Іван Ме­леж

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА -

(З апа­вя­дан­ня “Ад­на”) Яна ста­я­ла неру­хо­ма, і неру­хо­мым, за­сты­лым быў яе твар, на якім за­стаў­ся той вы­раз спа­ло­ху, калі яна га­ва­ры­ла: “Што та­кое?” — Калі гэта бы­ло? — У тую су­б­о­ту... Больш яна ні­чо­га не пы­та­ла­ся, а Ары­на са­ма ні­чо­га не ста­ла рас­каз­ва­ць.

Толь­кі пад ве­чар, калі сяд­зелі на ган­ку, сяст­ра зноў за­га­ва­ры­ла:

— Ма­му рас­стра­ля­лі, як толь­кі прый­шлі. І яш­чэ ва­сем­нац­ца­ць ча­ла­век. Ба­ць­ку Ан­др­эя Віт­коўска­га так­са­ма. І пра ця­бе да­пытвалі­ся, не ве­ры­лі, што ты пай­ш­ла... Вы­велі іх за ся­ло — ту­ды, дзе глі­ну ле­тась ка­палі. Ста­ры Віт­коўскі дык сам іс­ці не мог, так яго збілі. Яго вя­лі пад рукі Ма­ру­ся Краў­чу­ко­ва і Але­на... А ма­ма — ху­дая, бе­лая як снег... Іх пас­тавілі ка­ля ямы на глініш­чы. Люд­зей са­г­налі з ся­ла. Каб гляд­зелі ўсе... За што іх? — За тое, што за ся­лом нех­та за­біў сал­да­та...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.