Ан­др­эй Ма­ка­ё­нак

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА -

“Тры­бу­нал” (Фраг­мент з пер­шай дзеі п’есы) Цяр­эш­ка. Дзе­ла га­ва­ру, ня­ве­стач­ка. Яны... толь­кі што... вы­велі мяне... у на­чаль­ства! Пер­шы раз у жыц­ці на­чаль­ні­кам стаў. Ну і ад­палілі шту­ку! А? А ці хто ждаў, а ці хто сніў? Аж ка­лені трым­ця­ць... Во ха­ле­ра — трым­ця­ць! (Пры­сеў на ла­ву.) Няў­жо ета ў кож­на­га, ка­го ну... на па­са­ду сад­зя­ць. Ну... на­чаль­ні­кам над люд­зь­мі ста­вя­ць, дык у яго трым­ця­ць ка­лені? А ў мяне... (ён і ра­ду­ец­ца, і смя­ец­ца, і зд­зіў­ля­ец­ца) трым­ця­ць, ха­ле­ра на іх! Ну, гэта, упа­чат­ку, гэта... з непры­выч­кі. А по­тым... а по­тым... А по­тым — кан­дзі­бо­бе­рам бу­ду хад­зі­ць! Ну, чулі, што я за­га­даў?

Палі­на. Над­зей­ка! Па­ма­цай-ка ў яго га­ла­ву. Не­шта ён язы­ком лап­ці пад­п­ля­тае.

Цяр­эш­ка. Ну, ба­ба, ба­ба, ба­ба! Хут­ч­эй ва­ру­шы­ся! Дзе тры­нож­ка? Я на ко­мін­ку ця­пель­ца рас­кла­ду. Ды хут­ч­эй вы-ы! Яны во-во ў ха­ту ўва­ляц­ца.

Палі­на. Што ета ты? Ці жар­ту­еш так? Ці мо праў­да — за­хвар­эў?! Та­го бан­дзіта кар­мі­ць? Ён жа люд­зей сваіх стра­ляў. Ён жа спаліў двор Свіры­да­вых і дзя­цей не паш­ка­да­ваў.

Цяр­эш­ка (хму­ры). А мяне ста­рас­там прызна­чыў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.