Апо­вяд Тац­ця­ны БУД­НІК:

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та аўта­ра і з ся­мей­на­га ар­хі­ва Лер­ман

У цяж­кі час утвар­эн­ня Го­мель­скай гу­бер­ніі, у 1919-м, на­рад­зіў­ся мой ба­ць­ка, Да­выд Ры­го­равіч Лер­ман, пе­ра­да­пош­ні ў вя­лі­кай яўр­эй­с­кай сям’і. А праз два га­ды з’явіла­ся на свет ма­лод­шая да­чуш­ка, Ге­неч­ка. Уся­го ж у ма­ёй ба­булі Рахіль Бер­каў­ны бы­ло ся­мё­ра да­чок. Воль­га, тр­эцяя па ўз­рос­ту, ста­ла жон­кай Васі­ля Віт­кі. Ге­ня — са­мая ма­лод­шая і са­мая пры­го­жая вый­ш­ла за­муж за Ры­го­ра.

Цё­ця Ге­ня, па апо­вя­дах май­го ба­ць­кі, бы­ла ча­роў­най. Яны з Ры­го­рам так ка­халі ад­зін ад­на­го! Шка­да, што так ма­ла лёс ад­ме­раў жыц­ця на бе­лым све­це гэтым за­ка­ха­ным...

Калі аб­ставі­ны склалі­ся так, што Ці­мох Крысь­ко тра­піў у апа­лу і зму­ша­ны быў з’еха­ць у Пу­хавічы, пра­ца­ва­ць там вар­таўніком, Ры­гор вель­мі пад­т­рым­лі­ваў яго, да­сы­лаў вер­шы роз­ных аўта­раў на рус­кай, украін­с­кай мо­вах, і той пе­рак­ла­даў. Ры­гор дру­ка­ваў іх у “ЛіМе” пад сваім про­звіш­чам і да­сы­лаў сяб­ру гро­шы.

Тра­гіч­на склаў­ся лёс Ры­го­ра і яго ка­ха­най Гені. У 1941-м, калі па­ча­ла­ся Вя­лікая Ай­чын­ная вай­на, 32-га­до­вы Ры­гор Суні­ца (та­кі псеў­данім узяў са­бе Лынь­коў-ма­лод­шы) пра­паў без зве­стак. Гені не суд­жа­на бы­ло да­ве­дац­ца пра тое: во­сен­ню 1941 го­да нем­цы рас­стра­ля­лі яе, 22-га­до­вую на­стаўні­цу, ра­зам з зусім ма­лень­кай да­чуш­кай Ален­кай ка­ля Ста­рых Да­рог... Бы­ла з імі ра­зам і жон­ка Мі­ха­ся Лынь­ко­ва Хан­на Аб­ра­маў­на з сы­ноч­кам Ма­ры­кам. Хлап­чу­ка ха­целі за­тулі­ць люд­зі, не ад­да­ць на па­гі­бель. А ён, калі па­ба­чыў, як ма­ці ад­лу­ча­ю­ць ад на­тоў­пу, стаў кры­ча­ць. У Ста­рых Да­ро­гах, дзе мы не раз бы­валі сям’ёй на ме­ма­ры­я­ле, вет­эра­ны-на­стаўнікі зга­д­валі: ад­на сям’я ра­та­ва­ла маіх цё­та­чак з дзе­ць­мі, а дру­гая — вы­да­ла. Калі са Ста­рых Да­рог на пэў­ны час вы­білі нем­цаў, Мі­хась Лынь­коў пры­ехаў, каб за­бра­ць род­ных, ды ўжо бы­ло позна...

Мож­на ўяві­ць ду­ш­эў­ны стан Мі­ха­ся Ці­ха­наві­ча ў пе­ры­яд ад­ступ­лен­ня. Тры­во­га за сям’ю, па­кі­ну­тую на аку­піра­ва­най тэ­ры­то­рыі, не па­кі­да­ла яго. У пас­ля­ва­ен­ны час ра­зам з Яку­бам Ко­ла­сам Лынь­коў быў чле­нам ка­місіі па рас­сле­да­ван­ню зла­чын­стваў фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў. У якас­ці ды­пла­ма­та ўд­зель­ні­чаў у па­сяд­ж­эн­нях Ар­гані­за­цыі Аб’яд­на­ных На­цый.

У пас­ля­ва­ен­ны час Мі­хась Лынь­коў і Васіль Віт­ка шчы­ра сябра­валі, па-сва­яц­ку пад­т­рым­лі­валі ад­зін ад­на­го. Шэс­ць га­доў Віт­ка ўзна­чаль­ваў “ЛіМ”, а з 1957-га на пра­ця­гу 17 га­доў — ча­со­піс “Вя­сёл­ка”, яму на­ле­жы­ць ід­эя пра Ва­сю Вя­сёл­кі­на...

…З Тац­ця­най Да­вы­даў­най мы зна­ё­мы даў­но, але ж на­да­ры­ў­ся, нар­эш­це, час, жы­вучы ў ад­ным ра­ёне Го­ме­ля, пас­лу­ха­ць яе спо­ведзь пра пе­ра­жы­тае род­ны­мі люд­зь­мі. І як тут бы­ло не за­зна­чы­ць, што на твор­час­ці Васі­ля Віт­кі і Мі­ха­ся Лынь­ко­ва, улас­на, і рас­ло на­ша па­ка­ленне: “Ва­вёр­чы­на го­ра”, “Ва­ся Вя­сёл­кін у шко­ле і до­ма” Васі­ля Віт­кі ці “Мікол­ку-па­ра­во­за”, “Пра сме­ла­га ва­я­ку Міш­ку і яго слаў­ных та­ва­ры­шаў” Мі­ха­ся Лынь­ко­ва. Як жа сён­няш­ніх на­шых ма­лод­шых школь­нікаў па­вяр­ну­ць да гэтых і ін­шых са­праў­ды дзі­цячых кніг? Улег­лі ў но­выя тэхна­ло­гіі, камп’юта­ры, мно­гія вы­каз­ва­юц­ца ўжо бы тыя ро­ба­ты... Кні­га ж, што ні ка­жы­це, свет­лая згад­ка і пра пісь­мен­нікаў, якія па­да­ра­валі нам неза­бы­ў­ныя ўра­жан­ні, і ге­ро­яў тво­раў, і пра на­ша ма­лен­ства, у якім кні­гі бы­лі та­кім жа­да­ным па­да­рун­кам.

Я ж як аўтар ад­ной са сваіх ван­дро­вак па Ра­га­чоўш­чыне абя­ца­ла рас­ка­за­ць пра лёс Ры­го­ра Суні­цы. Вось та­кім чы­нам і вы­кон­ваю аба­вя­зак пе­рад та­бой, да­ра­гі чы­тач.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.