Ой ты до­ля, ва­ен­ная до­ля...

Жы­хар вё­скі Кар­ма Доб­руш­ска­га ра­ё­на, удзель­нік Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Васіль Пузікаў дня­мі ад­зна­чыў свой 93 дзень на­ра­дж­эн­ня.

Gomelskaya Pravda - - ОБЩЕСТВО - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та Аляк­сея ГЕ­РАСІ­МЕН­КІ

З ка­гор­ты яго ра­вес­нікаў з той вай­ны вяр­нулі­ся толь­кі тры пра­ц­эн­ты. Каржа­ка­ва­ты Васіль Фё­да­равіч уявіў­ся мне са­праўд­ным мяс­цо­вым ак­са­ка­лам, калі зга­даў ба­ць­ку Іва­на Ша­мя­кі­на. Не, з на­род­ным пісь­мен­ні­кам ён не су­стра­каў­ся, а вось “пра ба­ць­ку яго, лес­ніка Ша­мя­ку, чуў”. Вет­эран ро­дам з вё­скі Селіш­ча, што бы­ла ў трох кіла­мет­рах ад­сюль, а ў Карму тра­піў пас­ля чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы.

Пры­нам­сі, ак­са­ка­лам Фё­да­раві­ча хо­чац­ца на­з­ва­ць і та­му, што ва­ен­ны­мі пу­цяві­на­мі- да­ро­га­мі прай­шоў ён з 12 лі­пе­ня 1941 го­да да студ­зе­ня 1944- га, спаз­наў і го­рыч ад­ступ­лен­ня, і ра­дас­ць пе­ра­мож­ных ба­ёў. Па­ба­чыў роз­ныя мяс­ці­ны, роз­ных люд­зей. Быў па­ра­не­ны, але пра­га жыц­ця, імкненне вяр­нуц­ца на рад­зі­му, да спрад­веч­ных ся­лян­скіх кло­па­таў да­па­ма­глі вы­ста­я­ць у са­мыя скла­да­ныя часі­ны.

Дзяд­зь­ка Васіль шчы­ра дзя­ліў­ся з на­мі пе­ра­жы­тым. Вель­мі ха­це­ла­ся за­фік­са­ва­ць успа­мі­ны са­праўд­на­га воі­на Вя­лі­кай Ай­чын­най.

Згад­кі вет­эра­на

— Як пры­звалі ў Доб­ру­шы, так і пай­шоў я з бай­ца­мі на Злын­ку, На­ва­зыб­каў, Бранск, Арол... Пяш­ком то­палі. Ар­лоўскія ра­вес­нікі, што стра­чалі нас, зд­зеклі­ва кі­далі, глед­зячы на на­ша аб­мун­дзіра­ванне: “Вось гэта дабра­воль­цы...” Неў­за­ба­ве яны на­га­ня­лі нас — іх так­са­ма пры­звалі. Дык мы не пра­мі­нулі ска­за­ць: “Ну і вы ж дабра­воль­ца­мі сталі...”

У Кур­скай воб­лас­ці на­род леп­шым мне па­даў­ся. Як род - ных ста­ралі­ся абаг­р­эць, пад­т­ры­ма­ць. У на­соўкі ка­шы- пшон­кі нам на­кла­д­валі, хры­с­цілі ўслед...

Ма­ры­лі: вось у Там­бо­ве ад­пач­нем у ка­зар­мах. Па­мя­та­ец­ца, снег ід­зе, а мы, лічы, бо­сыя, пас­та­лы ўжо зна­сілі свае ўш­ч­энт. Торбы па­лат­ня­ныя рвалі на анучы. Стар­шы­на Ба­лаў­неў — цу­доў­ны ча­ла­век, за­мест коўдраў вы­даў нам кон­скія гунь­кі. Імі на­кры­валі­ся ў ша­ла­шах. Вой, на­мучы­лі­ся. Ба­лаў­неў пры­ка­заў: хто не ўмее плес­ці лап­ці, хай дзяру­ць лы­ка... Як сфар­міра­ва­ла­ся 161- я ды­візія, нас пад Ва­ро­неж кі­нулі. Там быў па­ра­не­ны ў ле­вае пля­чо. Тра­піў у шпіталь у Лі­пец­ку, спраўку маю аб гэтым...

