БУШАЦІН

Вёс­ка Бушацін — са­мая ма­ла­на­се­ле­ная ў Стра­дуб­скім сель­са­ве­це. Ад­мет­ная ха­ця б тым, што ў на­зве пры­сут­ні­чае про­звіш­ча ад­на­го з аме­ры­кан­скіх пр­эзід­эн­таў. Не­ка­то­рыя мяс­цо­выя жы­ха­ры рас­шы­ф­роў­ва­ю­ць яе так “Бу­ша тын”.

Gomelskaya Pravda - - НАШАИ ДОЛІ АДГАЛОСКІ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та аўта­ра

Ад­нак не ду­маю, што ўтва­ры­ла­ся наз­ва ад гэтых двух слоў. Та­му і звяр­ну­ла­ся за тлу­ма­ч­эн­нем да канды­да­та філа­ла­гіч­ных навук, да­ц­эн­та ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы філ­фа­ка ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны На­тал­лі Ба­га­моль­ні­ка­вай. Яна ад­зна­чы­ла, што та­кія на­звы з кан­чат­кам “-ін” свед­ча­ць аб ін­ды­ві­ду­аль­най пры­на­леж­на­сці. Сло­ва ўтво­ра­на ад мя­нуш­кі ці про­звіш­ча. Калі, ска­жам, сын аддзя­ляў­ся ад ба­ць­коўс­кай гас­па­дар­кі на асоб­ны ху­тар, за ім за­ма­цоў­ва­ла­ся кан­кр­эт­ная ад­зна­ка ро­ду.

Жы­ха­ра­мі вё­скі з’яў­ля­юц­ца на­езд­жыя люд­зі. Толь­кі ад­ну кар­эн­ную бу­ша­цін­ку да­вя­ло­ся тут стр­эць. Ды ве­да­е­це, якое яна носі­ць про­звіш­ча? Вя­лікая, імя — Над­зея.

Вёс­ка скла­да­ец­ца з ад­ной толь­кі вулі­цы Ляс­ной, ды і хат жы­вых з паўд­зя­сят­ка. Ха­ця і ад цэн­траль­най тра­сы кіла­мет­ры два, ад­чу­ва­еш ад­лег­лас­ць ад цы­вілі­за­цыі. Ад­нак яр­ка-бла­кіт­ныя ка­лод­зе­жы ўз­доўж вулі­цы кра­нулі сэр­ца згад­кай пра род­ны дом, і за­пуль­са­ва­ла ў сэр­цы пес­ня “Ко­ло­дец, ко­ло­дец, дай во­ды на­пить­ся...” Гэта ж добра, што нема­ла­дым жан­чы­нам-ся­лян­кам, якія тут жы­ву­ць, бліз­ка ту­па­ць з вёд­ра­мі.

З гісто­рыі вё­скі

Вя­до­мая з XIX ста­годдзя ў склад­зе Хол­мец­кай во­лас­ці Рэчыц­ка­га па­ве­та Мін­с­кай гу­бер­ніі. У 1850 год­зе Бу­ша­ці­нам ва­ло­даў па­меш­чык Мі­хай­лаў. Літа­раль­на праз год вёс­ка ўжо бы­ла ўласна­сцю два­рані­на Віш­неўска­га: меў ён 842 дзе­ся­ці­ны зям­лі. У 1897 год­зе тут быў хле­ба­за­пас­ны ма­га­зін. Пер­шы кал­гас ар­гані­за­валі ў Бу­ша­ціне ў 1930 год­зе, ён на­сіў імя Клі­мен­та Ва­ра­шы­ла­ва. Пра­ца­валі ў той час дзве куз­ні, млын­вятрак. У час фа­шы­сц­кай аку­па­цыі гіт­ле­раў­цы спалілі 44 два­ры. У 1959 год­зе гэта бы­лі зем­лі кал­га­са “Ус­ход”, цэн­трам гас­па­дар­кі бы­ла вёс­ка Стра­дуб­ка.

