І яш­чэ…

Gomelskaya Pravda - - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА - Ве­раніка СВЯТЛОВА

Іван Ша­мя­кін, Іван Ме­леж і Пётр Ма­ш­эраў. 1972 год які ат­ры­маў званне на­род­на­га. Ся­род да­ку­мен­таў — да­га­вор на вы­данне кні­гі “Год ка­ра­ся” ў 1987 год­зе. З аса­біс­та­га — парт­фель, з якім ві­цэ-пр­эзід­энт Ака­д­эміі навук Бе­ла­русі хад­зіў на пра­цу, на­столь­ная лям­па, по­пель­ні­ца, па­да­ра­ва­ная да юбілею, на­руч­ны гад­зін­нік. А яш­чэ фо­та­здым­кі, ад­зін з рэд­кіх ад­люстроў­вае Іва­на На­ву­мен­ку на сесіі Ге­не­раль­най асам­блеі ААН у 1970 год­зе.

У Кар­мян­скай сель­скай біб­ліят­э­цы Доб­руш­ска­га ра­ё­на ство­ра­ны літа­ра­тур­на-кра­яз­наўчы ку­ток, пры­све­ча­ны зна­ка­міта­му зем­ля­ку Іва­ну Ша­мя­кі­ну. Тут у ас­ноў­ным прад­стаў­ле­ны кні­гі, з рэд­ка­га — ру­ка­піс апа­вя­дан­ня для дзя­цей. Асаб­лі­ва каш­тоў­ныя кні­гі з аўто­гра­фам пісь­мен­ніка. “Го­мель­ская праў­да” так­са­ма пе­ра­да­ла біб­ліят­э­цы фо­та­зды­мак Ша­мя­кі­на з аўто­гра­фам.

Ці­ка­вая экс­пазі­цыя пра­цуе ў до­ме-му­зеі Іва­на Ме­ле­жа ў агра­га­рад­ку Глініш­ча. Тут шмат кніг, па­да­ра­ва­ных пісь­мен­ніку ка­ле­га­мі па твор­ча­му цэ­ху. Ус­па­мі­ны, збор­нік апа­вя­дан­няў, вы­дад­зе­ных у 1948 год­зе, ра­ман “Люд­зі на ба­ло­це” на роз­ных мо­вах. Пры­глед­зец­ца мож­на і да пісь­мо­ва­га ста­ла Іва­на Ме­ле­жа, пі­шу­чай ма­шын­кі, парт­фе­ля, бер­эта, ча­равікоў. Ня­даў­на пры­вез­лі тэле­фон, якім у пас­ля­ва­ен­ныя га­ды ка­ры­сталі­ся ба­ць­кі пісь­мен­ніка.

Пазна­ё­міц­ца з аўто­гра­фа­мі класікаў Яку­ба Ко­ла­са і Ян­кі Ку­па­лы мож­на ў Го­мель­скай га­рад­ской біб­ліят­э­цы імя Гер­ц­эна. А так­са­ма ў Сла­вян­скай біб­ліят­э­цы, дзе асаб­лі­ва га­на­рац­ца аўто­гра­фам лаўр­эа­та Но­бе­леўс­кай пр­эміі па літа­ра­ту­ры Свят­ла­ны Алексіевіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.