Ня­про­ста ча­ла­ве­ку ў та­кім уз­рос­це зга­д­ва­ць пе­ра­жы­тае. Ін­валід Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны 3- й групы, Васіль Фё­да­равіч скард­зіц­ца на га­лаў­ны боль, пры­плюш­ч­вае вочы і ні­бы зноў вяр­та­ец­ца ту­ды, пад аб­стр­э­лы і бам­беж­кі, да сваіх 82- і 120- мілі­мет­ро­вых мі­на­мё­таў... Ку­ды толь­кі ні за­кід­ва­ла яго ва­ен­ная до­ля. Біў фа­шы­стаў пад Ра­сто­вам і Та­ган­ро­гам, біў на Украіне, а ў за­пас­ным пал­ку ў Улья­наўс­кай воб­лас­ці лёс су­тык­нуў з род­ным бра­там Мікітам.

— Во­сем ме­ся­цаў мы бы­лі ра­зам. Гэтыя мо­ман­ты ўс­па­мі­на­юц­ца за­раз як най­вя­лік­шае шчас­це ў вай­ну. 11 мая 1944- га мы сфа­та­гра­фа­валі­ся на па мя­ць. Ні­бы прад­чу­валі, што пас­ля вай­ны не су­стр­энем­ся. За­гі­нуў бра­ток мой у той со­рак ча­цвер­ты год. Я ж вай­ну за­кан­ч­ваў мі­на­мёт­чы­кам асоб­на­га ба­та­льё­на мар­ской пя­хо­ты....

Яш­чэ мац­ней ад­чуў пра­гу жы­ць

Толь­кі ў 1947- м ён вяр­нуў­ся да звы­к­лых ся­лян­скіх кло­па­таў. Дзяр­жа­ва выд­зелі­ла 25 ку­ба­мет­раў ле­су на бу­даўніцтва. Вазілі яго на са­бе. Ба­га­та ад­ра­біў у бры­гад­зе ў “Аба­роне” Доб­руш­ска­га ра­ё­на, па­пра­ца­ваў сад­чы­кам на ца­гель­ні — бы­ла яна ра­ней там, дзе ця­пер расій­ская мыт­ня. Быў ста­ха­наў­цам і за­ў­зя­тым гас­па­да­ром улас­най гас­па­дар­кі: га­да­валі з жон­кай Нас­тас­сяй ка­роў, сві­ней, аве­чак, гу­сей.

Даў­но па­мер­ла яго руплі­вая гас­пады­ня. Ця­пер за дзя­ду­лем доб­ра на­гля­да­ю­ць са­цы­яль­ны ра­бот­нік Свят­ла­на і су­сед­ка Ган­на, зям­ляч­ка яш­чэ па Селіш­чы. Ме­навіта яна ху­цень­ка ўбег­ла ў двор, калі ўба­чы­ла, што скіра­валі да ста­ро­га незна­ё­мыя: “Час та­кі ця­пер, ча­ста над ста­ры­мі ўчы­ня­ю­ць зд­зек роз­ныя зласліў­цы”. Як тут не па­год­зіш­ся з жан­чы­най! Ган­на па­ве­да­мі­ла, што без яе на­гля­ду вет­эран не бы­вае: што­рані­цы, уба­чы­ў­шы свет у яго вакне, ру­піц­ца яна па- су­сед­ску да­па­маг­чы апра­нуц­ца. Пры­брац­ца. Ды і Але­на, дач­ка- га­мяль­чан­ка, ча­ста ад­вед­вае ба­ць­ку. Сын дзяд­зь­кі Васі­ля — Улад­зі­мір — ужо сам ва­ен­ны пен­сія­нер у расій­с­кай сталі­цы.

... Аба­пі­ра­ю­чы­ся на кіёк, Васіль Фё­да­равіч ха­цеў пра­вод­зі­ць нас, але ж па­гад­зіў­ся, што лепш за­ста­вац­ца ў ха­це ў та­кую мак­ры­я­ць на вулі­цы. Мы па­жа­далі яму зда­роўя, каб да­ча­каў­ся вяс­но­ва­га цві­цен­ня са­доч­каў, да­крочыў да са­ма­га свет­ла­га і жа­да­на­га свя­та — Дня Пе­ра­мо­гі. “А та­ды пойдзем і да­лей!” — пад­бад­зё­ры­лі вет­эра­на. І, па­да­ло­ся, свят­лін­кі ра­дас­ці і над­зеі бліс­нулі ў яго ва­чах.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.