Да­яр­ка Раі­са Мя­кіш

Заспе­ла вет­эра­на пра­цы за звы­к­лы­мі кло­па­та­мі. Ра­зам з сы­нам Аляк­сандрам, што пры­ехаў з Го­ме­ля, буль­бу на­біра­ла ў скле­пе. Сын на­мер­ваў­ся зра­бі­ць гэта сам, ды ці ж ба­бу­ля для ўну­ка пра­дук­цыю са­ма не на­га­туе? У кры­ві ў на­шых ма­туль гэтая ўлю­бё­на­сць у ма­лод­шых ро­да свай­го, на­шчад­каў. Та­му сы­ну да­ла толь­кі да­руч­энне па­ды­ма­ць мяш­кі са скле­па на­верх.

— Я з Ліп­ня­коў ро­дам, — пад­зя­ліла­ся бы­лая да­яр­ка. — Рэ­вя­нок маё ба­ць­коўс­кае про­звіш­ча. Ужо 55 га­доў тут, і 15, як му­жа свай­го, Сяр­гея Да­вы­даві­ча, па­ха­ва­ла. Вад­зі­це­лем ад­пра­ца­ваў у та­га­час­най гас­па­дар­цы, за­слу­жыў два ор­д­э­ны Пра­цоў­най Сла­вы. За­бы­лі, на жаль, па­клас­ці яму ўз­на­га­ро­ды з са­бой, ту­ды...

Жан­чы­на зір­ну­ла ў ня­бё­сы, быц­цам указ­ва­ю­чы, які бо­скі быў яе ча­ла­век. З ім траіх дзя­цей пад­ня­лі, шчы­ру­ю­чы і до­ма, і ў кал­га­се. Дзе­ці ў стар­эй­шых кла­сах у Хол­мечы па тыд­ні жы­лі ў школь­ным інт­эр­на­це, да­до­му прых­од­зілі ў вы­хад­ныя. Ба­ць­кі-ся­ляне ма­ры­лі пра іх аду­ка­цыю, ляг­ч­эй­шае жыц­цё. Дзе­ля та­го ка­пей­чы­ну да ка­пей­чы­ны скла­далі. Раі­са Ры­го­раў­на да­яр­кай па 28 ка­роў ад­дой­ва­ла. У ча­ты­ры гад­зі­ны рані­цы штод­ня шы­ба­ва­ла на фер­му ў Бу­ша­ціне. Тры дой­кі, і позна ўве­ча­ры яш­чэ і хат­нія спра­вы па­спе­ць зра­бі­ць.

— Мы ж і до­ма та­ды тры­малі па дзве сві­на­мат­кі, па дзве ка­ро­вы, бы­ка, гу­сей, ін­дзю­коў, ка­чак, — дзеліц­ца ся­лян­ка. — Ды ўсе тыя пра­цоў­ныя гро­шы “згар­э­лі”. Але ж, дзя­ка­ва­ць Бо­гу, дзе­ці вы­рас­лі год­ны­мі люд­зь­мі, га­ра­джане, кват­э­ры ма­ю­ць у Го­мелі. Саша ў бу­даўніц­тве пра­цуе, Ва­ля на­стаўні­цай рус­кай мо­вы і літа­ра­ту­ры, Але­на — вы­ха­ва­цель­кай у дзі­цячым сад­ку. Цу­доў­ныя дзе­ці. Не за­бы­ва­ю­ць, пас­та­ян­на ад­вед­ва­ю­ць. Ця­пер у мяне тут гас­па­дар­ка зусім ма­лая: кур­кі, са­бач­ка ды два ко­цікі. Вось зда­роўя б ку­пі­ць! А так — уся­го ха­пае, і па­ес­ці, і зна­сі­ць. Сын ужо і вок­ны дых­тоў­ныя пас­тавіў, і ага­род­жу ад­навіў ка­ля ха­ты. Толь­кі жы­ві, ма­ці!

