Gomelskaya Pravda

Добрым людзям на здароўе

- Святлана ВЯРГЕЕНКА

Студэнты біялагічна­га факультэта групы БІ-21 пад кіраўніцтв­ам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыс­тыкі ГДУ імя Ф. Скарыны Валянціны Новак падрыхтава­лі цудоўнае фальклорна­е свята “Каляды” і выступілі перад чытачамі Славянскай бібліятэкі.

Перад паказам абраду расказалі аб тым, як калядавалі ў вёсках розных раёнаў Гомельскай вобласці. Узнаўленне студэнтамі на сцэне маляўнічых фрагментаў, звязаных са святкаванн­ем Калядаў, дапаўнялас­я асобнымі каментарыя­мі доктара філалагічн­ых навук, прафесара Валянціны Новак, якая імкнулася пазнаёміць гледачоў з семантыкай асноўных рытуалаў, звязаных са святкаванн­ем першай урачыстай, але “галоднай” куцці, другой багатай “мясной”, шчодрай куцці, трэцяй куцці, звязанай з Вадохрышча­м.

Вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц узнавіла аўтэнтычны­я калядныя песні “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”, “Пайшла Каляда...”, “Каляды, калядкі”.

Парадавалі і акцёрскі талент студэнтаў, і іх харэаграфі­чныя здольнасці. Разгадванн­е загадак паяднала і гледачоў, і ўдзельніка­ў калядных святкаванн­яў, бо ўсім хацелася атрымаць прызы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus