Свет­лае, на род­най мо­ве сло­ва…

Гэтай Воль­гі вяс­ной Ляш­чын­с­кай. юбілей у док­та­ра На філа­ла­гіч­ным філа­ла­гіч­ных фа­культ­эце навук пра­фе­са­ра Воль­га Аляк­се­еў­на па­ча­ла пра­ца­ва­ць у 1971 год­зе і прай­ш­ла шлях ад вы­клад­чы­ка да пра­фе­са­ра. У го­нар вы­дат­на­га ву­чо­на­га і пе­да­го­га ка­фед­ра бе­ла­рус­кай мо

Gomelskaya Pravda - - ГОД КУЛЬТУРЫ - Але­на ЕРМАКОВА, за­гад­чык ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта імя Ф. Ска­ры­ны

Збор­нік скла­да­ец­ца з трох частак. Пер­шая — “Асо­ба, ча­ла­век, ву­чо­ны, пе­да­гог” — змяш­чае ар­ты­ку­лы, пры­све­ча­ныя наву­ко­вай і пе­да­га­гіч­най дзей­на­сці Воль­гі Ляш­чын­с­кай. Част­ка “Свет­лае, на род­най мо­ве сло­ва…” склад­зе­на з ар­ты­ку­лаў вя­дучых бе­ла­рус­кіх і ўкраін­скіх мо­ва­ве­даў і літа­ра­та­раў, пры­све­ча­на ак­ту­аль­ным пы­тан­ням мо­ва­з­наўства, лінг­вады­дак­ты­кі, фалькла­ры­сты­кі, літа­ра­ту­раз­наўства. Асаб­лівую каш­тоў­на­сць мае тр­эцяя част­ка — у ёй змеш­ча­ны біб­лія­гра­фіч­ны да­вед­нік ас­ноў­ных прац Ляш­чын­с­кай. Спраў­ля­ць юбілей вяс­ной — вя­лікая ра­дас­ць. Абуд­жа­ная ад доў­га­га сну пры­ро­да за­хопле­на спя­вае гімн но­ва­му жыц­цю. У та­кі час мож­на бы­ць толь­кі ма­ла­дой і пры­го­жай, ак­ты­ў­най і энер­гіч­най. І Воль­га Аляк­се­еў­на ме­навіта та­кая. Спраў­ля­ць юбілей вяс­ной

— вя­лікі кло­пат. Каніку­лы яш­чэ не па­чалі­ся, лек­цыі, эк­за­ме­ны… Жыц­цё ід­зе поў­ным хо­дам, і ад свя­тка­ван­ня не сха­вац­ца. Увесь філ­фак збяр­эц­ца він­ша­ва­ць. Аба­вяз­ко­ва прый­ду­ць студ­эн­ты, для якіх Воль­га Ляш­чын­ская — са­праўд­ны на­стаўнік: чы­тае не па кан­спек­це, а рас­каз­вае, раз­маў­ляе з кож­ным, вучы­ць ду­ма­ць, раз­ва­жа­ць, ме­ць улас­нае мер­ка­ванне. Воль­га Аляк­се­еў­на шчод­ра дзеліц­ца з мо­ладдзю эн­цы­кла­пе­дыч­ны­мі ве­да­мі, ста­ра­ец­ца, каб кож­ны яе ву­чань па­кі­нуў сце­ны ўнівер­сіт­эта з тры­ва­лым ба­га­жом, бо ба­чы­ць яго бу­дучым пе­да­го­гам, які буд­зе несці свят­ло і це­п­лы­ню род­най мо­вы дзе­цям.

Аба­вяз­ко­ва прый­ду­ць вы­клад­чы­кі, для якіх Воль­га Аляк­се­еў­на так­са­ма на­стаўнік. Мно­гія з нас бы­лі яе студ­эн­та­мі, яе вуч­ні мы і сён­ня. Яна вы­со­ка­к­валі­фі­ка­ва­ны і ня­стом­ны даслед­чык, на­пі­са­ла больш за 300 наву­ко­вых і ме­та­дыч­ных ра­бот. Павін­шу­ю­ць ка­ле­гі-ву­чо­ныя, бо аўта­рыт­эт Воль­гі Ляш­чын­с­кай у наву­ко­вым све­це неас­пр­эч­ны. Шмат ува­гі і ча­су яна ад­дае рэц­эн­за­ван­ню вуч­эб­на-ме­та­дыч­ных да­па­мож­нікаў, ру­ка­пі­саў пад­руч­нікаў, ды­сер­та­цый­ных дасле­да­ван­няў, вы­сту­пае афі­цый­ным апа­нен­там на аба­роне канды­дац­кіх і док­тар­скіх ды­сер­та­цый.