Стар­шая па вёс­цы

Мож­на ска­за­ць, што та­кая па­са­да ў Ган­ны Та­кар­эн­кі. Яна па­моч­нік і да­рад­ца стар­шы­ні Стра­дуб­ска­га сель­са­ве­та Свят­ла­ны Дзе­г­цяр­эн­кі. Дзі­ця вай­ны, 1942 го­да на­ра­дж­эн­ня, Ган­на Іва­наў­на з вё­скі Рэкорд. Жан­чы­на ка­ры­ста­ец­ца асаб­лі­вым да­ве­рам у бу­ша­цін­цаў. Яна дач­ка фран­тавіка Іва­на Ко­на­на­ва, які дай­шоў амаль да ва­ро­жа­га ло­га­ва і за­гі­нуў за паўта­ра ме­ся­ца да Пе­ра­мо­гі.

Яш­чэ з дзя­цін­ства ў Рэкорд­зе Ган­на да­па­ма­га­ла раз­дой­ва­ць пер­ша­цё­лак. Цяж­ка бы­ло пры­з­вы­чаіц­ца ма­лечы, паль­цы аж да кры­ві сціралі­ся, па­куль на­вучы­ла­ся ку­лач­ком даі­ць. У Бушацін пай­ш­ла за­муж, пе­рабралі­ся з му­жам у 1965-м. І тут у бры­гад­зе па­ля­вод­чай, у ця­плі­цы пра­ца­ва­ла, по­тым 15 га­доў да­яр­кай. Гас­па­дар які­мі толь­кі пра­фесія­мі не ва­ло­даў! Ра­біў кла­даўш­чы­ком, бры­гад­зірам на фер­ме, трак­та­ры­стам. Дзе­ся­ць га­доў як не ста­ла му­жа, і Іва­наў­на афор­мі­ла ін­валід­на­сць. “Зда­роўя ня­ма, ад­на аба­лон­ка ад мяне за­ста­ла­ся”, — ка­жа жан­чы­на.

Ган­на Іва­наў­на зга­да­ла ча­сы, калі ў Бу­ша­ціне бы­лі шко­ла, клуб, ма­га­зін. Як ве­се­ла спраў­ля­лі тут прас­толь­нае свя­та вё­скі 4 ліста­па­да — Ка­зан­скай Бо­жай Ма­ці. “Да нас прых­од­зілі сва­я­кі з Ча­плі­на. Ра­дас­на бы­ло ў су­мес­ным за­стол­лі, — све­цяц­ца цё­п­лы­мі згад­ка­мі вочы жан­чы­ны. — Ве­да­ма ж, ма­лад­зей­шыя бы­лі ўсе”.

Іва­наў­на з го­на­рам рас­ка­за­ла пра ўнуч­ку Воль­гу: “Яна ўжо ча­ты­ры га­ды пра­цуе ў аб­лас­ным ар­хіве і ад­шу­ка­ла ўсе звест­кі пра свай­го прад­зе­да”. Па тэле­фоне мы звя­за­лі­ся з Воль­гай, і яна рас­ка­за­ла пра свай­го прод­ка-ге­роя. Слу­ха­ю­чы Воль­гу Шу­роўскую, я па­ра­да­ва­ла­ся за ба­бу­лю Ган­ну. Гэта здо­ра­ва, што цяг­нуц­ца ўверх, да све­ту, на­бі­ра­юц­ца мо­цы жыц­ця та­кія па­раст­кі ро­ду. Ёс­ць дастой­ны пра­цяг!

