Ку­ток Па­лес­ся, вет­лі­вы і мі­лы!

“На крос­нах во­сені” — так на­зваў сваю кні­гу калін­каві­чанін Сяр­гей Шаўч­эн­ка. Збор­нік па­эзіі вый­шаў у мін­скім вы­да­вец­тве “Каўчэг” у вель­мі цу­доў­най во­клад­цы, якая ад­люстроў­вае бар­во­вую во­сень­скую па­ру, час, калі яш­чэ не за­ім­жы­лі на Па­лес­сі даж­д­жы.

Gomelskaya Pravda - - ТВОРЧАСЦЬ ЗЕМЛЯКОУ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Кні­га ад­мет­ная сва­ёй мо­вай, яр­кі­мі во­бра­за­мі. Што ты­чыц­ца рыф­маў, ры­т­му, то гэтыя па­этыч­ныя нор­мы не за­ўж­ды аўта­рам вы­трым­лі­ва­юц­ца. Але ж пе­рад на­мі твор­ца, які ўпер­шы­ню ад­ва­жы­ў­ся вы­нес­ці да чы­та­ча сваю твор­час­ць. На­пі­са­на Сяр­ге­ем Ся- мё­наві­чам да­волі ба­га­та, хо­ць не ўсе тво­ры ад­на­знач­ныя. Ды ў ста­лым уз­рос­це хо­чац­ца на­рос­хрыст ад­чы­ні­ць сваю ду­шу.

Тым не менш у кніж­цы шмат яр­кіх ма­люн­каў, во­бра­заў: “у тон­кі лёд ад­зе­нец­ца ста­вок”, “свят­куе ры­жая ка­бе­та, даж­джа­мі мые ў вок­нах шк­ло”, “Па­лес­се даўні­ной звіні­ць”, “рас­крые неба акані­цы...”, “на за­го­нах рас­цвілі пра­лескі, кро­плі неба на ма­ёй зям­лі”, “на лу­гах шы­ро­ка раз­мах­нуў­ся чэрвень”, “сее неба ціхія сня­гі”. Ад­ной з твор­чых удач мож­на лічы­ць і пат­ры­я­тыч­ны верш “Пом­ста”, які наш зям­ляк пры­свя­чае свет­лай па­мя­ці свай­го бра­та Ся­мё­на і яго ба­явых сяброў — смугна­раў­цаў, якія за­гі­нулі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Пра сябе Сяр­гей Шаўч­эн­ка прызна­ец­ца: Смак зям­лі ад­ве­даў, Не ства­рыў су­све­таў, Кім сябе ўяў­ляю, Толь­кі не з па­этаў. Про­ста жы­ць — не про­ста, Мне недастат­ко­ва, Кі­да­ю­ся з мо­ста За па­гляд­ным сло­вам.

Без­умоў­на, вы­клі­кае сім­па­тыю ча­ла­век, які імкнец­ца на­пі­са­ць нешта ад­мет­нае, сваё, каб па­кі­ну­ць на­шчад­кам, і гэтае род­нае, сваё Сло­ва, ён лічы­ць леп­шай спад­чы­най: Вы­рак­ці­ся мо­вы

не сха­цеў, Жыў сты­хій­на,

спеш­кі, вы­пад­ко­ва, Што на­быў

і што калісь­ці меў — Гэта мо­ва,

мат­чы­ная мо­ва.

У кні­зе Сяр­гея Шаўч­эн­кі ёс­ць праніз­лі­выя сва­ёй шчы­рас­цю вер­шы, пры­све­ча­ныя жан­чыне: Пры­май мяне, як ёс­ць, Да рэ­шты, да бяз­меж­жа, Я твой за­вей­ны гос­ць, На­век та­бе на­ле­жыў.

Ці вось та­кое ча­ты­ро­храд­коўе, ба­ць­коўскі кло­пат пра сы­на: Хут­ка зі­мою

па­белі­ць па­лот­ны Хо­лад, хрыш­чо­ны не раз. Як жа ты буд­зеш,

сыне мой род­ны, У све­це,

стар­эй­шым без нас?

Хо­чац­ца па­жа­да­ць Сяр­гею Ся­мё­наві­чу, каб ён доў­жыў свой жыц­цё­вы твор­чы по­шук і ра­да­ваў нас за­ла­цін­ка­мівер­ша­мі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.