Ства­рай­це ў го­нар род­нае зям­лі!

У аб­лас­ной біб­ліят­э­цы імя Лені­на ўга­на­ра­валі лаўр­эа­таў літа­ра­тур­най пр­эміі імя Кіры­лы Ту­раўска­га.

Gomelskaya Pravda - - ПУЛЬС ЖЫЦЦЯ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Калі да­клад­ней, іх пры­віталі яш­чэ ў ве­рас­ні на га­лоў­най сц­эне Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства ў Ра­га­чо­ве. Ця­пер жа вя­дучыя ве­ча­ры­ны і юныя ар­ты­сты пазна­ё­мілі гас­цей га­лоў­най біб­ліят­экі Го­мельш­чы­ны з кні­га­мі-лаўр­эа­та­мі, вы­дад­зе­ны­мі па вы­ні­ках кон­кур­су, і іх аўта­ра­мі.

Апладысмен­та­мі су­стра­калі пры­сут­ныя вы­ступ­ленне школь­нікаў ма­лод­шых кла­саў го­мель­скай СШ № 61, якія чы­талі вер­шы Яў­ге­на Ка­лаш­ні­ка­ва. Га­на­ро­вы гра­мад­зянін Ча­ч­эр­ска­га ра­ё­на Мі­хась Бол­сун пазна­ё­міў са сваі­мі вер­ша­мі-пры­свяч­эн­ня­мі род­най зям­лі. Яр­кім да­паў­нен­нем да ма­на­ло­гаў Але­га Анан­не­ва пра су­стр­эчы з ма­ста­ка­мі Яго­ра­вы­мі, роз­дум пра пе­ра­жы­тае імі бы­ла сц­эна ў вы­ка­нан­ні біб­ліят­эч­на­га тэат­ра “Гра­чи”.

Не­сум­нен­на, чы­та­чам бы­ло ці­ка­ва блі­ж­эй пазна­ё­міц­ца з пе­ра­мож­цай у на­мі­на­цыі “Ад­крыц­цё го­да” Але­най Асен­чык, вы­клад­чы­кам філа­ла­гіч­на­га фа­культ­эта ГДУ імя Ф. Ска­ры­ны, да­ве­дац­ца пра асаб­лі­вас­ці яе твор­чай па­этыч­най ла­ба­ра­то­рыі і па­чу­ць вель­мі на­тх­нё­ныя вер­шы. Стар­шы­ня аб­лас­но­га аддзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі Улад­зі­мір Гаўры­ло­віч па­жа­даў усім на­ступ­ні­кам твор­ча­га са­пер­ніцтва год­на тры­ма­ць уз­ро­вень твор­час­ці.

Ня­хай жа на­шы лаўр­эа­ты і ў но­вым год­зе ра­ду­ю­ць вы­дат­ны­мі тво­ра­мі. Зд­зяйс­нен­ня ўсіх за­дум, зда­роўя, шчас­ця і даб­ра­бы­ту!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.