30-га­до­вы Іван Мікітавіч Ко­на­наў пры­зы­ваў­ся Ло­еўскім РВК у па­чат­ку вай­ны. Пе­ха­ці­нец за­слу­жыў пад­зя­кі ка­ман­да­ван­ня час­ці за баі пад Ба­б­руй­с­кам, Ваў­ка­выс­кам, Бе­ла­сто­кам. І не толь­кі. Ка­ман­дзір пер­ша­га ўз­во­да 556-га страл­ко­ва­га пал­ка 169-й страл­ко­вай Ра­га­чоўс­кай ды­візіі, Ко­на­наў за ўме­лае кіра­ванне і пра­яў­ле­ныя муж­на­сць і ге­раізм у ба­ях за вёс­ку Ан­то­наўка Ба­б­руй­ска­га ра­ё­на быў узна­га­род­жа­ны ў лі­пе­ні 1944-га ор­д­энам Чы­рво­най Зор­кі. Та­ды яго ўз­вод зніш­чыў раз­лік ва­ро­жа­га стан­ка­ва­га ку­ля­мё­та і снай­пе­ра, якія пе­раш­ка­д­жалі ру­ху на­шай пя­хо­ты, а так­са­ма за­ха­піў у па­лон 28 ня­мец­кіх сал­дат, пры­чым Іван Мікітавіч аса­бі­ста за­біў трох фры­цаў. Жыц­цё на­ша­га зем­ля­ка абарва­ла­ся 21 са­кавіка 1945 го­да на тэ­ры­то­рыі Ус­ход­няй Прусіі, там ён і па­ха­ва­ны..

Дзе­ці ў нас ра­ба­цяш­чыя...

Свят­ла­на Лі­хач пад­зя­ліла­ся пе­ра­жы­ван­нем: му­жа за­бра­ла хут­кая. А ме­навіта ён як ніх­то ве­дае шмат пра род­ны Бушацін, яго люд­зей.

—Я ж пры­езд­жая, з вё­скі Стуж­кі Светла­гор­ска­га ра­ё­на, з-пад Па­ры­чаў, — рас­ка­за­ла жан­чы­на. — Мы з Мі­шам маім стр­э­лі­ся ў Го­мелі на бу­доўлі. Ды і тут добра па­пра­ца­валі, у яго род­най вёс­цы. Тры­малі гас­па­дар­ку. Мі­ша мой і пча­ляр уда­лы. Ча­цвё­ра дзя­цей з ім вы­ха­валі. Яны ра­ба­цяш­чыя, не п’юш­чыя, не ку­раш­чыя! Ге­на на др­э­ва­апра­цоўчым кам­бі­на­це пра­цуе ў Го­мелі, Ма­ры­на — па­рык­ма­хе­рам, Ле­на — у ганд­лі, На­та­ша — вах­цё­рам інт­эр­на­та. У нас ужо ча­ты­ры ўнукі і праў­нуч­ка!

Вось так за гу­тар­кай з ся­лян­ка­мі неза­ў­важ­на і збег час. Добра, што ў вёс­ку за­віталі стар­шы­ня Стра­дуб­ска­га сель­са­ве­та Свят­ла­на Дзе­г­цяр­эн­ка з кіраўніком спраў Інай Ша­па­ра­вай. Абед­зве гэтыя аба­яль­ныя кла­пат­лі­выя жан­чы­ны ня­даў­на ат­ры­малі вад­зі­цель­скія па­свед­чан­ні. Так што на ма­шыне пры­ехалі ад­ве­да­ць бу­ша­цін­скіх ся­ля­нак, па­чу­ць пра іх патр­э­бы і кло­па­ты.

— Ад іх, гэтых жан­чын, пад­пітва­еш­ся жыц­цё­вай муд­рас­цю, — за­зна­чы­ла стар­шы­ня сель­са­ве­та. — Яны для нас — узор пра­ца­ві­тас­ці, даб­ры­ні, ад­да­на­сці род­най зям­лі.

Свят­ла­на Дзе­г­цяр­эн­ка 21 год узна­чаль­вае Стра­дуб­скі сель­са­вет, ча­ста бы­вае ў Бу­ша­ціне

Свят­ла­на Лі­хач

Ган­на Та­кар­эн­ка

Раі­са Мя­кіш

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.