Gomelskaya Pravda

Зноў прыляцела чырачка

- Ірына ГЛУШЭЦ, метадыст па этнаграфіі і фальклору абласнога цэнтра народнай творчасці Фота Алега БЕЛАВУСАВА

Падчас сёлетняга святкаванн­я, якое выпала на 13 сакавіка, у Тонежы праводзілі зіму, палілі яе пудзіла на вогнішчы, гукалі вясну. Адметнасць мясцовага свята — традыцыйна­е печыва ў выглядзе птушкі- чырачкі, ад якой і атрымаў назву сам абрад, старажытны­я абрадавыя спевы, карагоды і гульні, качанне з гары, а таксама елачка, якую пад песні спачатку ўпрыгожылі, а напрыканцы замацавалі на самым высокім дрэве на ўзвышшы каля вёскі.

Непаўторна­сць свята стала асновай таго, што ў студзені гэтага года Беларуская рэспубліка­нская навукова- метадычная рада па пытаннях гісторыка- культурнай спадчыны пры Міністэрст­ве культуры падтрымала прапанову аб прыданні абраду гукання вясны “Чырачка” статуса нематэрыял­ьнай гісторыка- культурнай каштоўнасц­і Рэспублікі Беларусь. Куратарам абраду прызначаны Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, пры непасрэдны­м удзеле якога падрыхтава­на дакументац­ыя.

Штогод у апошні дзень Масленічна­га тыдня ў аграгарадк­у Тонеж Лельчыцкаг­а раёна адзначаюць свята “Чырачка”.

 ??  ?? Пудзіла Зімы і елачка — галоўныя атрыбуты свята
Пудзіла Зімы і елачка — галоўныя атрыбуты свята
 ??  ?? “Ой, гу, вясна, ой, гу, красна”, — спяваюць жанчыны
“Ой, гу, вясна, ой, гу, красна”, — спяваюць жанчыны
 ??  ?? “Ой, чырочко, пташэчко,
не залетай далечко”
“Ой, чырочко, пташэчко, не залетай далечко”
 ??  ?? Марыя Кондзік упрыгожвае каня кветкамі
Марыя Кондзік упрыгожвае каня кветкамі
 ??  ?? Развітанне з зімой
Развітанне з зімой
 ??  ?? Удзельніца свята Валянціна Чарнышэвіч
Удзельніца свята Валянціна Чарнышэвіч

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus