Пры­чаш­ч­энне род­ным сло­вам

У Ве­рас­ніц­кай сяр­эд­няй шко­ле Жы­ткавіц­ка­га ра­ё­на ад­бы­ла­ся су­стр­э­ча вуч­няў з твор­ца­мі Юры­ем Кур’яно­ві­чам, Ана­то­лем Зэ­ка­вым, Вік­та­рам Па­та­пен­кам.

Gomelskaya Pravda - - ТУРПОХОД - Свят­ла­на БАЛБУЦКАЯ

Па­эт Ана­толь Зэкаў чы­таў дзе­цям за­баў­ляль­ныя лічыл­кі і гу­мар­эс­кі, пры­вод­зіў прыкла­ды пра­ва­пі­сан­ня слоў. Юрый Кур’яно­віч, які ў свой час пер­шым па­чаў пі­са­ць пра “рас­тучыя” кры­жы на Ба­ры­саг­леб­скіх мо­гіл­ках Ту­ра­ва, вя­до­мы і фо­та­вы­ста­ва­мі пад на­звай “Кра­яві­ды бе­ла­рус­кай Па­лес­ці­ны”. Аб важ­на­сці заха­ван­ня род­най мо­вы, непа­ср­эд­на­га чы­тан­ня “жы­вой” кні­гі, развіц­ця на­цы­я­наль­най свя­до­мас­ці, фар­міра­ван­ня ак­ты­ў­най гра­мад­зян­скай пазі­цыі га­ва­рыў на су­стр­эчы Вік­тар Па­та­пен­ка, аўтар шэра­гу кніг пуб­лі­цы­сты­кі, апа­вя­дан­няў, дэт­эк­ты­ваў.

Су­стр­э­ча пра­ход­зі­ла ў на­столь­кі цё­плай і до­бра­зы­члі­вай аб­ста­ноў­цы, што вуч­ні асмелілі­ся пра­чы­та­ць свае пер­шыя спро­бы ў ліры­цы. Вік­тар Саў­чук і Сяр­гей Гу­лю­та пра­па­на­валі аўды­то­рыі свае ле­ту­цен­ныя рад­кі, якія вы­клікалі ў за­ле пры­ці­ша­нае за­хап­ленне.

2017 год ня­се нам знач­ную пад­зею: буд­зе ад­зна­чац­ца 500-годдзе з дня вы­дан­ня Фран­цыс­кам Ска­ры­нам пер­шай дру­ка­ва­най бе­ла­рус­кай кні­гі. Спад­зя­ем­ся на но­выя су­стр­эчы з пісь­мен­ні­ка­мі. Тым бо­лей што на­ша шко­ла з 2016 го­да пра­цуе над пра­гра­май “Ствар­энне ад­зі­най бе­ла­рус­ка­моў­най прас­то­ры ва ўста­но­ве аду­ка­цыі”. Гэта для ўсіх нас не про­ста пра­гра­ма, гэта но­вая сту­пень твор­чай і плён­най дзей­на­сці пе­да­га­гіч­на­га ка­лек­ты­ву і вуч­няў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.