Бож­кі­на ад­зеж­ка

У Ча­ч­эр­скім ра­ёне ёс­ць вёс­ка, унікаль­ная сваі­мі руч­ні­ка­мі ды іко­на­мі. За ма­стац­ка-эт­на­гра­фіч­ны­мі скар­ба­мі вы­праў­ля­ем­ся ў Ба­бічы. Зра­зу­ме­ла, усе шляхі вя­ду­ць да мяс­цо­ва­га сель­ска­га клу­ба.

Gomelskaya Pravda - - СПАДЧЫНА - Завіта­ла ў Ба­бічы Але­на ЕПІШАВА Фо­та аўта­ра

Я — ле­ген­да

Ма­бы­ць, хтось­ці зд­зівіц­ца, па­чуў­шы на­зву Ба­бічы. Што ка­за­ць, та­пані­міч­ных цё­зак ха­пае на аб­ся­гах Бе­ла­русі. Але ж ча­ч­эр­ская — най­больш ад­мет­ная, упэў­не­ны тут­эй­шыя кра­яз­наў­цы. Аб да­лёкім мі­ну­лым і блі­ж­эй­шым бу­дучым вё­скі рас­па­вя­дае Люд­мі­ла Мі­хал­коўская, за­гад­чы­ца цэн­тра на­род­на­га тан­ца, му­зы­кі і пес­ні.

Упер­шы­ню Ба­бічы зга­д­ва­юц­ца яш­чэ ў 1483 год­зе. На­па­чат­ку XX ста­годдзя гэта бы­ло да­волі буй­ное па­селіш­ча амаль на дзве ты­сячы жы­ха­роў. У на­шы дні наліч­вае менш як ча­ты­ры­ста ча­ла­век. Яш­чэ ад пра­ба­бак заха­ва­ла­ся ле­ген­да аб па­ход­жан­ні на­звы вё­скі. Калісь­ці даў­но ў гэтых мяс­ці­нах іс­на­ва­ла па­селіш­ча ля Па­по­ва во­зе­ра. Па­мёр свя­тар, а праз нека­то­ры час па­чалі ад­зін за ад­ным па­міра­ць ін­шыя жы­ха­ры. Пер­шай, хто ад­ва­жы­ў­ся па­кі­ну­ць аб­жы­тае мес­ца, бы­ла жан­чы­на, як ра­ней ка­за­лі — ба­ба. Яна па­ся­ліла­ся ка­ля ра­чуш­кі Бя­лын­кі з бе­лы­мі пя­с­ча­ны­мі бе­ра­га­мі. Услед за ёй у Ба­бічы па­цяг­нулі­ся астат­нія. У іх ліку бы­лі Астап і Мі­хал. І па сён­няш­ні дзень вулі­цы, дзе яны аста­ля­валі­ся, у на­ро­дзе за­ву­ць Аста­пен­шчы­на (за­раз Са­вец­кая) і Мі­хал­каўш­чы­на.

Так­са­ма ў вёс­цы ёс­ць Сві­на­кольш­чы­на. “Ра­ней свін­ні хад­зілі па ся­лу, іх ніх­то не па­свіў. Збіралі­ся, каб па­плёс­кац­ца ў лу­жы­нах на аколі­цы, ка­ля рэч­кі, ад­сюль і наз­ва, — ад­зна­чае Люд­мі­ла Мі­хал­коўская. — Дар­эчы, у га­ды вай­ны на гэтым мес­цы нем­цы рас­стра­ля­лі пар­ты­за­на Яка­ва Шка­лян­ко­ва, яго дзя­цей і ця­жар­ную жон­ку. У па­мя­ць аб за­гі­нуў­шых пе­ра­ву­лак на­звалі Пар­ты­зан­скім”.

Гуч­нае най­менне ат­ры­ма­ла вулі­ца, ку­ды пе­рабралі­ся апош­нія пе­ра­ся­лен­цы, — Ха­ляўш­чы­на. Там вель­мі пя­с­ча­ныя зем­лі, ні­што не рас­це. Та­му і ка­за­лі, што па­бу­да­валі­ся на пу­стой зям­лі — на “ха­ляве”.

