Дом, у якім жы­ве шчас­це

У сё­лет­нім маі пры­ём­ная сям’я Краў­чан­ка з Ло­е­ва за­ня­ла тр­эцяе мес­ца ся­род 13 прад­стаўнікоў у аб­лас­ным кон­кур­се “Сям’я го­да”.

Gomelskaya Pravda - - ШЧЫРЫЯ СЭРЦЫ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та аўта­ра

Ла­яў­чане На­тал­ля і Іван Краў­чан­ка ро­бя­ць усё, каб дом ся­мей­на­га ты­пу поўніў­ся даб­ры­нёй і кло­па­там. Дзе­ся­ць дзя­цей ад­чулі це­п­лы­ню па-са­праўд­на­му ба­ць­коўска­га до­ма.

У два­ры кра­нае сэр­ца бу­слі­ная кам­пазі­цыя, ад яе кіру­еш мі­ма яр­кіх і ў гэтую во­сень­скую па­ру клум­баў з квет­ка­мі. І паў­сюль ад­чу­ва­еш, з якім кло­па­там да­ро­с­лых і дзя­цей быў апра­ца­ва­ны кож­ны ла­пік зям­лі невя­ліка­га пры­сяд­зіб­на­га ўчаст­ка.

У ве­ран­дзе — аг­ром­ні­сты кош са шлё­пан­ца­мі роз­ных па­ме­раў, і чы­с­ці­ня ней­ма­вер­ная. Дзівіш­ся: столь­кі дзе­так, а па­ра­дак наўкол ід­эаль­ны. Усмешлі­вая, га­вар­кая гас­пады­ня На­тал­ля пра­вод­зі­ць мяне з за­гад­чы­кам сек­та­ра ахо­вы дзя­цін­ства аддзе­ла аду­ка­цыі, спор­та і турыз­му Ло­еўска­га рай­вы­кан­ка­ма Воль­гай Іг­на­цен­ка ў па­коі. Дзеліц­ца: да­чуш­ка Воль­га ста­ра­ла­ся пры­га­та­ва­ць смач­ны бісквіт­ны ру­лет для су­стр­эчы, ды со­ды за­лішне сы­па­ну­ла, пе­ра­жы­вае.

— Я яе су­па­кой­ва­ла, бо ўр­эш­це ўсё няд­р­эн­на ат­ры­ма­ла­ся. Але ж і ра­дуе мяне гэта неза­спа­ко­е­на­сць дзяўчын­кі, імкненне да леп­ша­га вы­ніку. Яна ж у нас ра­зум­ніч­ка, і вучыц­ца цу­доў­на, і дзю­до зай­ма­ец­ца, пе­ра­ма­гае ў спа­бор­ніцтвах як аб­лас­ных, так і ў рэс­пуб­лі­кан­скіх. Мы Воль­зе за по­спе­хі, за ха­ро­шыя па­вод­зі­ны за­вуш­ніч­кі ку­пілі за­ла­тыя. Вунь ужо ў аб­ноў­цы сён­ня.

Со­ней­кам віец­ца наўкруг са­мая ма­лод­шая, пя­ці­га­до­вая Ві­ку­ля, і ад гэ­та­га зда­ец­ца яш­чэ больш яр­кай і свет­лай прас­то­ра ўся­го до­ма. Дзяўчын­ка з двух­га­до­ва­га ўз­рос­ту вы­хоў­ва­ец­ца ў гэтым ся­мей­ным до­ме, і вось толь­кі пер­шы тыд­зень як па­ча­ла хад­зі­ць у са­док. Па­д­рых­та­ва­ная да шко­лы: умее чы­та­ць, лічы­ць.

Дар­эчы, ёс­ць у Краў­чан­каў і стар­эй­шая да­чуш­ка з та­кім іме­нем, яе ў сям’і за­ву­ць Ві­кай. Каб не блы­та­ць. Па­куль ча­ка­ю­ць з сад­ка, са шко­лы яш­чэ вась­мя­рых дзе­так, зна­ё­мя­ць з іх да­сяг­нен­ня­мі. Гра­мат, ды­п­ло­маў столь­кі, што зноўку тр­э­ба сад­зіц­ца ўсім ся­мей­ствам за стол і вы­раб­ля­ць для іх ра­мач­кі, як для фо­та. Ды і сцен, воль­ных ад роз­ных улас­на­руч­ных рэ­чаў, вы­раб­ле­ных дзе­ць­мі як упры­го­жанне, ужо ня­ма. Ку­ды ні кі­неш во­кам — то кар­ці­на з ра­каві­нак, то ары­гі­наль­ная кам­пазі­цыя з бі­се­ру. А якія ляль­кі цу­доў­ныя! “Ды гэта ж мы з ма­ці!” — сц­вяр­джае гас­па­дар, і ўсе мы за­ліві­ста ра­го­чам. Ляль­кі і са­праў­ды та­кія, што не со­рам­на з імі і на кір­маш па­дац­ца!

