Gomelskaya Pravda

Прашчуры

-

Яны прыйшлі шматлюднаю гурбой, І першы з іх, укрыты рыжай шкурай, Паклаўшы бівень маманта, вачамі Сурова бліснуў і сказаў з жальбой: — Куды падзеў, нягоднік, біўненосца­ў? Ужо каторы век мы па зямлі Блукаем марна і шукаем звера. Яго здавён аголеную тушу Да кáпішча зыркатага мы неслі. Другі, ссівелы барадач, прамовіў: — А дзе пачуць магу я рык турыны, Куды падацца мне на паляванне, У лес каторы ці ў якую пушчу? А трэці грамавіта заявіў: — За глум, які ўчыніў ён над прыродай, Віноўніка — на капішча ў агонь! І гэта будзе вартая ахвяра, Якую прынясём мы Перуну! І загулі ўсе: — На касцёр злачынца! У Юравічах не даспаў той ноччу, Бо прашчуры з тутэйшае стаянкі Прыходзілі і рушылі спакой.

Елена МАТВИЕНКО

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus