Да­вай­це ства­ра­ць ча­роў­нае

Gomelskaya Pravda - - ГОД КУЛЬТУРЫ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Дык­цы­яй, жэс­та­мі аз­добілі во­бра­зы літа­ра­тур­ных ге­ро­яў на сц­эне аб­лас­ной універ­саль­най біб­ліят­экі імя У. Лені­на ўд­зель­нікі за­ключ­на­га эта­пу VII аб­лас­но­га кон­кур­су чы­таль­нікаў “За­ха­ва­ем свет ра­зам”, за­сна­ва­на­га аб­лас­ным аддзя­лен­нем Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі.

Сем школь­нікаў — га­мяль­чане, а так­са­ма дзе­ці з ін­шых ра­ё­наў Го­мельш­чы­ны чы­талі ўры­ўкі з лю­бі­мых пра­за­іч­ных тво­раў, вер­шаў бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў. Най­лепш гэта ат­ры­ма­ла­ся ў Нас­ці Вер­ке­ен­ка з СШ № 1 Пет­ры­ка­ва, якая вель­мі та­ле­навіта ўва­собі­ла ўры­вак з пен­та­ло­гіі І. Ша­мя­кі­на “Тры­вож­нае шчас­це”. Ян Палі­вач з вё­скі Ліскі Рэчыц­ка­га ра­ё­на са­праў­ды па-ак­цёр­ску дэк­ла­ма­ваў “Ла­тар­эй­ны білет” Ана­то­ля Гра­чані­ка­ва, вы­клікаў­шы ава­цыі слу­ха­чоў, удзель­нікаў фе­сты­ва­лю-свя­та “Сла­вян­скія літа­ра­тур­ныя да­жын­кі”. Гэтых ра­бят жу­ры пад стар­шын­ствам па­эта чле­на Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі Мі­ха­ся Бол­су­на прызна­ла пе­ра­мож­ца­мі, яны ад­зна­ча­ны Гран-пры.

Ды­п­ло­мы ат­ры­малі і ін­шыя ўд­зель­нікі: Кры­с­ці­на Гыр­ла з гім­на­зіі № 1 Ма­зы­ра, а так­са­ма га­мяль­чане Ксенія Астап­кі­на (СШ № 45) і Іл­ля Меджу­ма­еў (СШ № 12), дэк­ла­ма­та­ры про­зы, Алег Та­лан­коў з СШ № 1 імя А. Са­лаўя гар­па­сёл­ка Ак­цябр­скі, га­мяль­чанін Мікіта Жы­ха­раў (СШ № 1). Зям­ны па­клон на­стаўні­кам, якія здо­лелі пры­ві­ць вы­ха­ван­цам лю­боў да род­най літа­ра­ту­ры, пад­т­рым­лі­валі іх у час вы­ступ­лен­ня!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.