З кніг Ска­ры­ны і ка­зак ба­булі­ных

Свя­та пісь­мен­ства ў Ра­га­чо­ве

Gomelskaya Pravda - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та Але­га БЕЛАВУСАВА і Аляк­сея ГЕРАСІМЕНКІ

З цэн­траль­най пля­цоўкі ў Ра­га­чо­ве ўсіх пры­сут­ных шчы­ра пры­віта­ла на­мес­нік пр­эм’ер-мініст­ра, стар­шы­ня арг­ка­міт­эта па пад­рых­тоў­цы і пра­вяд­зен­ню свя­та ў Год куль­ту­ры На­тал­ля Ка­ча­на­ва. Яна за­чы­та­ла пры­віталь­ны ад­рас Пр­эзід­эн­та Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Аляк­сандра Лу­ка­ш­эн­кі ўд­зель­ні­кам і гас­цям ура­чы­с­тас­ці. У ім пад­кр­эс­ле­на, што “гіста­рыч­ная па­мя­ць і го­нар за Рад­зі­му слу­жа­ць тры­ва­лым пад­мур­кам для да­лей­ша­га развіц­ця краі­ны”.

Коль­кі па­мят­ных стр­эч наву­коў­цаў, пісь­мен­нікаў ад­бы­ло­ся на­пяр­э­дад­ні свя­та ў Го­мелі, агра­га­рад­ку Жу­равічы, ра­ён­ным цэн­тры Ра­га­чо­ве, звя­за­ных з імем слын­на­га сы­на гэ­та­га краю на­род­на­га пісь­мен­ніка Бе­ла­русі Ан­др­эя Ма­ка­ён­ка, не менш зна­ка­мі­та­га пісь­мен­ніка Улад­зі­мі­ра Ка­рат­кеві­ча, шмат­лікіх ін­шых твор­цаў, што ўславілі род­ны ку­ток.

Су­час­ных пісь­мен­нікаў Го­мельш­чы­ны і шмат­лікіх гас­цей з Расіі і Украі­ны шчы­ра стра­чалі пе­да­го­гі, зем­ля­кі Ан­др­эя Ма­ка­ён­ка ў шко­ле агра­га­рад­ка. Тут два ду­хоў­на на­поў­не­ныя му­зеі, якія вы­хоў­ва­ю­ць дзе­так. Цу­доў­ным па­да­рун­кам та­ле­навіта­му школь­на­му тэатраль­на­му гурт­ку стаў збор­нік п’ес “Пас­ля­доўнікі Ма­ка­ён­ка”, пад­рых­та­ва­ны Го­мель­скім аб­лас­ным аддзя­лен­нем Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі.

Аб­ноў­ле­ны, па­ма­лад­зе­лы стра­чаў Ра­га­чоў свя­та ў няд­зе­лю. Віх­уры­ла яно на вулі­цах люд­скім мо­рам, спе­ў­ны­мі мо­ва­мі — пры­ехалі ў гос­ці на род­ную бе­ла­рус­кую зям­лю прад­стаўнікі ды­яс­пар з 20 краін све­ту. І на 23-м па ліку свя­це бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства шмат што бы­ло ўпер­шы­ню: за­клад­ка алеі ў го­нар 10-годдзя на­вей­шай гісто­рыі Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі, да­ру­нак гас­ця­мі лю­бі­мых кніг для ра­га­чоўска­га До­ма кні­гі, яко­му пры­сво­е­на імя Улад­зі­мі­ра Ка­рат­кеві­ча, біб­ліят­э­кам ра­ё­на...

На ад­крыц­ці свя­та стар­шы­ня аб­л­вы­кан­ка­ма Улад­зі­мір Двор­нік пад­кр­эс­ліў, што свя­та бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства да­па­мо­жа пры­цяг­ну­ць ува­гу на­шых жы­ха­роў, асаб­лі­ва мо­лад­зі, да на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, за­ахво­ці­ць звяр­нуц­ца да тво­раў класікаў і су­час­ных пісь­мен­нікаў. Для До­ма кні­гі ў Ра­га­чо­ве гу­бер­на­тар па­да­ра­ваў шы­коў­ны фаліянт “Го­мель­ская гу­бер­ния”, вы­дад­зе­ны “Го­мель­скай праў­дай”, на­зваў­шы яго ле­та­пі­сам рэ­гіё­на, у якім ёс­ць ста­рон­кі, на­пі­са­ныя і жы­ха­ра­мі Ра­га­чоўш­чы­ны. А пазна­ё­міц­ца з твор­чай ла­ба­ра­то­ры­яй жур­налістаў, палі­гра­фістаў, вы­даў­цоў, рас­паў­сюдж­валь­нікаў дру­ку мож­на бы­ло ў паві­льё­нах пр­э­сы і вы­да­вецтваў, якія пад­рых­та­валі шмат ізю­мі­нак для сваіх чы­та­чоў. “Го­мель­скую праў­ду” мож­на бы­ло прыд­ба­ць і ў спе­цы­яль­ным аўта­ма­це, уба­чы­ць вір­ту­аль­ны ва­ры­янт і апе­ра­ты­ў­на пе­ра­да­ць на сайт аб­лас­ной га­зе­ты са­мую све­жую на­ві­ну са свя­та.

Па сло­вах мініст­ра ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Ліліі Ананіч, што­год у на­шай краіне вы­да­ец­ца звыш 11 ты­сяч най­мен­няў кніг, 33 мі­льё­ны — для кні­гар­няў і біб­ліят­эк. Ве­рыц­ца, што ўсе яны зной­ду­ць сваіх чы­та­чоў.

На свя­це ўша­на­ва­ны лаўр­эа­ты На­цы­я­наль­най літа­ра­тур­най пр­эміі Бе­ла­русі.

Больш двух дзя­сят­каў кніг вы­дад­зе­на за час з мі­нула­год­ня­га свя­та пісь­мен­ні­ка­мі Го­мельш­чы­ны. Пры­ем­на, што ў Ра­га­чо­ве бы­лі ўга­на­ра­ва­ны ў ча­ты­рох на­мі­на­цы­ях за ру­ка­пі­сы кніг лаўр­эа­ты аб­лас­ной літа­ра­тур­най пр­эміі імя Кіры­лы Ту­раўска­га, го­мель­скія па­эты, чле­ны Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі Мі­хась Бол­сун, Яў­ген Ка­лаш­нікаў, Алег Анан­неў, а так­са­ма па­эт­э­са, вы­клад­чык ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны Але­на Асен­чык. Ды­п­ло­мы і гра­шо­выя пр­эміі аб­л­вы­кан­ка­ма ўручыў стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэпу­та­таў Алег Ба­ры­сен­ка. Званне га­на­ро­ва­га гра­мад­зяні­на Ра­га­чо­ва пры­сво­е­на вя­до­ма­му пісь­мен­ніку, дра­ма­тур­гу Васі­лю Тка­чо­ву.

Вы­со­кія гос­ці свя­та ві­цэ-пр­эм’ер На­тал­ля Ка­ча­на­ва, гу­бер­на­тар Улад­зі­мір Двор­нік, міністр ін­фар­ма­цыі Лілія Ананіч у паві­льёне “Го­мель­скай праў­ды”

Зям­ля на­ша спе­ў­ная, па­этыч­ная

Як абярэ­гі но­вым па­ка­лен­ням

На­вучы мяне, дру­кар

Калі ду­ша спя­вае!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.