У го­нар ба­булі, ба­бу­леч­кі...

Gomelskaya Pravda - - СЛОВО О ЖЕНЩИНЕ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та аўта­ра

Люд­мі­ла Іва­наў­на ў той ску­пы на пры­га­жос­ць час сваі­мі ру­ка­мі ства­ра­ла ад­мет­на­сць на­шых ар­ты­ку­лаў, аз­даб­ля­ю­чы іх лі­ней­ка­мі, рам­ка­мі, за­стаў­ка­мі. Пра­ца­ва­ла без­да­кор­на, са­праў­ды па- ўдар­на­му, кіра­ва­ла бры­га­дай. Доб­ра­зы­члі­вая, чу­лая да люд­зей, яна бы­ла і да­рад­цам, і стар­эй­шай та­ва­рыш­кай для мно­гіх жур­налістаў. І яш­чэ. Пра­ца­ва­ла по­бач з удзель­ні­кам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, поў­ным ка­ва­ле­рам ор­д­эна Сла­вы Вік­та­рам Вя­тош­кі­ным. Сва­ёй удар­най пра­цай, пе­ра­вы­ка­нан­нем вы­твор­чых за­дан­няў гэтыя люд­зі за­свед­чы­лі: “Из од­но­го ме­тал­ла льют ме­даль за бой, ме­даль за труд”.

Роз­ныя мо­ман­ты бія­гра­фіі Люд­мі­лы Іва­наў­ны зга­д­валі гос­ці — усе, хто пры­ехаў на ве­ча­ры­ну- парт­р­эт, пад­рых­та­ва­ную ў Го­мель­скім гісто­ры­ка- края- знаўчым му­зеі ў Па­ка­лю­бі­чах. Стар­шы­ня праф­ка­ма “По­ле­с­пе­ча­ти” ў ня­даўнім мі­ну­лым Лю­ся Шуляк рас­ка­за­ла, як у да­лёкім 1956- м прый­ш­ла ху­дар­ля­вая 16- га­до­вая дзяўчын­ка Люд­мі­ла Ба­гін­ская на фаб­ры­ку, пра­ца­ва­ла бра­шу­роўш­чы­цай, а праз тры га­ды асвоі­ла на­бор уруч­ную. Ра­на за­стаў­шы­ся без ма­ці, яна ду­ш­эў­на ад­но­сіла­ся да пры­ём­най, да­гляд­зе­ла яе ў ста­лым ве­ку як мае бы­ць. Звыш 40 га­доў год­на пра­ця­г­ва­ла Люд­мі­ла ба­ць­коўскую ды­на­стыю ра­зам з бра­там Эду­ар­дам, у яко­га стаж на прад­пры­ем­стве аж 52 га­ды. Ме­навіта ён пад гуч­ныя апладысмен­ты ўручыў сяст­ры на ве­ча­рыне ў Па­ка­лю­бі­чах пер­шыя вес­нія цю­ль­па­ны.

А Люд­мі­ла Іва­наў­на ўразі­ла сва­ёй ка­лек­цы­яй фар­фо­ра­вых ста­ту­этак, якія ка­лек­цы­яніруе ўжо шмат га­доў. А яш­чэ вы­шы- ва­ны­мі ўлас­на­руч­на пей­за­жа­мі род­най зям­лі, вы­стаў­ле­ны­мі ў па­ка­лю­біц­кім му­зеі. Ве­далі, што яна майстра звя­за­ць, пры­га­та­ва­ць, вы­рас­ці­ць ура­джай га­род­ні­ны, а вось тут, у Па­ка­лю­бі­чах, ад­кры­лі новыя ры­сы яе пра­г­най да жыц­ця і твор­час­ці на­ту­ры.

Мно­гія жур­налі­сты стар­эй­ша­га па­ка­лен­ня па­мя­та­ю­ць, якія новыя фар­бы з’ явілі­ся ў жыц­ці Люд­мі­лы Іва­наў­ны, калі дач­ка Ган­на на­рад­зі­ла сы­на Ві­цю. Усю це­п­лы­ню свай­го шчы­ра­га сэр­ца ба­бу­ля са­ма­а­хвяр­на скіра­ва­ла на гэ­та­га хлоп­чы­ка, на яго вы­ха­ванне. Ма­ры­ла, “каб Ві­ць­ка вы­рас і стаў ды­р­эк­та­рам шко­лы”. Зусім яш­чэ ма­ле­ча, ён быў ад­мыс­ло­ва пры­бра­ны: за­ўж­ды ў са­роч­цы, аба­вяз­ко­ва з галь­шту­кам- ба­бач­кай. Як ста­ран­на ён вучы­ў­ся, як на­тх­нё­на дэк­ла­ма­ваў вер­шы! Зда­ец­ца, по­бач з Люд­мілай Бяс­па­ла­вай мы спас- ці­галі веч­нае: уну­каў лю­біш яш­чэ мац­ней, чым дзя­цей! І без­умоў­на кар­це­ла па­ба­чы­ць яе ўну­ка, які ён ця­пер.

