Па­мя­ць па­лоні­ць су­стр­э­чай ча­ка­най...

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА - Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Ка­ман­дзіроўка ўз­ра­да­ва­ла, бо бы­ла маж­лі­вас­ць па­бы­ць на Па­лес­сі, у эпі­ц­эн­тры бя­ды, па­гу­та­ры­ць з люд­зь­мі, вы­нес­ці па­этыч­ныя ўра­жан­ні ў кан­ву ар­ты­ку­ла. А яш­чэ су­стр­эц­ца з ужо вя­до­мым па­этам, а най­перш ад­на­курс­ні­кам Міко­лам Мят­ліц­кім, уба­чы­ць яго род­ны Баб­чын, ба­ць­коўскую ха­ту. Зга­д­ваў­ся яго верш “Баб­чын” студ­энц­кай па­ры. Ве­да­ла, што з яго вы­рас­тае па­э­ма. Але ж вый­ш­ла кні­га “Па­лескі сму­так”, якая быц­цам аго­ле­ны нерв пе­ра­да­ла крох­кас­ць ча­ла­ве­ча­га жыц­ця пе­рад на­ступ­ства­мі тэхна­ген­най ка­та­стро­фы.

Ніколі не за­буд­зец­ца, як быц­цам па­ра­не­ны птах, стра­пя­нуў­ся, ускочыў Міко­ла ў аўто­бу­се, калі ўязд­жалі ў вёс­ку. Быц­цам та­кім чы­нам вітаў ха­ты зем­ля­коў, зна­ё­мых з дзя­цін­ства ба­буль і дзя­дуль, ад­на­клас­нікаў, лес...

Не за­буд­зец­ца, як стра­чалі яго вер­шы па­ле­шукі ў па­цяр­пе­лых ра­ё­нах Го­мельш­чы­ны — Хой­ніц­кім, Бра­гін­скім, На­раў­лян­скім — у тыя тры дні. Ад­чу­ва­ла­ся, што па­этыч­нае сло­ва та­ко­га на­ка­лу па­чуц­ця здоль­на вы­тры­ма­ць бой за вяр­танне жыц­ця на гэтай зям­лі. У 1996-м з’явіла­ся кні­га з да­ра­гой для Мят­ліц­ка­га на­звай “Баб­чын”, за якую ў 1998 год­зе па­эт ад­зна­ча­ны Дзяр­жаў­най пр­эміяй Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь: Наспех у ку­заў рэчы са­бярэ Сі­вая баб­ка. Вы­не­се іко­ну, Спа­ло­шыц­ца вы­гнан­ня, а не ско­ну, І во­крык бо­лю ці­шу разд­зярэ. Ёй жва­вень­кі сал­дат пад­собі­ць хвац­ка, І ў ку­за­ве, ні­бы­та ў труне, Ху­дая по­ста­ць вё­с­кай міль­гане З па­жыт­ка­мі, з няў­цям­на­сцю дзі­вац­кай. А ў вер­шы “Яна” — зусім ін­шы па­ва­рот ча­ла­ве­ча­га лё­су, і пры­тым жыц­цё­вая праў­да та­ко­га ж кштал­ту, што пра­бірае да дры­жы­каў: —Я з ле­та тут... Жы­ву ад­на. От прыб­лу­ка­ла, за­ста­ла­ся...— Ста­рая ў сен­цы па­да­ла­ся, Прый­ш­ла з бут­эль­каю ві­на. — Мой дзень астат­ні неда­лё­ка, — Ска­за­ла. — Зля­гу ці ў тру­ну? Калі па­ба­чу ча­ла­ве­ка, То з ім ся­бе і па­мя­ну... Зга­д­ва­ец­ца, як пра­чу­ла рас­каз­ваў Міко­ла Мят­ліц­кі ле­ген­ду пра свой Баб­чын:

— Гэтае па­селіш­ча, вёс­ка Баб­чын, бы­ло за­сна­ва­на пас­ля се­чаў аца­ле­лы­мі жан­чы­на­мі, і са­мыя леп­шыя іх па­мкнен­ні бы­лі ўклад­зе­ны ў пра­цу, у ствар­энне, у жыц­цё, у жыц­ця­дай­на­сць. Гэта вёс­ка спа­кон вя­коў ме­ла свой ар­эол ду­хоў­на­сці...

І яна, гэтая па­леская вёс­ка, пра­ця­г­вае жы­ць. Па­да­ец­ца, што Баб­чын — з вулі­ца­мі, палі­са­да­мі, ха­та­мі, вяс­коў­ца­мі, вяс­но­вы­мі са­да­мі, аселі­ца­мі стоў­піў­ся ў сэр­цы Па­эта.

20 га­доў на­зад вы­да­вецтвам “Мастац­кая літа­ра­ту­ра” рых­та­ваў­ся збор­нік “Прай­с­ці праз зо­ну”. Мне бы­ло рэ­дак­цый­нае за­данне на­пі­са­ць у “Го­мель­скую праў­ду” пра та­га­час­ную ван­дроўку бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў у па­цяр­пе­лыя ра­ё­ны Го­мельш­чы­ны.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.