З лю­боўю да род­на­га сло­ва

Ня­даў­на ад­зна­чы­ла юбілей док­тар філа­ла­гіч­ных навук пра­фе­сар ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта імя Ф. Ска­ры­ны Аляк­сандра Аляк­сандраў­на Стан­кевіч (на здым­ку).

Gomelskaya Pravda - - ПУЛЬС ЖЫЦЦЯ - Люд­мі­ла МІНАКОВА, да­ц­энт ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны

Яе імя вя­до­ма да­лё­ка за ме­жа­мі род­най Бе­ла­русі. Наву­ко­выя ін­тар­э­сы Аляк­сан­дры Аляк­сандраў­ны звя­за­ны з праб­ле­ма­мі су­час­най і гіста­рыч­най лексі­ка­ло­гіі, літа­ра­тур­най і на­род­на-ды­я­лект­най мо­вы, пы­тан­ня­мі ры­то­ры­кі, сты­лі­сты­кі і куль­ту­ры маў­лен­ня, ме­то­ды­кі вы­кла­дан­ня лінг­ві­стыч­ных дыс­цып­лін у вы­ш­эй­шай на­ву­чаль­най уста­но­ве. Яна аўтар звыш 300 наву­ко­вых і ме­та­дыч­ных прац. У ліку яе пуб­ліка­цый ма­на­гра­фіі, пад­руч­нікі і вуч­эб­на-ме­та­дыч­ныя да­па­мож­нікі з гры­фам Мініст­эр­ства аду­ка­цыі Бе­ла­русі, збор­нік афарыз­маў, слоўнікі, ар­ты­ку­лы, апуб­лі­ка­ва­ныя ў рэс­пуб­лі­кан­скіх і за­меж­ных вы­дан­нях, мат­э­ры­я­лы між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх кан­фер­эн­цый, шмат­лікія рэц­эн­зіі і вуч­эб­ныя пра­гра­мы.

А ўсё па­чы­на­ла­ся з дзя­цін­ства. З це­п­лы­нёй і пяш­чо­тай успа­мі­нае Аляк­сандра Аляк­сандраў­на сваіх ба­ць­коў, якія не ма­глі жы­ць без пра­цы, ца­нілі ў ча­ла­ве­ку сум­лен­на­сць, шчы­рас­ць, сці­пла­с­ць, до­бра­зы­члі­вас­ць. Яны вы­хоў­валі гэтыя якас­ці і ў дзя­цей, а так­са­ма лю­боў да вя­лі­кай і ма­лой Рад­зі­мы, да род­на­га сло­ва. На­ва­груд­чы­на, дзе яна на­рад­зіла­ся, увабра­ла ў ся­бе ўсю веліч і пры­га­жос­ць род­най зям­лі, на­пе­ў­на­сць і непаўтор­на­сць за­ход­не­бе­ла­рус­кіх га­во­рак. На зям­лі сла­ву­та­га Міц­кеві­ча ад­чу­ва­еш по­дых ста­годдзяў, не мо­жаш не за­ха­п­ляц­ца гісто­ры­яй і куль­ту­рай род­на­га краю, пры­га­жос­цю род­най мо­вы.

