Са­ла­мя­ная каз­ка

У ме­жах шэп­чу­ць ка­ла­сы На свой хлеб Сён­ня тут, а за­ўт­ра там… Вучыц­ца ніколі не позна Ста­рас­ць до­ма не за­стане

Gomelskaya Pravda - - СЯМ’Я - На­тал­ля КАНОПЛІЧ Фо­та аўта­ра

Яў­генія і Міка­лай Кур­маз — не толь­кі ся­мей­ны, але і твор­чы ду­эт.

— У сяр­эд­зіне 30-х у по­шу­ках леп­шай долі мае ба­ць­кі апы­нулі­ся на во­стра­ве Са­халін, — дзеліц­ца Яў­генія Аляк­сандраў­на. — Там у 1936-м год­зе я і на­рад­зіла­ся. Але ж пры­цяг­ненне род­на­га краю бы­ло на­столь­кі моц­ным, што ба­ць­кі вяр­нулі­ся на Ма­зырш­чы­ну, у Ко­зен­кі. Тут да­вя­ло­ся пе­ра­жы­ць ва­ен­нае лі­ха­лец­це. Мно­гія сем’і за­сталі­ся без да­ху над га­ла­вой, шмат люд­зей за­гі­ну­ла. Сям’я Яў­геніі Аляк­сандраў­ны, каб неяк ак­ры­я­ць, ад­бу­да­вац­ца, пе­ра­язд­жае на Пінш­чы­ну, на рад­зі­му ба­ць­кі, там ужо пе­ра­рост­кам Жэня пай­ш­ла ў пер­шы клас. У вес­цы Пін­каўш­чы­на ў свой час на­стаўні­чаў Кан­стан­цін Міц­кевіч — бу­дучы класік бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры Якуб Ко­лас. Мо­жа, ко­ла­саўскія рад­кі пра ся­лян­скую пра­цу і ме­навіта пра жніво ўжо та­ды зра­білі свой ад­бітак на ду­хоў­ным развіц­ці дзяўчы­ны? Нез­дар­ма і за­раз яна цы­туе:

“Люб­лю жніво!.. Прас­тор шы­ро­кі, дзе ў ме­жах шэп­чу­ць ка­ла­сы, дзе спе­вы ко­цяц­ца да­лё­ка на ўз­мор’і гор­дае кра­сы!.. Дзе спе­вы ко­цяц­ца і то­ну­ць, няйна­чай хвалі ў ці­шы­ні, пад гул ка­лёс, пад гул і то­ны ка­лы­шу­ць сон да­лечы­ні…”

А мо­жа тое, што ра­зам з ма­ці, вяс­ко­вы­мі жан­чы­на­мі і дзяў­ча­та­мі на­вучы­ла­ся тры­ма­ць у ру­ках серп і жа­ць жы­та. Ра­бі­ла гэта і на кал­гас­ных па­лях, і на улас­ным над­зе­ле. Лю­ба­ва­ла­ся кож­ным ту­гім сна­поч­кам, пе­ра­хопле­ным пе­ра­вяс­лам. А на­пры­кан­цы дня яны сад­зілі­ся ка­ля пас­таў­ле­ных ба­бак, каб крыху ад­па­чы­ць. Яў­генія за­ў­ва­жа­ла пры­га­жос­ць ва ўсім: у налітых зер­нем ка­ла­сах, бо яны аса­цы­іра­валі­ся з хле­бам, у са­ло­ме — яна ад­свеч­ва­ла це­п­лы­нёй. Да та­го ж бы­ла і ка­рыс­ным мат­э­ры­я­лам для се­ляні­на. Хто не па­мя­тае пас­ля­ва­ен­ныя дахі хат, на­кры­тыя аб­ма­ло­ча­ны­мі сна­па­мі? Са­ло­май усцілалі зем­ля­ную пад­ло­гу і на­бі­валі сен­нікі для лож­каў.

У ба­ць­коў 10 дзя­цей, Жэня — дру­гая па ўз­рос­ту. Коль­кі ні сяд­зі пад цё­п­лым ма­тулі­ным кры­лом, усё ж прых­од­зі­ць час вы­біра­ць сваю сцеж­ку. На гэты раз дзяўчы­на зноў па­вяр­ну­ла­ся да род­ных ка­ра­нёў. Улад­ка­ва­ла­ся кан­дук­та­рам у аўто­бус­ны парк № 2 у Ма­зы­ры. Цяж­ка, але што зробіш, патр­эб­на бы­ло пра­ца­ва­ць. Ад­ной­чы на ка­ро­цень­кім пе­ра­пын­ку ў бу­фе­це Калін­кавіц­кай чы­гу­нач­най стан­цыі, дзе яны з сяброў­кай, як звы­чай­на, пе­ра­ку­свалі, су­стр­э­ла свай­го бу­ду­ча­га му­жа — вя­лі­кае, моц­нае і ад­зі­нае на ўсё жыц­цё ка­ханне.

У той май­скі дзень 1959 го­да стат­ны лёт­чык з па­го­на­мі ма­лод­ша­га лейт­энан­та пра­цяг­нуў ёй ру­ку для зна­ём­ства, каб по­тым ра­зам па­крочы­ць па жыц­ці.