Бу­ду­ць на­стаўнікі, вы­клад­чы­кі бе­ла­рус­кай мо­вы і літа­ра­ту­ры, для якіх Воль­га Аляк­се­еў­на — во­пыт­ны пе­да­гог, на­ва­тар, аўтар грун­тоў­ных ме­та­дыч­ных прац. Аба­вяз­ко­ва прый­ду­ць яе бы­лыя і сён­няш­нія ас­піран­ты: Воль­га Аляк­се­еў­на на­дае вя­лікую ўва­гу ра­бо­це з мо­ладдзю, мае дар уба­чы­ць, ад­чу­ць та­лент, за­ў­ва­жы­ць здоль­на­сці, за­ры­ен­та­ва­ць у неаб­дым­ным све­це філа­ло­гіі. Пад яе наву­ко­вым кіраўніцтвам аба­ро­не­ны тры канды­дац­кія ды­сер­та­цыі.

Аба­вяз­ко­ва прый­ду­ць дзе­ці, унукі, род­ныя… Яе ўжо да­ро­слыя доч­кі з ма­лых га­доў чулі на­поў­не­ныя пяш­чо­тай і лю­боўю сло­вы на род­най мо­ве. Свет­лае, на род­най мо­ве сло­ва па­д­ха­пілі яны з мат­чы­ных вуснаў, сталі вы­клад­чы­ка­мі бе­ла­рус­кай мо­вы.

Так, спраў­ля­ць юбілей — вя­лікі кло­пат. Ніх­то не за­буд­зе. Вы­дат­ная гас­пады­ня, пры­вет­ны, до­бра­зы­члі­вы ча­ла­век, су­стр­эне ўсіх, шчод­ра па­ча­стуе, з удзяч­на­сцю пры­ме він­ша­ван­ні.

Спраў­ля­ць юбілей вяс­ной

— вя­лікая ад­каз­на­сць. Па­се­я­нае вяс­ной павін­на да­ць плён. Няў­рым­слі­вая, ак­ты­ў­ная, неве­ра­год­на пра­ца­з­доль­ная, Воль­га Аляк­се­еў­на ў штод­зён­ным, руплі­вым ру­ху, ня­стом­на пра­цуе на ніве род­най мо­вы. І вы­нік ёс­ць — у вуч­нях, дзе­цях, уну­ках, муд­рых кні­гах. Не­вы­ч­эрп­ная энер­гія ро­зу­му, даб­ры­ні, пры­га­жос­ці няс­пын­на вяд­зе гэтую вы­тан­ча­ную, інт­элі­гент­ную жан­чы­ну на­пе­рад.

Вы­клад­чы­кі і студ­эн­ты філа­ла­гіч­на­га фа­культ­эта ад уся­го сэр­ца він­шу­ю­ць Воль­гу Аляк­се­еў­ну з юбіле­ем. Нам вель­мі па­шан­ца­ва­ла, што по­бач та­кі ка­ле­га, ся­бар, які ўмее ра­зу­ме­ць люд­зей, за­ў­ва­жа­ць іх леп­шыя ры­сы, пад­т­рым­лі­ва­ць і сло­вам, і спра­вай. Яе энер­гіі, ап­ты­міз­му, здоль­на­сці ба­чы­ць пер­спек­ты­вы і зна­ход­зі­ць сі­лы для іх да­сяг­нен­ня мож­на па­зай­зд­рос­ці­ць. Ад ду­шы він­шу­ем цу­доў­ную ма­ці, якая вы­ха­ва­ла доб­рых да­чок, пес­ці­ць уну­каў. Бад­зё­рас­ці вам, Воль­га Аляк­се­еў­на, сі­лы, на­тх­нен­ня. Ня­хай жыц­цё буд­зе яс­кра­вым!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.