Цікаўлю­ся, як усё па­чы­на­ла­ся. Аказ­ва­ец­ца, На­тал­ля і Іван пас­ля ка­та­стро­фы на ЧАЭС з’язд­жалі з Ло­е­ва на Ві­цебш­чы­ну, і там мелі во­пыт апя­кун­с­кай, пры­ём­най сям’і. У 2009-м вяр­нулі­ся на рад­зі­му і за­ня­лі­ся дзі­цячым до­мам ся­мей­на­га ты­пу.

— Улас­ныя дзе­ці вы­рас­лі, дзя­ка­ва­ць лё­су, дастой­ны­мі люд­зь­мі, у іх са­міх ужо сем’і. Та­му мы, ма­ю­чы пэў­ны во­пыт вы­ха­ван­ня, і ўзя­лі­ся з му­жам за гэту спра­ву, — дзеліц­ца бух­гал­тар па пра­фесіі На­тал­ля. — Мо, нам і прас­цей та­му, што свае да­ро­слыя, не патра­бу­ю­ць ува­гі, са­мі га­то­вы нам да­па­маг­чы. Так што мы ўжо вы­велі ў люд­зі ад­зін вы­пуск пры­ём­ных дзя­цей. Ра­дуе, што яны не згубілі­ся ў жыц­ці, пад­т­рым­лі­ва­ю­ць су­вязі з на­мі. Алё­на вучыц­ца на біб­ліят­эка­ра ў Ма­гілё­ве, Ка­ры­на ат­ры­ма­ла агра­на­міч­ную аду­ка­цыю ў ка­ле­джы ў Калін­каві­чах і за­раз нам раі­ць, як паз­бавіц­ца ад пад­бя­роз­кі на ўчаст­ку. Ві­ця, яе брат, так­са­ма скон­чыў той жа ка­ледж, ме­ханік. Па­пра­ца­ваў га­лоў­ным ін­жы­не­рам у сель­гас­прад­пры­ем­стве, а сё­ле­та пас­ту­піў вучыц­ца на шах­цё­ра. Маў­ляў, мат­э­ры­яль­на не ха­чу за­ле­жы­ць ні ад ка­го! І гэта ра­дуе.

Адра­зу Краў­чан­кі не пла­на­валі, што зноў на­бі­ра­ю­чы вы­ха­ван­цаў, пры­му­ць аж дзе­ся­ць, але ж як раз­лучыш сяс­цёр, бра­тоў? Ве­се­ла га­моні­ць ці то драж­ні­ць нас па­пу­гай, вур­ко­ча праль­ная ма­шы­на, а я ста­ра­ю­ся за­фік­са­ва­ць на фо­та тых ра­бят, што паспе­лі прый­с­ці са шко­лы. Пры­ступ­кі ле­сві­цы, якая вяд­зе на дру­гі па­верх до­ма, здоль­ныя змяс­ці­ць усіх. Праў­да, Мікітавіч, га­ла­ва ся­мей­ства, тэле­май­стар, катэ­га­рыч­на ад­маў­ля­ец­ца, жар­туе, што не фо­та­геніч­ны. Як ні ўпро­ш­валі, не пад­даў­ся.

Па­ды­ма­ем­ся ў дзі­цячыя па­коі, дзе ра­дуе ад­мет­ны па­ра­дак, які ўста­ля­ваў­ся сам са­бою, з ба­ць­коўскіх пад­ка­зак: кож­най рэчы — сваё мес­ца, чы­ста не там, дзе ўвесь час мя­ту­ць... Та­му і кас­цюмчык вась­міклас­ніка Колі, які толь­кі што пры­бег са шко­лы — на плечы­ках, а ло­жак за­сце­ле­ны ід­эаль­на з са­ма­га ран­ку.

Хлоп­чы­кі ў сям’і ад­каз­ныя за чыст­ку сан­ву­з­ла, вы­нас смец­ця, дзяў­чат­кі зад­зей­ні­ча­ны ў пры­га­та­ван­ні ежы, мыц­ці по­су­ду. Гэта ўжо не пад­да­ец­ца аб­мер­ка­ван­ню. Вель­мі лю­бя­ць юныя гас­пады­ні лад­зі­ць свя­точ­ныя вяч­э­ры ўсёй сям’і, калі ў ка­го дзень на­ра­дж­эн­ня ці про­ста да­та на ка­лен­да­ры. А то про­ста асвоі­ць но­вы кулі­нар­ны шэд­эўр.

