Міко­ла МЯТ­ЛІЦ­КІ

Gomelskaya Pravda - - ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ -

** * Ад­куль ты, бя­роз­ка, прый­ш­ла на па­дво­рак? Маг­чы­ма, з вя­лю­гін­с­кай пес­ні лю­бі­май. Тра­пе­чаш уран­ку іскрын­ка­мі зо­рак Пад рос­хры­стам збуд­жа­ных крыл га­лубі­ных. Мой це­шыш па­гляд, як астат­ні­ца вё­скі, Дзе ста­ла ся­гон­ня жы­хар­каю пер­шай. Ад­куль ты прый­ш­ла на па­дво­рак, бя­роз­ка, Маг­чы­ма, з іран­ска­га Пан­чан­кі вер­ша? А мо­жа, з рад­зі­ма­га краю — Па­лес­ся, Ат­рос­шы з лі­сто­ты атру­ты крап­лі­ны, Прый­ш­ла, як мая най­свят­лей­шая пес­ня, Пры­нес­ла з са­бой аб бы­лым успа­мі­ны? Я слу­хаю по­шум ла­год­ны ліс­ц­вя­ны, Ён ды­хае чым — хва­ля­ван­нем, па­гро­зай? Бліз атам­най стан­цыі, ве­даю, ста­неш Ты заўт­ра кам­лістай, са­праўд­най бя­ро­зай. І ў днях, калі бу­ду ля­жа­ць на па­гос­це, У сця­тым па­гро­зай на­ступ­наю ле­це, Ты стан­цыі хму­рай рас­ка­жаш хо­ць штось­ці Аб кр­эп­ка Чар­но­бы­лем бітым па­эце.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.