ны сум­бур па­на­ваў у гэтай ла­ва­ч­цы — так усё бы­ло зва­ле­на і на­кі­да­на на пры­лаў­ках. Як раз­біралі­ся ў гэтым ха­о­се пры­каз­чы­цы — невя­до­ма, але яны ўмудралі­ся з неве­ра­год­най хут­кас­цю ў ку­пе сту­жак, ка­рун­каў і гузікаў зна­ход­зі­ць неаб­ход­ныя рэчы і не за­трым­лі­ва­ць па­куп­нікоў. Цэ­ны за­про­ш­валі­ся фе­е­рыч­ныя. Пры­каз­чы­цы ве­далі псі­ха­ло­гію па­куп­нікоў і ла­мілі ўт­ры­до­ра­га. Яны ве­далі, што якую б ца­ну ні на­зна­чы­ць, усё роў­на прыд­зец­ца

ганд­ля­вац­ца да ча­цвёр­та­га по­ту і састу­пі­ць 50 пра­ц­эн­таў з прызна­ча­най ца­ны”.

Пра­ця­гам Гас­цін­на­га два­ра бы­ла вулі­ца Ру­мян­ца­ўская. Тут зна­ход­зілі­ся са­мыя пры­го­жыя ар­хіт­эк­тур­ныя за­бу­до­вы, ся­род якіх пры­ват­ныя да­мы — Ма­ян­ца, За­ха­ры­на, Ша­но­ві­чаў, Доб­кі­на, Дам­броўска­га і ін­шых. Пер­шыя па­верхі бу­дын­каў бы­лі ад­дад­зе­ны пад “рас­кош­ныя ма­га­зі­ны”, якія пра­па­ноў­валі та­ва­ры ў тым ліку сталіч­ных і за­меж­ных фір­маў: фут­ра ( 4 ма­га­зі­на), зо­ла­та і ювелір­ныя вы­ра­бы ( 4), кні­гі ( 2), абу­так ( 6), га­то­вае ад­зенне ( 5) і г. д. На за­бес­пяч­энне ганд­лё­вай сет­кі та­ва­ра­мі пра­ца­валі 15 “аген­тур­на- ка­місій­ных” кантор.

У Го­мелі скла­ла­ся так­са­ма шы­ро­кая сіст­э­ма пас­луг для жы­ха­роў: 2 асені­за­та­ры, хі­мчыст­ка, 7 цы­руль­няў, 4 бю­ро па­ха­валь­ных пра­ц­эс­ій, 6 гад­зін­ні­ка­вых, 7 абут­ко­вых і аж 58 май­ст­эрань па па­шы­ву муж­чын­ска­га і жа­но­ча­га ад­зен­ня ( пры тым что пра­ца­валі 9 ма­га­зі­наў га­то­вай во­прат­кі). Пра­фесія­налізм шаў­цоў быў на ўз­роўні — іх пас­лу­га­мі не гр­э­ба­валі карыстацца ў тым ліку і ня­мец­кія аку­пан­ты ў 1918 год­зе. Нека­то­рыя з іх па­пла­цілі­ся за свой “ка­ла­ба­ра­цы­янізм”: у студ­зені 1919 го­да мяс­цо­вы ку­ц­юр’ е — “порт­ной Юдаш­кин” прасіў го­мель­скі Саўд­эп кам­пен­са­ва­ць яму стра­ты за па­шы­ты і неа­п­ло­ча­ны па пры­чыне эва­ку­а­цыі гар­нітур для афі­ц­э­ра вер­мах­та.

У спе­цы­яль­ным бю­ро мож­на бы­ло на­ня­ць хат­нюю пры­слу­гу. Прык­ме­та­мі но­ва­га ча­су бы­лі 8 фо­та­ат­э­лье і 4 кра­мы фа­та­гра­фіч­ных пры­на­леж­на­сцей. Фо­та­сту­дыі спра­ба­валі рэк­ла­ма­ва­ць свой ма­стац­кі ўз­ро­вень праз на­звы, як на­прыклад “Рем­брандт” і “Ра­фа­эль”.

Пры гас­ціні­цах “Москва” і “Юж­ная”, Лі­ба­ва- Ро­мен­скім вак­за­ле пра­ца­валі рэс­та­ра­ны. Яш­чэ 6, з якіх два бы­лі яўр­эй­скі­мі, пра­ца­валі асоб­на. Па­пу­ляр­ны­мі ў га­ра­джан сяр­эд­ня­га дастат­ку бы­лі ка­вяр­ні на Ру­мян­ца­ўс­кай — “Гранд- Ка­фе” і Нікі­фа­ра­ва, якія на­ват у ва­ен­ныя і рэ­ва­лю­цый­ныя часы бы­лі пе­ра­поў­не­ныя.

Пе­раўтвар­энне Го­ме­ля ў важ­ны пра­мыс­ло­ва- ганд­лё­вы і транс­парт - ны цэнтр сфар­міра­ва­ла патр­э­бу ў гас­ціні­цах. У 1915 год­зе ў го­рад­зе іх бы­ло аж 26 — на лю­бы густ і маг­чы­мас­ці гас­цей. Па коль­кас­ці гат­э­ляў Го­мель амаль не састу­паў гу­бернс­ка­му Ма­гілё­ву, дзе іх бы­ло 27. Раз­мяш­ч­энне гас­цініц шчыль­на ўвяз­ва­ла­ся з ганд­лё­ва- дзе­ла­вой струк­ту­рай го­ра­да. “Пры­стой­ныя і з неда­ра­гі­мі цэна­мі” ну­ма­ры мож­на бы­ло зня­ць ў “Ев­ро­пе” і “Ки­ев­ских но­ме­рах” на Ба­зар­най, “Эр­ми­та­же” і “Ку­пе­че­ской” на Мяс­ніц­кай, больш тан­ныя — у гэтым жа квар­та­ле ў “Бель- вю” ці “Лон­дон­ской”.

Га­лоў­ным “гат­эль­ным квар­та­лам” бы­лі вулі­цы Ру­мян­ца­ўская і Зам­ка­вая. На кож­най з іх раз­мяш­ча­ла­ся па дзя­сят­ку гас­цініц: на Ру­мян­ца­ўс­кай — “Се­вер­ная” і “Юж­ная”, “Пас­саж”, “Москва”, “Вар­шаўская”, “Го­мель­ская”, “Ком­мер­че­ская”, “Бри­столь”; на Зам­ка­вай — “Зо­ло­той Якорь”, “Венеция”, “Брюс­сель”, “Мар­сель”, “Паль­ми­ра”.

Цяж­ка ска­за­ць, на­коль­кі сэ­рвіс гэтых уста­ноў ад­па­вя­даў іх гуч­ным на­звам, бо толь­кі дзве гас­ціні­цы — “Се­вер­ная” і “Гран­до­тель” на Ма­гілёўс­кай ( су­час­ная вулі­ца Кіра­ва) — лічы­лі­ся пер­ша­клас­ны­мі. Ко­шт ну­ма­ра тут ва­гаў­ся ад 1 да 5 руб­лёў, а ў дні кір­ма­шоў ён знач­на вы­рас­таў.