Воль­на­га ча­су прак­тыч­на ня­ма: ра­бя­ты зад­зей­ні­ча­ны ў гурт­ках, сек­цы­ях, удзель­ні­ча­ю­ць у кон­кур­сах, кан­ц­эр­тах, спа­бор­ніцтвах. Мар­га­ры­та, якая толь­кі што прый­ш­ла да­до­му, вель­мі ар­ты­стыч­ная, вы­тан­ча­ная на­ту­ра. Лю­бі­ць тан­цы, за­хопле­на зай­ма­ец­ца імі. Але, як пад­кр­эс­лі­ва­ю­ць ба­ць­кі-вы­ха­ва­целі, га­лоў­ны кло­пат — ву­чо­ба. Та­му як толь­кі чар­го­вы школь­нік сту­пае ў ха­ту, пер­шае пы­танне стар­эй­шых: “Па­каз­вай дзён­нік!”. Вось і пя­ціклас­ні­цы Да­ша і Віка, якія сяд­зя­ць у шко­ле за ад­ной пар­тай, па­ра­да­валі ад­зна­ка­мі па гісто­рыі. Ра­зам аб­мяр­коў­ва­ю­ць по­спех, ра­ду­юц­ца, што ўча­раш­нія вяч­эр­нія за­нят­кі далі рэ­зуль­тат — 9. Бач­на, як дзе­ці ма­ты­віра­ва­ны пра­ца­ва­ць, бо за гэтым — іх бу­дучы­ня. Пры­чым камп’ютар не стаў для іх іда­лам, ад яко­га не адар­вац­ца. Ба­ць­кі вы­зна­чы­лі пэў­ны час ра­бо­ты за ім кож­на­му з ра­бят — як сты­мул за­ахвоч­ван­ня за доб­рую ву­чо­бу.

— Мы пас­та­ян­на тлу­ма­чым: якас­ныя ве­ды — маг­чы­мас­ць ажыц­цяві­ць у жыц­ці сваю ма­ру, ат­ры­ма­ць пра­фесію па ду­шы, — га­во­ры­ць Іван Мікітавіч. — Хлоп­чы­каў ста­ра­ю­ся да­лучы­ць да тэхніч­ных, гас­па­дар­чых ве­даў і на­вы­каў, каб умелі сваі­мі ру­ка­мі адра­ман­та­ва­ць, зра­бі­ць неаб­ход­нае ў ха­це. Ле­там мы ўсе езд­зілі ў агра­га­ра­док Каў­пень, дзе за­ста­ла­ся ха­та маіх ба­ць­коў, ка­ва­лак зям­лі, са­док. Вель­мі ста­ран­на там пра­ца­валі, ды і фо­та­сесіі лад­зілі.

Пры­нам­сі, як рас­ка­за­ла На­тал­ля, яны з му­жам аб­са­лют­на не су­пра­ць кан­так­таў дзя­цей са сваі­мі бія­ла­гіч­ны­мі ба­ць­ка­мі. Ды вось ці ёс­ць у тых імкненне хо­ць па­ба­чы­ць, не ка­жучы ўжо пад­т­ры­ма­ць сваю кры­він­ку? Толь­кі ба­ць­ка ад­ной з дзяўчы­нак за­ход­зіў... А яго­ная жон­ка ад­бі­ла ахво­ту да­ч­цы на­ват па тэле­фоне гу­та­ры­ць. Бы за­езд­жа­ная пла­с­цін­ка тая ма­ці коль­кі разоў на дні пы­та­ла­ся, тэле­фа­ну­ю­чы: “Як спра­вы?” Быт­та больш і не мае слоўні­ка­ва­га за­па­су. Ды хут­ка змоўк­ла: ві­да­ць, зноўку ў пу­тах Ба­ху­са ці якіх ін­шых...

Наў­мыс­на не на­зы­ваю про­звіш­чаў дзя­цей, бо сэр­ца за­ход­зіц­ца бо­лем ад усве­дам­лен­ня та­кой АБЫЯКАВАСЦІ іх са­мых бліз­кіх люд­зей. Добра, што ёс­ць вы­ха­ва­целі з са­праўд­ным пры­зван­нем, як Краў­чан­кі. Што дзяр­жа­ва пад­т­рым­лі­вае, лі­ча­чы сваім кло­па­там вы­праві­ць ра­бят, бы пту­ша­нят, у са­ма­стой­нае жыц­цё, пад­рых­та­ва­ны­мі да доў­гіх дыс­тан­цый і іс­пы­таў. А яны, вель­мі хо­чац­ца ве­ры­ць у тое, пры­ня­су­ць сваю ад­да­чу краіне (і вель­мі ча­ста так і бы­вае). І мо­жа на­ват боль­шую, чым ін­шыя, вы­пе­ста­ва­ныя ў ця­пліч­ных умо­вах улас­ны­мі ба­ць­ка­мі.

Ма­ма На­тал­ля і дзе­ці

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.