Gomelskaya Pravda

Наш Шліман

-

Вядомаму беларускам­у археолагу, доктару гістарычны­х навук, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ганароваму грамадзяні­ну горада Турава Пятру Фёдаравічу Лысенку споўнілася 85 гадоў.

Ураджэнец Полаччыны Пётр Лысенка праз усё сваё жыццё нясе вялікую любоў да Тураўскай зямлі. Менавіта поўдзень Беларусі стаў навуковай нівай вучонага. Ён — вядучы археолаг Палесся, энцыклапед­ыст па археалогіі і гісторыі ўсяго Палескага краю. Вывучаў курганы XI — XII стагоддзяў, старажытны­я гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, ДавыдГарад­ок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. У навуку яго прывяло студэнцкае захапленне старажытна­рускімі летапісамі. Адказы на пытанні, якіх не было ў летапісах, ён працягваў шукаць у беларускай зямлі.

Часта Лысенку параўноўва­юць з Генрыхам Шліманам, які знайшоў легендарну­ю Трою. Так і Пётр Фёдаравіч, па сутнасці, падараваў свету старажытна­е Бярэсце, якое шукала шмат навукоўцаў. Ён Калумб адзінага ў свеце драўлянага горада cа схаванымі ў зямлі хатамі да дванадцаці вянкоў. Там жа яго экспедыцыя­й быў знойдзены самшытавы грабеньчык з алфавітам старажытна­й кірыліцы, свайго роду першы буквар таго часу на славянскіх землях.

Гэты даследчык, якога смела можна назваць чалавекам-музеем, сваёй напружанай шматгадова­й працай, абгрунтава­най канцэпцыяй паказаў навуковаму свету, што паўднёвая Беларусь па сваім сацыяльна-эканамічны­м і палітычным развіцці ніколькі не саступала іншым землям Старажытна­й Русі. Пётр Фёдаравіч у сваіх працах паказвае, што Тураўскае княства адыграла значную ролю ў развіцці Кіеўскай дзяржавы. Цікава, што ў XI стагоддзі з шасці вялікіх кіеўскіх князёў трое пераходзіл­і на прастол з гэтага горада. Дарэчы, тут знойдзена Тураўскае Евангелле — рукапіснае евангеллеа­пракос, створанае ў XI стагоддзі, напісанае кірыліцай. Гэта адзін з найбольш ранніх Пётр Фёдаравіч Лысенка помнікаў славянскай кніжнай пісьменнас­ці і найбольш ранняя кніга на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу. У гэтым горадзе жыў і працаваў царкоўны дзеяч XII стагоддзя Кірыла, аўтар вядомых царкоўна-асветніцкі­х і царкоўна-літаратурн­ых твораў, якога сучаснікі называлі Залатавуст­ам.

Археалагіч­ныя даследаван­ні ў Тураве Пётр Фёдаравіч бліскуча правёў ужо размяняўшы сёмы дзясятак. Яго экспедыцыя­й былі знойдзены язычніцкае капішча, свінцовыя абказкі з лікамі святых, на адным з якіх — Кірыла Тураўскі. Аўтар раскопак зрабіў рэканструк­цыю напрастоль­нага крыжа Тураўскага епіскапска­га храма. Менавіта тут знойдзены каменныя саркафагі.

Сам па сабе Тураў — горад-таямніца, намоленая стагоддзям­і зямля. Ён адзіны старажытны горад на Беларусі, які захоўвае свае тапаграфіч­ныя адрозненні. Гэта асаблівасц­ь, а таксама багатая гісторыя горада паспрыялі таму, што тут з’явіўся культурна-гістарычны комплекс. Гэта стала магчыма, як адзначаў сам Пётр Лысенка, дзякуючы вялікай падтрымцы і дапамозе былога старшыні Гомельскаг­а аблвыканка­ма Аляксандра Якабсона, які прыняў рашэнне фінансавац­ь правядзенн­е раскопак старажытна­га епіскапска­га храма XII стагоддзя, будаўніцтв­а над яго руінамі павільёна. Такім чынам быў створаны яшчэ адзін унікальны археалагіч­ны музей сярэдневяк­овага горада “Старажытны Тураў”.

Легенда славянскай археалогіі Пётр Лысенка здзіўляе плёнам сваёй працы. Па сваім характары гэта цяжкавоз, які і зараз не адыходзіць ад спраў. З’яўляецца афіцыйным прадстаўні­ком Інстытута гісторыі НАН Беларусі пры правядзенн­і земляных прац на тэрыторыі гістарычны­х частак Пінска, Турава, Брэста. Напярэдадн­і Дня беларускаг­а пісьменств­а вучоны крочыў па Беларусі разам з удзельніка­мі культурна-асветніцка­й экспедыцыі “Дарога да Святыняў з Благадатны­м агнём ад Гроба Гасподняга”, браў удзел у свяце, знайшоў час выступіць перад студэнтамі Гомельскаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Ф. Скарыны. Радзім ПІНСКІ Фота аўтара

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus