Зi­мо­выя гас­цiн­цы

Лiрыч­ныя за­ма­лёўкi

Gomelskaya Pravda - - МАЗАІКА - Раi­са ДЗЕЙКУН, Го­мель — Пар­ты­зан­ская — Хой­нiкi

Май­стар-ма­роз

Вы калi-небудзь звяр­талi ўва­гу, якi май­стар на ўсе рукi ма­роз?

Па­гляд­зi­це, як цу­доў­на ён пе­ра­кры­вае рэкi! Ма­роз-пан­тонш­чык.

А як ён скоў­вае ўсю зям­лю, ро­бячы яе цвёр­дай i тры­ва­лай? Ён жа са­мы са­праўд­ны бе­тонш­чык.

А яш­чэ ма­роз — ма­д­э­льер-шклянш­чык. Яму, ба­чыш, не па­даб­а­юц­ца про­стыя акон­ныя шы­бы, i ён на­кла­д­вае на iх свае — мудра­гелi­стыя ўзо­ры-ма­люн­кi.

Аказ­ва­ец­ца, i гэта яш­чэ не ўсе яго здоль­на­сцi. Ба­чы­лi, як ён рас­сы­паў свае за­i­не­лыя iгол­кi, рас­кi­даў­шы iх па сне­зе, уткнуў­шы ў ха­лод­ныя сце­ны да­моў i пла­тоў. Ма­роз-iгольш­чык.

За­ла­тыя рукi ў май­ст­ра-ма­ро­за.

Ля­док i мя­док

На вы­хад­зе з вё­скi да­ро­га раз­двой­ва­ец­ца: пра­ма — шы­ро­кая, ука­та­ная гру­за­вi­ка­мi, на­ле­ва — ву­зень­кая, не да­ро­га, а шнур. Я вы­бi­раю апош­нюю, не толь­кi та­му, што ска­ра­чу шлях, але i та­му, што на ёй мне пры­га­та­ва­ны гас­цiн­цы. I не ад­ной мне, а ўсiм, у ка­го ду­ша iмкнец­ца пры­ня­ць зi­мо­вы па­да­ру­нак.

Ра­зыш­лi­ся кал­ма­тыя ма­ла­дыя сос­ны­са­сён­кi, адра­зу ста­ла свят­лей, i тут, упе­рад­зе, за­чы­рва­не­ла го­ра­ча i ра­дас­на.

Яга­ды ра­бi­ны! Пад ця­жа­рам гро­нак прыг­ну­ла­ся ма­ла­дое др­эў­ца. Зда­ва­ла­ся, што тут прай­шоў ня­даў­на доб­ры ча­раўнiк, i вось гэта яго работа: грон­кi, чы­рво­ныя грон­кi ра­бi­ны. Я цяг­ну­ся да iх ру­кою i пра­ма з галiн­кi вусна­мi ад­ры­ваю яга­ды. Кож­ная заха­ва­на ў тон­кую шкар­лу­пiн­ку лё­ду. Яны буй­ныя, як вiш­нi. Пат­ры­ма­ла ў ро­це, церп­ка­ва­та аб­палi­ла яго, i, бо­жа, якi цуд! У ро­це за­стаў­ся мя­док i кiслiн­ка з iм. Май­стар-ма­роз i тут пас­та­раў­ся на сла­ву: ад­бiў у яга­ды гар­чын­ку i па­кi­нуў у ёй нi з чым не па­раў­на­ны ляс­ны во­дар. Ля­док i мя­док! Пе­ра­ход­жу на со­неч­ны бок i спра­бую з дру­гой галiн­кi. I зноў ад­ры­ваю гу­ба­мi яга­ду за яга­дай. Яш­чэ смач­ней — i не ве­ры­це — нiя­кай та­бе ас­ко­мi­ны. Дзiў­ная яга­да! На да­ро­гу i з са­бой, у го­рад, ад­ры­ваю некаль­кi гро­нак i ады­ход­жу ад др­эў­ца. Цi­ка­ва, хто яш­чэ па­жа­дае па­ла­са­вац­ца гэтым зi­мо­вым гас­цiн­цам пры­ро­ды? Сы­плец­ца з галi­нак снег. Ага-га! Ды тут жа­да­ю­чых — хо­ць ад­баў­ляй! Вунь юрк­ну­ла ў сас­но­вы калi­дор пу­шы­стая ва­вё­рач­ка — няйна­чай на­кiра­ва­ла­ся да ра­бi­ны. Шуст­рая ча­род­ка сiнiц пырх­ну­ла з су­сед­няй са­сён­кi блi­ж­эй да ра­бi­на­ва­га др­эў­ца — вы­гля­да­ю­ць: ча­го гэта я тут пры­таiла­ся? А там, гляд­зiш, за­вiтае сю­ды i ва­ла­дар тут­эй­шых ля­соў — лось­велi­кан. Ды мо яш­чэ i не ад­зiн… Ча­му б i яму не па­каш­та­ва­ць са­лод­кай дзiў­най яга­ды? Хай са­бе! Мо­жа i яш­чэ хто з ляс­ных жы­ха­роў на­ве­да­ец­ца да ра­бiн­кi.