— Ма... ба­бу­леч­ка, род­ная мая! Дзя­куй, што вы­рас­ці­ла мяне. Дзя­ку­ю­чы та­бе я та­кі, які ёс­ць сён­ня. Ты — маё со­ней­ка. Дзя­куй, мая род­ная! — вы­со­кі пры­го­жы ма­ла­ды ча­ла­век, унук Вік­тар, па- непа­каз­но­му ду­ш­эў­на прызна­ваў­ся сва­ёй ба­булі ў лю­бо­ві. Ён пер­спек­ты­ў­ны пра­гра­міст, апан­та­ны лю­бі­май спра­вай ча­ла­век. І ў яго пры­га­жу­ня- жон­ка Вік­то­рыя, урач і вы­клад­чык Го­мель­ска­га ме­дунівер­сіт­эта.

— А ме­навіта з- за мяне ба­бу­ля па­кі­ну­ла фаб­ры­ку. Патра­ба­ваў­ся на­гляд за мною... — кра­ну­ла ўнуч­ка Бяс­па­ла­вай, Ка­ры­на, сва­ёй непа­ср­эд­на­сцю. І пра­чы­та­ла цэ­лую па­эму, на­пі­са­ную ўлас­на­руч­на і пры­све­ча­ную ба­булі.

Дач­ка Ган­на пры­га­та­ва­ла ма­тулі непаўтор­ны па­да­ру­нак: зра­бі­ла сваі­мі ру­ка­мі ары­гі­наль­ныя па­цер­кі. А яш­чэ рас­ка­за­ла, як доў­га да­вя­ло­ся ўга­во­р­ва­ць ма­ту­лю, каб па­ка­за­ла і ін­шым свае цу­доў­ныя ка­лек­цыі.

На вы­ста­ве ў му­зеі мож­на бы­ло ўба­чы­ць шмат­ты­раж­кі сва­ёй ма­ла­до­с­ці — “Сель­ма­ше­вец”, “Удар­ный труд”, “За вы­со­кое ка­че­ство”. Іх даг­этуль за­хоў­вае ў сваім ся­мей­ным ар­хіве вы­дат­нік дру­ку Люд­мі­ла Бяс­па­ла­ва, за­не­се­ная ў Кні­гу пра­цоў­най сла­вы “По­ле­с­пе­ча­ти”.

Та­кое ду­ш­эў­нае, ду­хоў­нае на­паў­ненне су­стр­эчы на­пяр­э­дад­ні 8 Са­кавіка на­да­ла яе непа­ср­эд­ны іні­цы­я­тар і ар­гані­за­тар — ды­р­эк­тар му­зея Ка­цяры­на Ве­ра­бей, за што ёй ніз­кі па­клон.

У кан­цы гэ­та­га го­да ААТ

“По­ле­с­пе­чать” ад­зна­чы

ць свае 95, а ў на­ступ

ным год­зе “Го­мель­ская

праў­да” буд­зе свят­ка

ва­ць 100- годдзе. І да

двух гэтых юбі ле­яў мае

непа­ср­эд­нае да­чы­нен

не Люд­мі­ла Бяс­па­ла­ва

( Ба­гін­ская), вет­эран

пра­цы, прад­стаўні­ца

рэд­кай па сён­няш­нім

ча­се пра­фесіі — мет

ран­паж. Яна зай­ма­ла

ся вёрст­кай га­зет­ных

па­лос, калі яш­чэ жур

налісц­кія рад­кі ар­ты­ку

лаў ад­лі­валі­ся ў ме­та­ле

на аг­ром­ні­стых ма­шы

нах — лі­на­ты­пах.

Люд­мі­ла Бяс­па­ла­ва з дач­кой і ўну­ка­мі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.