Жы­ве доб­рая па­мя­ць

На прад­пры­ем­стве “Го­мельшк­ло” ад­кры­та ме­ма­ры­яль­ная до­шка бы­ло­му ды­р­эк­та­ру Паў­лу Шы­пу­ку.

Gomelskaya Pravda - - ГОМЕЛЬСКОЕ ВРЕМЯ - Вад­зім ЛОСЬ Фо­та аўта­ра

Ура­дж­энец Бр­эст­чы­ны, Па­вел Шы­пук прый­шоў на Го­мель­скі шкло­за­вод пас­ля за­кан­ч­эн­ня Бе­ла­рус­ка­га політ­эхніч­на­га ін­сты­ту­та, дзе ад­пра­ца­ваў 22 га­ды — ад май­ст­ра зме­ны да ды­р­эк­та­ра. Пас­ля зай­маў па­са­ду стар­шы­ні Го­мель­ска­га аб­л­вы­кан­ка­ма, быў пер­шым стар­шы­нёй Са­ве­та Рэс­пуб­лікі На­цы­я­наль­на­га схо­ду і за­ў­сё­ды па­мя­таў аб род­ным прад­пры­ем­стве, шу­каў маг­чы­мас­ць па­бы­ва­ць тут, су­стр­эц­ца з ка­лек­ты­вам.

Ме­навіта дзя­ку­ю­чы Шы­пу­ку ў 1996 год­зе на за­вод­зе з’явіла­ся ўнікаль­ная фла­ат-тэхна­ло­гія, якая даз­волі­ла вы­пус­ка­ць ліста­вое паліра­ва­нае шк­ло, а прад­пры­ем­ства зай­ма­ла лід­зіру­ю­чыя пазі­цыі ў галі­но­вай вы­твор­час­ці бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за. Сён­ня на Го­мель­скім шкло­за­вод­зе пра­цу­ю­ць дзве фла­ат-лініі агуль­най ма­гут­на­сцю 1580 тон шкла­ма­сы за сут­кі, якія ў год вы­пус­ка­ю­ць ка­ля 42 мі­льё­наў квад­рат­ных мет­раў гэтай пра­дук­цыі.

Па­вел Улад­зі­міравіч па­мёр у 2014 год­зе. Ад­кры­лі ме­ма­ры­яль­ную до­шку бы­ло­му ды­р­эк­та­ру га­лоў­ны ін­жы­нер прад­пры­ем­ства з 1991 па 1997 год Міка­лай Біру­коў і стар­эй­шая дач­ка Паў­ла Шы­пу­ка Але­на Ках­но, якая пры­еха­ла ра­зам са сва­ёй сям’ёй з Мін­ска. Аўтар ме­ма­ры­яль­най до­шкі — ма­стак па­сёл­ка Кас­ц­ю­коўка Ар­кадзь Ят­чан­ка. Па яго эс­кі­зах бар­э­льеф з глі­ны вы­ка­наў ра­бот­нік шкло­за­во­да, скульп­тар Аляк­сандр Пан­коў.

Ме­ма­ры­яль­ная до­шка

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.