З дзя­цін­ства Аляк­сандра вель­мі лю­бі­ла чы­та­ць, бы­ла за­пі­са­на ва ўсе біб­ліят­экі го­ра­да, ра­зам з ге­ро­я­мі пра­жы­ва­ла іх лё­сы. Лю­бі­ла слу­ха­ць ра­дыё: на род­най мо­ве штод­зень гу­чалі пес­ні, каз­кі, вер­шы, апа­вя­дан­ні. Ме­навіта та­ды ў яе з’явіла­ся вя­лі­кае жа­данне ста­ць фі­ло­ла­гам. Пас­ля шко­лы пас­ту­пі­ла на філа­ла­гіч­ны фа­культ­эт Том­ска­га дзяр­жаў­на­га ўнівер­сіт­эта імя В. У. Куй­бы­ша­ва. У гэтай ВНУ як асоб­ныя дыс­цып­лі­ны вы­ву­чалі­ся гр­э­час­кая і ла­цін­ская мо­вы, до­брае ве­данне якіх у знач­най сту­пе­ні вы­зна­чы­ла да­лей­шы наву­ко­вы лёс Аляк­сан­дры Аляк­сандраў­ны. За­хап­ленне класіч­ны­мі мо­ва­мі вы­ліла­ся паз­ней у канды­дац­кую ды­сер­та­цыю, з імі ў пэў­най сту­пе­ні звя­за­на і док­тар­ская ды­сер­та­цыя “Лексіка ін­ша­моў­на­га па­ход­жан­ня ў бе­ла­рус­кіх на­род­ных га­вор­ках”.

З 1969 го­да А. А. Стан­кевіч пра­цуе ў Го­мель­скім дзяр­жаў­ным універ­сіт­эце, прай­ш­ла шлях ад асіст­эн­та да пра­фе­са­ра. Больш за двац­ца­ць га­доў яна за­га­д­ва­ла ка­фед­рай бе­ла­рус­кай мо­вы. Доб­ра­зы­члі­вая і муд­рая, за­ў­сё­ды шчод­ра дзя­ліла­ся ід­эямі, пла­на­мі, пад­т­рым­лі­ва­ла ўсіх чле­наў ка­фед­ры ў лю­бых па­чы­нан­нях. Сён­ня Аляк­сандра Аляк­сандраў­на — ды­р­эк­тар Наву­ко­ва-даслед­ча­га ін­сты­ту­та гісто­рыі і куль­ту­ры ўс­ход­не­сла­вян­скіх на­ро­даў, ад­кры­та­га пры ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны, які зай­ма­ец­ца вы­вуч­эн­нем мат­э­ры­яль­най і ду­хоў­най спад­чы­ны Ус­ход­ня­га Па­лес­ся ў кант­экс­це ўс­ход­не­сла­вян­скай гісто­рыі і куль­ту­ры, член-кар­эс­пан­д­энт Бе­ла­рус­кай ака­д­эміі аду­ка­цыі. За плён­ную наву­ко­вую, пе­да­га­гіч­ную і гра­мад­скую дзей­на­сць узна­га­род­жа­на ме­да­лём Фран­цы­ска Ска­ры­ны, на­груд­ным зна­кам “Вы­дат­нік аду­ка­цыі”, гра­ма­та­мі Мініст­эр­ства аду­ка­цыі, ВАК Бе­ла­русі.

Сён­ня мож­на га­ва­ры­ць пра вя­лікую наву­ко­вую шко­лу док­та­ра філа­ла­гіч­ных навук Аляк­сан­дры Аляк­сандраў­ны Стан­кевіч. Во­сем канды­да­таў навук з па­ва­гай, го­на­рам і ўд­зяч­на­сцю на­зы­ва­ю­ць яе сваім наву­ко­вым кіраўніком, сваім Настаўні­кам. Бо­гам на­ка­на­ва­на ёй бы­ць узо­рам, прыкла­дам для тых, хто да­ве­рыў ёй свае лё­сы. Зна­ход­зячы­ся ў пас­та­ян­ным наву­ко­вым по­шу­ку, Аляк­сандра Аляк­сандраў­на і нам, сваім вы­ха­ван­цам, за­ў­сё­ды шчод­ра да­ры­ла і до­ры­ць лю­боў да род­на­га сло­ва, да наву­кі, твор­чае гар­энне, імкненне да дас­ка­на­лас­ці. І за­кру­жы­ць, і па­ня­се ця­бе філа­ла­гіч­ная плынь, і ад­чу­еш ты, што не лю­бі­ць спра­ву, якой зай­ма­еш­ся, про­ста немаг­чы­ма...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.