У студ­зені 1912 го­да з’ явіў­ся лі­дар га­рад­ско­га гас­цініч­на­га біз­не­су — на ра­гу Ру­мян­ца­ўс­кай і Мяс­ніц­кай расчы­ніў дзве­ры са­мы фе­ш­эне­бель­ны гат­эль — “Са­войя” (“Са­вой”) бра­тоў Ша­но­ві­чаў. Пра яе мас­квіч, на­вед­валь­нік Го­ме­ля, пі­саў: “Бу­ды­нак та­кой ар­хіт­эк­тур­най вар­тас­ці мог упры­го­жы­ць лю­бы еўра­пей­скі го­рад”, што бы­ло без­умоў­най за­слу­гай зна­ка­мі­та­га го­мель­ска­га дой­лі­да Стані­сла­ва Ша­бу­неўска­га. Як ужо зга­д­ва­ла “Го­мель­ская праў­да” у ну­ма­ры за 18 жніў­ня 2015 го­да, “Са­вой” быў за­ду­ма­ны як са­праўд­ны “шмат­функ­цы­я­наль­ны ком­плекс”. Са­праў­ды, ак­ра­мя гат­э­лю, тут раз­мяш­чалі­ся сі­не­ма­то­граф, тэатр ма­стацтваў, рэс­та­ран, бі­льярд, кан­ц­эрт­ная за­ла, біб­ліят­эка, цы­руль­ня, пер­шы і ад­зі­ны ў го­рад­зе пра­кат аўта­ма­бі­ляў. Фір­мо­вай пас­лу­гай бы­ла за­мо­ва для кліен­таў аўто на вак­зал.

Па нека­то­рых звест­ках, ме­навіта ў тэатраль­най за­ле “Са­воя” ў 1918 год­зе пад гуч­ныя апладысмен­ты пуб­лікі вы­кон­ваў свае куп­ле­ты і бай­кі Ле­анід Уцё­саў, які на­бы­ваў пер­шую па­пу­ляр­на­сць вы­ка­наў­цы і рас­каз­чы­ка.

Ганд­лё­вы ка­пітал вы­веў у жыц­цё но­вую гра­мад­скую групу куп­цоў і ка­мер­сан­таў- прад­п­ры­маль­нікаў, якая ўсё больш уплы­ва­ла на эка­на­міч­нае, палітыч­нае і куль­тур­нае развіц­цё. На ру­бя­жы ХІХ — ХХ ста­годдзяў у Бе­ла­русі бы­ло ка­ля 12 ты­сяч куп­цоў. Лі­да­ра­мі па іх коль­кас­ці з’ яў­ля­лі­ся Ві­цебск і Мінск, а вось тр­эцім быў Го­мель ( 739 ча­ла­век), які зноў жа аб­га­няў сваю гу­берн­скую сталі­цу Ма­гілёў ( 730 ча­ла­век). Група го­мель­скіх куп­цоў у 1902 год­зе хадай­ні­ча­ла аб ад­крыц­ці ў го­рад­зе аддзя­лен­ня Дзяр­жаў­на­га бан­ка. Ку­пец Кі­пры­ян Гро­шы­каў за­ся­даў у га­рад­ской ду­ме, а яго ка­ле­гі Іпаліт Дам­броўскі і Аляк­сандр Цэ­ха­но­віч зай­малі ад­па­вед­на па­са­ды га­рад­ско­га га­ла­вы і мяш­чан­ска­га ста­рас­ты. Ку­пец­ка- прад­п­ры­маль­ніц­кая эліта ства­ры­ла пр­э­с­тыж­ную кар­па­ра­ты­ў­ную ар­гані­за­цыю — Го­мель­скі Ка­мер­цый­ны клуб. Яго сяб­ра­мі бы­лі 200 ча­ла­век, а бюд­ж­эт скла­даў да­волі знач­ную су­му ў 8 000 руб­лёў. Клуб аб­слу­гоў­ваў бір­жу, пад час кір­ма­шоў бяс­плат­на пра­дастаў­ляў сваё па­мяш­канне для за­клю­ч­эн­ня ганд­лё­вых зд­зе­лак. Узна­чаль­ваў клуб ку­пец Вік­тар Бы­хоўскі, а ся­род яго на­мес­нікаў быў у тым ліку ўла­даль­нік зна­ка­мі­та­га піў­но­га за­во­да Адам Ле­керт.

Гісто­рыя эка­на­міч­на­га жыц­ця на­ша­га го­ра­да вы­ву­ча­на па­куль недастат­ко­ва, але, як ба­чым, яна абя­цае нам над­звы­чай ці­ка­выя ста­рон­кі, сю­ж­эты і бія­гра­фіі.

Та­кія аб' явы дру­ка­валі­ся ў го­мель­скай пр­э­се

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.