Іван На­ву­мен­ка

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА -

(Уры­вак з ра­ма­на “Сас­на пры да­ро­зе”) Хмя­леўскі зняў шап­ку, глу­ха за­га­ва­рыў: — Бой буд­зе цяж­кі. Ноч­чу спа­ць не прыйдзец­ца — тр­э­ба пра­вес­ці ра­бо­ту. Ра­бі­це, та­ва­ры­шы, на­ціск на тое, што, калі Літві­наў ра­заб’ём, дру­гія гар­ні­зо­ны не ўт­ры­ма­юц­ца. Сён­ня ноч­чу прыд­ня­проўскі атрад на­сту­пае на Лу­жы­нец. Гэта нам фак­тыч­ная по­мач...

Не­каль­кі хвілін па­на­ва­ла няём­кая ці­шы­ня. Іван Гу­соўскі, мнучы ў ру­ках шап­ку-аб­ла­вуш­ку, спы­таў:

— На­род во чым ці­кавіц­ца, дзе буд­зем зі­ма­ва­ць? Калі раз­гонім Літві­наў, ку­ды пойдзем? У Аль­хоў ці за Пціч, у Ка­пат­кевіц­кі і Ак­цябр­скі ра­ён? Устаў Бон­дар, стом­ле­на пра­вёў ру­кой па лбе. — Ёс­ць ды­р­эк­ты­ва з Ру­даб­ел­кі: усім атра­дам са­брац­ца ў ку­лак. Зі­мой, па ад­зі­ноч­цы, не вы­тры­ма­ем. Так што тут усё яс­на. Пойдзем за Пціч. У Аль­хоў, калі буд­зе ўсё добра, за­гля­нем па да­ро­зе. Ка­ман­да­ванне ра­зу­мее, што боль­шас­ць пар­ты­зан ад­туль, сем’і іх там...

Сход-ля­туч­ка скон­чы­ў­ся за не­каль­кі хвілін.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.