Та­ям­нічы ве­чар у па­на За­валь­ні

Gomelskaya Pravda - - ГОД КУЛЬТУРЫ - Юлія ПАДДУБІЦКАЯ Фо­та Аляк­сея ГЕРАСІМЕНКІ

Ура­чы­с­тас­ць у го­мель­скай га­рад­ской біб­ліят­э­цы імя А. І. Гер­ц­эна са­бра­ла гас­цей з роз­ных краін све­ту і на­ват эпох.

Ка­го там толь­кі не бы­ло: усмешлі­выя па­нен­кі і ся­лян­кі, сяр­эд­не­вя­ко­выя ры­ца­ры і іх вы­тан­ча­ныя да­мы, фан­та­стыч­ныя пер­са­на­жы з апа­вя­дан­няў Яна Барш­ч­эўска­га. На ім­г­ненне зда­ло­ся, што апы­ну­ла­ся ў каз­цы.

У гэты ве­чар ве­ся­лілі­ся не ў біб­ліят­э­цы, а ў са­праўд­ным ста­ра­даўнім зам­ку. На ўва­х­од­зе ў сты­лі­за­ва­най са­жал­цы мля­ва пазіра­ла на люд­зей ру­сал­ка. Ма­лень­кія на­вед­валь­нікі, якія ра­зам з ба­ць­ка­мі за­зір­нулі да шлях­ці­ча, кру­цілі­ся ка­ля пры­га­жуні з ры­бі­ным хва­стом, кож­ны ха­цеў зра­бі­ць фо­та на па­мя­ць.

На дру­гім па­вер­се за­гу­ча­ла музыка, і на­род пас­пя­шыў на пры­ём да зна­ка­мітых вяль­мо­жаў.

Баль у па­на За­валь­ні са­праў­ды ат­ры­маў­ся — яр­кі, ві­до­вішч­ны, з раз­ма­хам. Не кож­ны дзень уба­чыш цыр­ка­выя вы­ступ­лен­ні, ры­цар­скі па­я­ды­нак і фла­мен­ка на ад­ным свя­це. Пас­пра­бу­еш у траўні­цы ду­х­мя­ную гар­ба­ту, пас­лу­ха­еш вер­шы і ўры­ўкі з класіч­ных тво­раў, па­гляд­зіш п’есу, а по­тым апы­неш­ся ў пад­зя­мел­лі зам­ка і, прай­шоў­шы жу­дас­ныя вы­пра­ба­ван­ні, знойдзеш за­кля­ты скарб.

Дзе­цям у та­ям­нічым зам­ку так­са­ма бы­ло дзе па­за­бавіц­ца: іх за­прасілі ў краі­ну Ка­лам­бу­рыю, тут кот Леа­польд па­ка­заў, як тр­э­ба ра­бі­ць ка­ша­чую за­рад­ку і лаві­ць мы­ш­эй.

На дзівос­ны ве­чар да За­валь­ні за­зір­нулі за­меж­ныя гос­ці. Ін­дый­скія і турк­мен­скія студ­эн­ты з Го­мель­ска­га ме­ды­цын­ска­га ўнівер­сіт­эта на­вед­ва­ю­ць біб­лія­ночы не ўпер­шы­ню, і кож­ны раз — за­хап­ленне бе­ла­рус­кі­мі тра­ды­цы­я­мі і гас­цін­на­сцю. Пас­ля за­кан­ч­эн­ня ву­чо­бы яны вя­зу­ць на сваю рад­зі­му яр­кія ўра­жан­ні і ці­ка­выя гісто­рыі пра Бе­ла­русь. Дар­эчы, ма­ла­дыя люд­зі рас­па­вя­лі, што мно­гія прад­ме­ты по­бы­ту ў нас па­доб­ныя: ім зна­ё­мы жор­ны і скры­ні, ста­ра­даўнія пра­сы і мно­гае ін­шае.

У літа­ра­тур­най гас­цёўні для шлях­ці­ча За­валь­ні і аба­яль­ных па­не­нак чы­талі свае тво­ры го­мель­скія пісь­мен­нікі, рас­каз­валі гу­ма­ры­стыч­ныя вы­пад­кі з жыц­ця.

Вы­дат­ны да­д­а­так, які, зр­э­шты, ра­біў ура­чы­с­тас­ць рэалі­стыч­най і са­ма­быт­най, — кар­цін­ныя і фо­та­вы­ста­вы. Ат­ма­сфе­ра ў біб­ліят­э­цы бы­ла амаль ча­роў­най, па-са­праўд­на­му сяброўс­кай і цё­плай. І гэта зра­зу­ме­ла: тут не бы­ло вы­пад­ко­вых люд­зей, толь­кі ад­на­дум­цы, па­плеч­нікі, твор­цы і знаў­цы бе­ла­рус­кай куль­ту­ры.

Вель­мі ўразілі ра­бо­ты на­род­ных май­строў: упры­го­жан­ні, зброя, аб­ра­да­выя ляль­кі, вы­ра­бы з др­э­ва — гра­бень­чы­кі, ку­ло­ны, шпіль­кі, за­піс­ныя кніж­кі ў ску­ра­ных во­клад­ках — і ўсё без вы­клю­ч­эн­ня вы­дат­най якас­ці.

Су­пра­цоўнікі біб­ліят­экі пра­вя­лі ка­ла­саль­ную ра­бо­ту па пад­рых­тоў­цы біб­лія­ночы, а гэта бы­ло са­праўд­нае свя­та, спы­тай­це ў гас­цей.

Баль у шлях­ці­ча За­валь­ні Пры­га­жу­ня з ры­бі­ным хва­стом

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.