Про­ста крос­ны

З даўніх ча­соў ба­біц­кія жан­чы­ны сла­вяц­ца сваім май­ст­эр­ствам вы­шы­ўкі і ткацтва. За­дум­ка заха­ва­ць са­ма­быт­ную спад­чы­ну з’явіла­ся даў­но, але патра­ба­ва­ла знач­ных вы­дат­каў. За дзе­ся­ць га­доў за­гад­чы­ца сель­ска­га клу­ба са­бра­ла шмат экс­па­на­таў для эт­на­му­зея: “Хо­чац­ца, каб дзе­ці ўяў­ля­лі, што та­кое крос­ны, як на­шы пра­баб­кі шы­лі, ткалі, апра­налі­ся. Ту­ры­стам так­са­ма буд­зе ці­ка­ва зір­ну­ць на вяс­ко­выя скар­бы”.

Ажыц­цяві­ць ід­эю ста­ла маг­чы­ма дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту “Сад­зей­ні­чанне развіц­цю на мяс­цо­вым уз­роўні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь”. Кон­курс пра­вод­зіў­ся пад эгі­дай Пра­гра­мы развіц­ця ААН пры фі­нан­са­ван­ні Еўра­са­ю­за. Ба­біц­кая іні­цы­я­ты­ва “Цэнтр ткацтва: за­хоў­ва­ем куль­ту­ру ра­зам” апы­ну­ла­ся ся­род пе­ра­мож­цаў. На ажыц­цяў­ленне пра­ек­та выд­зе­ле­ны 13 800 еў­ра. Па­куль у па­мяш­кан­нях вяд­зец­ца ра­монт, па­ці­кавім­ся твор­чы­мі пла­на­мі культ­ра­бот­нікаў. моль. Ёс­ць руч­нікі, якія да­ту­юц­ца прыклад­на XVIII ста­годдзем”. Кож­ны, хто жа­дае, мо­жа да­кра­нуц­ца да па­лат­ня­най стуж­кі ча­су. Вось жа­ночыя ка­шулі з роз­ны­мі ар­на­мен­та­мі. Па ўзо­ры бач­на, ка­му на­ле­жы­ла во­прат­ка: сці­п­лы і рэд­зень­кі вы­шы­ва­ла за­муж­няя ка­бе­та, больш ка­ла­рыт­ны — ма­ла­дая. Паў­сяд­зён­ная ся­лян­ская во­прат­ка па­шы­та з шэра­га неа­пра­ца­ва­на­га сук­на, свя­точ­ная — свет­лая, вы­шы­ва­ная. Каб ат­ры­ма­ць бе­лую ткані­ну, да­вод­зіла­ся прыкла­д­ва­ць на­ма­ган­ні. Гру­бае сук­но жлук­цілі: клалі ў вя­лікую боч­ку, пе­ра­сы­палі по­пе­лам і за­лі­валі ва­дой. У вы­ніку ат­рым­лі­валі бя­лют­кі ко­лер.

У ба­біц­кіх руч­нікоў свой ад­мет­ны бра­ны чын ткацтва. Яго мож­на паз­на­ць па ха­ракт­эр­ных узо­рах у фор­ме ром­баў. На­ват неглюб­скі руч­нік, вы­тка­ны ў су­сед­нім Вет­каўскім ра­ёне, ад­роз­ні­ва­ец­ца па тэхні­цы вы­ка­нан­ня. Аз­даб­лен­ні ба­біц­кіх тка­чых су­стра­ка­юц­ца ў су­сед­ніх Нісім­каві­чах, По­ка­ці, Ва­ло­саві­чах. За­раз у вёс­цы спраў­ных крос­наў не за­ста­ло­ся.

Бе­з­умоў­на, га­на­ро­вае мес­ца ў му­зеі зой­му­ць ба­біц­кія іко­ны. каб па­кралі злод­зеі, — пат­лу­ма­чы­ла ба­бу­ля. — Да вас люд­зі пры­язд­жа­ю­ць, хай гляд­зя­ць”.