Смач­ны ля­док i мя­док!

Твор­час­ць сне­гу i ма­ро­зу

Скры­пi­ць снег пад на­га­мi, а да­клад­ней — пад лы­жа­мi. Ён зi­ха­цi­ць на сон­цы, пе­ралi­ва­ец­ца ўсi­мi ко­ле­ра­мi вя­сёл­кi. На­во­кал бе­лае снеж­нае по­кры­ва, кры­шталь лё­ду, мах­ры iнею. Усё на­во­кал упры­го­жы­ла­ся i вы­гля­дае незвы­чай­на ка­зач­на. Асаб­лi­ва ў зi­мо­вым ле­се. Тут, як нi ў якiм iн­шым мес­цы, ад­чу­ва­еш усю ча­роў­на­сць на­шай зi­мы.

Бы ня­ве­сты, усе ў бе­лым, аз­доб­ле­ныя iне­ем, ста­я­ць др­э­вы, ку­сты i на­ват тон­кiя сцяб­лін­кі тра­вы. Велiч­ны лес Буд­зiш­ча (так на­зы­ва­ец­ца лес па­мiж вёс­ка­мi Пар­ты­зан­ская i Дуб­ро­вi­ца, што ў Хой­нiц­кiм ра­ёне) быц­цам вы­рас са сне­гу, маўклi­вы, за­ду­мен­ны. Ула­да­ры­ць цi­шы­ня, толь­кi зр­эд­ку чут­ны шо­лах сне­гу, якi па­дае з галi­нак др­эў.

Быц­цам на на­ва­год­няе свя­та пад ад­кры­тым небам сыш­лi­ся сос­ны. Строй­ныя, гон­кія, яны пры­ўз­ня­лi свае бе­лыя гол­лiкры­лы i, зда­ец­ца, вось-вось ад­пра­вяц­ца ў ка­зач­ны па­лёт. Вель­мi па­гляд­ныя за­сне­жа­ныя сос­ны. Густая хвоя, ко­ну­са­па­доб­ная фор­ма кро­ны за­трым­лi­вае на са­бе мi­льяр­ды пу­шы­стых сня­жы­нак. У та­кой “шу­бе” iм, мусi­ць, бы­вае i “жар­ка”.

А вось пад ця­жа­рам сне­га­вой шап­кi гра­цы­ёз­на схiлiлi­ся ад­на да ад­ной, утва­ры­ў­шы вы­со­кую бе­лую ар­ку, ма­ла­дыя ел­кi-пры­га­жунi. А коль­кi iх, та­кiх цу­доў­ных, пры­ро­дай ство­ра­ных арак на ляс­ных про­се­ках!

Пры­га­жос­ць ле­су ў яго непаўтор­най раз­на­стай­на­сцi. Вось гай­да­ец­ца строй­ны сас­но­вы ма­лад­няк, ра­дуе во­ка бе­ластво­лая ка­ла­на­да бя­роз, зд­зiў­ля­ю­ць сваiм цу­доў­ным вы­гля­дам гiр­лян­ды ка­рыч­не­вых, быц­цам пад­ма­ля­ва­ных, шы­шак гу­сто­га сас­ня­ку. Iд­зеш да­лей, i над га­ла­вой уз­нi­ка­ю­ць хiтрас­пля­цен­нi ду­боў-во­ла­таў, каржа­ка­ва­тых гра­баў. Лес быц­цам хо­ча за­ва­ра­жы­ць сваi­мi пей­за­жа­мi, што няс­пын­на змя­ня­юц­ца.

…Да­га­рае ка­рот­кi зi­мо­вы дзень. Пром­нi за­ход­зя­ча­га сон­ца ср­эб­рам за­гу­ля­лi на сня­жын­ках, за­за­ла­цiлi сос­ны. Апус­цiў­ся ве­чар, яр­ка вы­за­рыў чор­нае зi­мо­вае неба. Узы­шоў ме­сяц, не за­ла­ты, а па-зi­мо­ва­му бе­лы. Злёг­ку патр­эс­квае ма­роз. I зда­ец­ца, быц­цам дзесь­цi па ле­се iд­зе юная Сня­гу­рач­ка са сваiм доб­рым Дзя­ду­лям Ма­ро­зам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.