Свет ура­туе ве­ра ў даб­ры­ню

Gomelskaya Pravda - - ГОД КУЛЬТУРЫ - Т. КУПРЭВІЧ

Пад­вед­зе­ны вы­нікі аб­лас­но­га літа­ра­тур­на­га кон­кур­су “Пра­васлаўе — мая над­зея”, за­сна­валь­ні­ка­мі яко­га з’яў­ля­юц­ца Го­мель­ская епар­хія і аб­лас­ное аддзя­ленне Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі.

Гран-пры кон­кур­су ў на­мі­на­цыі “Дзі­ця­чая па­эзія” уда­сто­е­на член Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі га­мяль­чан­ка Ве­ра Квят­коўская. Пер­шае мес­ца ў на­мі­на­цыі “Па­эзія” ў Та­ма­ры Кур­лен­ка з Руд­ні Ма­ры­мо­на­вай Го­мель­ска­га ра­ё­на, кіраўніка на­род­на­га ан­сам­бля “Звані­цы”. Леп­шым пуб­лі­цы­стыч­ным мат­э­ры­я­лам жу­ры прызна­ла эсэ га­мяль­чан­кі Галі­ны Рад­зіё­на­вай пад на­звай “Ве­ра мац­ней ча­су”.

Пе­ра­мож­цы ўга­на­ра­ва­ны на свя­це “Сла­вян­скія літа­ра­тур­ныя да­жын­кі” ў Го­мелі ў аб­лас­ной універ­саль­най біб­ліят­э­цы.

Пры­ем­ным па­да­рун­кам, пры­мер­ка­ва­ным да сё­лет­ня­га Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства стаў і вы­хад у свет кні­гі для дзя­цей “Шаг в пра­во­сла­вие” неад­на­ра­зо­ва­га пе­ра­мож­цы мі­нула­год­ніх кон­кур­саў, па­эта Яў­ге­на Ка­лаш­ні­ка­ва. Вы­дад­зе­на яна пры пад­т­рым­цы ін­фар­ма­цый­на­га аддзе­ла Го­мель­скай епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­васлаў­най царк­вы і хра­ма Пра­абра­ж­эн­ня Гас­под­ня­га ў Го­мелі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.