“Як іш­ла су­ла дай уз­доўж ся­ла…”

Gomelskaya Pravda - - СПАДЧЫНА - Іры­на ГЛУШЭЦ, Фота Але­га БЕЛАВУСАВА

У ра­ней­шыя ча­сы на дру­гі дзень Вя­лікад­ня вад­зілі “Су­лу” ў некаль­кіх вёс­ках Го­мель­ска­га ра­ё­на (Глы­боц­кае, Краў­цоўка, Мар­кавічы, Гад­зі­ча­ва). Лічы­ла­ся, што гэта сад­зей­ні­чае ўра­джаю ага­род­ні­ны, ка­пу­сты. Па мер­ка­ван­нях даслед­чы­каў, наз­ва аб­ра­да­ва­га свя­та па­ход­зі­ць ад “су­ла” — на­ка­неч­нік кап’я. Так­са­ма іс­нуе вер­сія, што ад ды­я­лект­на­га сло­ва, якое аба­зна­чае “вярт­ля­вы”, “ру­хо­мы”, “непа­се­да”. Пер­шая вер­сія яшчэ больш зблі­жае з ін­шай на­звай ва­ры­ян­таў аб­ра­ду, па­шы­ра­ных на Па­со­ж­жы: “Стра­ла” або “Ва­д­ж­энне і па­ха­ванне стра­лы”, якія пра­вод­зяц­ца на Уш­эс­це. Гэта свя­та аб’яд­но­ў­вае і языч­ніц­кі аб­рад, і най­вя­лік­шае свя­та хры­с­ціян — Увас­кра­ш­энне Хры­ста (Вя­лікд­зень). За са­вец­кім ча­сам аб­ра­да­вая тра­ды­цыя бы­ла пе­ра­пы­не­ная мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі, але за­цікаў­ле­ныя мяс­цо­выя жы­ха­ры з да­па­мо­гай ра­ён­на­га аддзе­ла аду­ка­цыі ў ця­пе­раш­ні час ад­навілі яе на ба­зе Мар­кавіц­ка­га дзі­ця­ча­га са­да — сяр­эд­няй шко­лы. Ды­р­эк­тар уста­но­вы аду­ка­цыі Міка­лай Паш­чан­ка за­пра­шае да ўд­зе­лу ў “Су­ле” вуч­няў школ су­сед­ніх вё­сак. У ар­гані­за­цыі свя­та знач­ная ро­ля на­ле­жы­ць і вы­дат­на­му гар­маністу, вы­пуск­ніку мяс­цо­вай шко­лы Вік­та­ру Шып­ко­ву, які ця­пер жы­ве і пра­цуе ў Го­мелі.

Па­ча­ла­ся “Су­ла” ў вёс­цы Гад­зі­ча­ва, што по­бач з Мар­каві­ча­мі. Пры­віта­ць свя­точ­нае шэс­це, якое су­пра­ва­д­жалі спе­вы, вы­ход­зілі і стар­эй­шыя люд­зі. Па ста­ро­му Ка­цяры­нінс­ка­му шля­ху шэс­це скіра­ва­ла­ся ў Мар­кавічы, дзе ад­бы­ў­ся абы­ход вё­скі. На скры­жа­ван­нях да­рог вад­зілі ка­ра­го­ды: “Як іш­ла су­ла дай уз­доўж ся­ла”, “Як на на­шай вулі­цы шы­ро­кае во­зе­ра”, “А ў кры­во­га тан­ка да не вы­ве­ду кан­ца”, гу­ля­лі ў “Мак”, “Чар­на­бры­вы ка­ра­лёк”, “Гар­эп­ню” і ін­шыя гуль­ні. Пас­ля аб­ра­да­вай част­кі для ўсіх удзель­нікаў свя­та, мяс­цо­вых жы­ха­роў, дзя­цей з су­сед­ніх вё­сак, гас­цей з Го­ме­ля і Мін­ска, бы­ло ар­гані­за­ва­на аб­ра­да­вае часта­ванне і свя­точ­ны кан­ц­эрт, вель­мі цёп­ла ўс­пры­ня­ты гле­да­ча­мі. Да­па­мо­гу ў ар­гані­за­цыі кан­ц­эр­та, дзе вы­сту­палі раз­на­стай­ныя школь­ныя ка­лек­ты­вы і го­мель­скі му­зыч­ны фольк­пра­ект “Яго­ра­ва Га­ра”, ака­заў Цэнтр куль­ту­ры Го­мель­ска­га ра­ё­на. За­вяр­шы­ла­ся свя­та тра­ды­цый­ны­мі мяс­цо­вы­мі тан­ца­мі. ме­тадыст па эт­на­гра­фіі і фальк­ло­ру Го­мель­ска­га аб­лас­но­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці

2 мая ў вёс­ках Гад­зі­ча­ва і Мар­кавічы, што ў Го­мель­скім ра­ёне, ад­бы­ло­ся свя­та “Су­ла”.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.