Па­яд­на­ныя лё­сам

По­бач з му­зей­ным па­ко­ем раз­мес­ціц­ца ткац­кая май­ст­эр­ня, ку­ды пла­ну­ец­ца на­бы­ць два стан­кі. Тэо­рыю і прак­ты­ку ба­булі­на­га ра­мя­ст­ва бу­ду­ць спас­ці­га­ць мяс­цо­выя шка­ля­ры, а так­са­ма ўсе жа­да­ю­чыя. “Пра­па­но­вай за­ці­ка­вяц­ца, бо су­час­ная мо­ладзь ніколі ў жыц­ці не сяд­зе­ла за крос­на­мі”, — мяр­куе Люд­мі­ла Міка­ла­еў­на.

Пад кулі­нар­ную част­ку пра­ек­та буд­зе аб­ста­ля­ва­на гас­цёў­ня “Ба­булі­ны па­ча­стун­кі”. Пры­сма­кі мяс­цо­вай кух­ні прый­дуц­ца да спа­до­бы як бе­ла­рус­кім, так і за­меж­ным ту­ры­стам. Па­коль­кі ра­ней па­мяш­канне сель­ска­га клу­ба зай­маў дзі­цячы са­док, кух­ня раз­мес­ціц­ца на сваім гіста­рыч­ным мес­цы. Га­та­ва­ць бе­ла­рус­кія стра­вы з рэ­гія­наль­ным гу­стам бу­ду­ць вучы­ць ма­лень­кіх ба­бі­чан. Спрак­ты­ка­ва­ныя ку­ха­ры па­ча­сту­ю­ць гас­цей. “У лю­бую стра­ву тр­э­ба ўкла­д­ва­ць ду­шу, та­ды і смач­на буд­зе”, — рас­кры­вае са­кр­эт гас­пады­ня. Дзе яш­чэ да­вяд­зец­ца пас­пра­ба­ва­ць “буль­бу грач­нё­вую” ці кал­ду­ны з су­шо­ны­мі гры­ба­мі, што шквар­ча­ць у чы­гун­ку?

Тр­э­ба за­ў­ва­жы­ць, што мяс­цо­выя за­ў­зя­та­ры імкнуц­ца пе­ра­да­ць мо­лад­зі не толь­кі ткац­кую, кулі­нар­ную, але і му­зыч­ную спад­чы­ну рэ­гіё­на. З паўс­та­годдзе яд­нае та­лен­ты на­род­ны фальк­лор­ны ан­самбль “Лёс”. Да­ро­слыя скла­да­ю­ць ва­каль­ны ка­лек­тыў, дзе­ці — тан­ца­валь­ны. У рэпер­ту­а­ры 23 на­род­ных по­бы­та­вых тан­ца. Ся­род іх “Су­бо­та”, “Мят­ло”, “Шах­цёр”, “Ля­воні­ха”, а так­са­ма “Ка­ра­го­ды”, якія вад­зілі ба­біц­кія пра­ба­булі. З юны­мі тан­цо­ра­мі зай­ма­ец­ца акам­панія­тар-гар­маніст “Лё­са” Васіль Кар­поўскі, дар­эчы ад­зі­ны муж­чы­на ў твор­чым ка­лек­ты­ве. На­лад­зі­ць су­стр­э­чу гас­цей, па­ка­за­ць тра­ды­цый­ныя аб­ра­ды — пад сі­лу за­ў­зя­тым фалькла­ры­стам.

Афі­цый­нае ад­крыц­цё Цэн­тра ткацтва раз­ліч­ва­ю­ць пры­мер­ка­ва­ць да Яб­лыч­на­га Спа­са. Фе­сты­валь з та­кой на­звай ужо стаў куль­тур­ным бр­эн­дам Ба­бі­чаў. На жнівень­скае свя­та гас­цін­на за­про­ся­ць гас­цей з усіх аб­лас­цей. Ле­ту­цен­нікаў ча­кае сім­валіч­нае др­э­ва — яб­лы­ня жа­дан­няў. Яе галін­кі ўва­саб­ля­ю­ць по­ры го­да. Лічыц­ца, што калі за­га­да­ць жа­данне і па­вя­за­ць стуж­ку, яно зд­зейс­ніц­ца ў ад­па­вед­ную па­ру го­да.

Над­зея на цу­да

У Ба­бі­чах дзве Свячы: Велі­код­ная і Міка­лая Цу­датвор­ца — гэта вя­лікія іко­ны, якія лі­чац­ца ахоўні­ца­мі вё­скі. Ра­ней іх што­год на прас­толь­ныя свя­ты пе­ра­носілі з ха­ты ў ха­ту. Іко­на хад­зі­ла па кру­гу, як сон­ца. Уд­зел ва ўра­чы­стай цы­ры­моніі пры­ма­ла амаль уся вёс­ка. На жаль, пры­го­жы аб­рад згубіў­ся з ця­гам ча­су — іко­ны спы­нілі рух па вёс­цы. Пры­ма­ць у ся­бе Свя­чу — вя­лікі го­нар, але і кло­пат. Тр­э­ба пры­га­та­ва­ць свя­точ­ную вяч­э­ру на ўсіх гас­цей, на­за­пасі­ць свеч­кі на ўся­ноч­ную.

Каб на свае вочы па­ба­чы­ць ру­ка­піс­ны лік, завіта­ла ў ха­ту, дзе ша­ну­ю­ць Велі­код­ную Свя­чу. Адра­зу за­ў­ва­жы­ла, што аб­ры­сы Бо­жай Ма­ці няў­лоў­на на­га­д­ва­ю­ць гас­пады­ню Над­зею Цеп­ля­ко­ву. Ад яе да­ве­да­ла­ся, што іко­на-абярэг ва­ло­дае над­звы­чай­най сілай. Бы­ла на­ма­ля­ва­на пад­час па­мор­ку, калі ў Ба­бі­чах па­чалі гі­ну­ць хат­няя жы­вё­ла і хвар­эць люд­зі. Хр­эс­ны ход па вёс­цы з Велі­код­най Заступ­ні­цай спы­ніў мор.

“Свя­ча тра­пі­ла да нас невы­пад­ко­ва і за­ста­ла­ся амаль на паўс­та­годдзе, — рас­па­вя­дае гас­пады­ня. — Іко­ну пры­ма­ла яш­чэ ма­ці. Яна пра­ца­ва­ла на фер­ме, неяк упа­ла і моц­на па­біла­ся. Каб ачу­ня­ць, узя­ла ў ха­ту Заступ­ні­цу, і, ве­да­е­це, хва­ро­ба прай­ш­ла. Ра­ней Свя­чу бралі на­пе­ра­бой, ця­пер не хо­чу­ць. Бу­ду за­хоў­ва­ць у ся­бе, ня­хай Бог зда­роўя да­е­ць”.

Па сло­вах Над­зеі Цеп­ля­ко­вай, іко­на да­па­ма­га­ла ў час, калі зусім не бы­ло гро­шай. На Уш­эс­це пад аб­раз клалі хуст­кі, а по­тым пра­да­валі. Іх па­вяз­валі жан­кі, каб не ба­ле­ла га­ла­ва.

Са зд­зіў­лен­нем да­вед­ва­ю­ся, што іко­на двух­ба­ко­вая: на ад­ным — Бо­жая Ма­ці Заступ­ні­ца, на дру­гім — рас­кры­жа­ва­ны Іі­сус. Уні­зе да­та 1889 год і под­піс аўта­раў, які свед­чы­ць аб ба­біц­кіх май­страх. Дар­эчы, Свя­ча кла­пат­лі­ва “апра­ну­та” ў пры­го­жы руч­нік з квет­ка­мі, якія вы­шы­ва­ла са­ма гас­пады­ня.

Люд­мі­ла Мі­хал­коўская з руч­ніком, вы­тка­ным ка­ля трох­сот га­доў та­му

Руч­нік на Заступ­ні­цу вы­шы­ва­ла гас­пады­ня Над­зея Цеп­ля­ко­ва

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.