Вітае шчы­ра Ра­га­чоў

Го­мельш­чы­на пры­мае 23-ці Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Сталі­ца яго — Ра­га­чоў.

Gomelskaya Pravda - - ГЛАВНОЕ - Т. ВІКТАРАВА

Фак­тыч­на рас­пач­нец­ца свята рэс­пуб­лі­кан­с­кай наву­ко­ва-асвет­ніц­кай экс­пе­ды­цы­яй “Да­ро­га да свя­ты­няў” з Бла­га­дат­ным аг­нём ад Гро­ба Гас­под­ня­га 31 жніў­ня ад Свята-Ду­ха­ва ка­фед­раль­на­га са­бо­ра ў Мін­ску. Шлях пра­доў­жыц­ца праз на­се­ле­ныя пунк­ты Ба­ра­навіц­ка­га і Салі­гор­ска­га ра­ё­наў. Марш­рут Бла­га­дат­на­га аг­ню па Го­мельш­чыне пла­ну­ец­ца праз вёс­ку Чы­рво­ная Сла­ба­да Ак­цябр­ска­га, г. п. Аза­ры­чы Калін­кавіц­ка­га ра­ё­наў, Го­мель, г. п. Па­ры­чы Светла­гор­ска­га ра­ё­на, Светла­горск, Жлобін і, вя­до­ма ж, Ра­га­чоў.

3-га ве­рас­ня ў ра­га­чоўскім га­рад­скім До­ме куль­ту­ры ў 12.00 пач­нуц­ца “Ра­га­чоўскія чы­тан­ні”, у якіх возь­му­ць удзел наву­коў­цы, пісь­мен­нікі. Шмат­лікія вы­ста­вы ад­мет­ных кніж­ных вы­дан­няў ча­ка­ю­ць вас ў До­ме кні­гі. У дзі­ця­чай шко­ле ма­стацтваў Ра­га­чо­ва прой­ду­ць 3-я Між­на­род­ныя Ка­пла­наўскія чы­тан­ні, пра­вод­зіц­ца шэраг вы­стаў ма­ста­коў і пісь­мен­нікаў-класікаў. У Ра­га­чоўскім му­зеі на­род­най сла­вы мож­на буд­зе па­ба­чы­ць са­праўд­ныя ра­бо­ты Ана­то­ля Ка­пла­на. У агра­га­рад­ку Жу­равічы ўд­зель­нікі між­на­род­на­га літа­ра­тур­на­га свята “На зям­лі Ма­ка­ён­ка” пра­вя­ду­ць мітынг па­мя­ці на­род­на­га пісь­мен­ніка Бе­ла­русі.

Цэн­траль­ныя пад­зеі свята ў сталі­цы 23-га Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства прой­ду­ць 4 ве­рас­ня. Рас­пач­нуц­ца яны па­сад­кай са­да маліт­вы ў Ра­га­чо­ве, хр­эс­ным хо­дам да хра­ма Свя­то­га Бла­га­вер­на­га кня­зя Аляк­сандра Неўска­га, па­сад­кай пісь­мен­ніц­кай алеі, пры­све­ча­най 10-годдзю твор­ча­га са­ю­за.

Апоўд­ні — ура­чы­стае ад­крыц­цё Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, ма­стац­ка-тэатралі­за­ва­ная дзея “Бе­ла­русь — спрад­веч­ная пес­ня” на га­лоў­най сц­эніч­най пля­цоў­цы. По­тым — уруч­энне На­цы­я­наль­най літа­ра­тур­най пр­эміі. У 14.00 ад­буд­зец­ца ўра­чы­стае ад­крыц­цё До­ма кні­гі ў Ра­га­чо­ве і кні­гар­ні “Пер­ша­цвет”. Пр­эмію Го­мель­ска­га аб­л­вы­кан­ка­ма “Літа­ра­тур­ная пр­эмія імя Кіры­лы Ту­раўска­га” пе­ра­мож­цы так­са­ма ат­ры­ма­ю­ць на свя­це. Уга­на­ру­ю­ць і пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Зо­ло­тое пе­ро “Бе­лой Ру­си — 2016”.

У паві­льё­нах на вулі­цы Лені­на мож­на буд­зе азна­ё­міц­ца з су­час­най бе­ла­рус­кай кні­гай і пр­э­с­ай Бе­ла­русі, прыд­ба­ць лю­бі­мыя вы­дан­ні, па­бы­ва­ць на ад­мет­най вы­ста­ве-пр­э­зен­та­цыі ту­ры­стыч­на­га пат­эн­цы­я­лу Бе­ла­русі і ту­ры­стыч­ных пас­луг “Го­мельш­чы­на ту­ры­стыч­ная” і шмат­лікіх ін­шых.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.