Ва­ен­ная кар’ера Міка­лая Кур­ма­за, ура­дж­эн­ца Дан­ба­са, пас­ля за­кан­ч­эн­ня Хар­каўска­га ва­ен­на­га авія­цый­на­га вучы­ліш­ча штур­ма­наў па­чы­на­ла­ся ў Ба­бро­ві­чах. Тут, на Па­лес­сі, дыс­ла­цы­ра­ва­ла­ся авія­цый­ная ды­візія. Пас­ля зна­ём­ства з Яў­геніяй у штур­ма­на лёт­на­га экі­па­жа не бы­ло шмат ча­су на су­стр­эчы з квет­ка­мі і цу­кер­ка­мі: у жніўні паві­нен быў ру­шы­ць на но­вае мес­ца служ­бы ў Бр­эсц­кую воб­лас­ць. 31 жніў­ня 1959 го­да ў па­шпар­тах ма­ла­да­жо­наў з’явіў­ся штамп аб на­ра­дж­эн­ні но­вай сям’і.

Бя­ро­за-Кар­туз­ская, Пінск і Бы­хаў — ка­ар­ды­на­ты служ­бы і жыц­ця сям’і. Штур­ман экі­па­жа ма­ёр Кур­маз пры­свя­ціў ва­ен­най спра­ве ка­ля 25 год. Вы­га­да­валі з Яў­геніяй трох сы­ноў, пе­рад вы­хадам у за­пас сям’я ат­ры­ма­ла кват­э­ру ў Ма­зы­ры. Для ўсіх да­ма­чадцаў па­чалі­ся но­выя ста­рон­кі бія­гра­фіі. Міка­лай Ці­ха­навіч знай­шоў са­бе спра­ву на ад­ным з прад­пры­ем­стваў го­ра­да, а Яў­генія Аляк­сандраў­на, якая ўжо ме­ла доб­рую прак­ты­ку ў по­вар­скай спра­ве, улад­ка­ва­ла­ся ў дзі­цячы са­док Ма­зыр­ска­га наф­та­пе­ра­пра­цоў­ча­га за­во­да. Пра­ца­ва­ла тут дзе­ся­ці­год­ку. Але ж, як ні кру­ці, га­ды ўсё роў­на бяру­ць сваё. Вось і час пен­сіі.

Лёс рас­па­рад­зіў­ся так, што жы­ву­ць Кур­ма­зы якраз амаль што ў ад­ным два­ры з Ма­зыр­скім цэн­трам на­род­ных ра­мё­стваў. І нель­га ж бы­ло прай­с­ці мі­ма, каб не за­ў­ва­жы­ць па су­сед­ству пра­ца­вітых май­ст­рых, што пе­ра­біралі са­ло­му. Неяк Яў­генія Аляк­сандраў­на па­ці­кавіла­ся: “Для ча­го?” А пас­ля экс­кур­сіі, пра­вед­зе­най для яе спе­цы­я­ліста­мі цэн­тра, звыш го­да хад­зі­ла ту­ды як на пра­цу, па­куль май­стар Ва­лян­ці­на Ба­бы­на не да­лучы­ла яе да та­ям­ніц са­ло­ма­п­ля­цен­ня. Хо­ць і рукі ны­лі, і спі­на ба­ле­ла ў на­шай ву­чані­цы, але ж вы­ра­шы­ла іс­ці да кан­ца, па­куль не ўзя­ла сваю “са­ла­мя­ную вы­шы­ню”…

Міка­лай Ці­ха­навіч спа­чат­ку на­зіраў за твор­чай апан­та­на­сцю жон­кі, а по­тым па­раз­ва­жаў, што і ён “не зло­мак”. Вы­ра­шыў па­сябра­ва­ць з ла­зой. Ра­ней жа ў яго ру­ках ажы­валі др­э­ва і бля­ха. Так пас­ту­по­ва па­між му­жам і жон­кай Кур­маз уста­ля­ва­ла­ся кан­кур­эн­цыя.

На­вы­кі і май­ст­эр­ства на­пра­цоў­валі­ся дзень за днём. Міка­лаю Кур­ма­зу, як ён сам лічы­ць, вель­мі паш­час­ці­ла, што яго на­стаўні­кам бы­ла Ва­лян­ці­на Ган­ча­ро­ва — ды­р­эк­тар уста­но­вы і за­слу­жа­ны май­стар на­род­най твор­час­ці Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Га­лоў­нае бы­ло за­своі­ць тэхна­ло­гію апра­цоўкі ла­зы і пер­шыя па­ва­ро­ты. А но­выя тэмы і эле­мен­ты ў май­ст­ра бу­ду­ць на­ра­джац­ца штод­ня.

Роз­ны­мі фар­ба­мі зай­гра­ла і на­ват за­спя­ва­ла са­ло­ма ў пра­ца­вітых ру­ках Яў­геніі Аляк­сандраў­ны. Яе вя­ноч­кі, талісма­ны, квет­кі за­ча­роў­ва­ю­ць сва­ёй непаўтор­на­сцю і це­п­лы­нёй. А су­венір “Буслік” у Бе­ла­русі лічыц­ца абярэ­гам ад бур-віх­ур. Ме­навіта з ім звяз­ва­ю­ць свае спад­зя­ван­ні сем’і, што ча­ка­ю­ць на­ра­дж­энне дзі­ця­ці. Зноў жа гэтая птуш­ка-велі­кан ста­ла са­май ці­ка­вай і пры­ваб­най рас­пра­цоў­кай абодвух май­строў: муж вы­раб­ляў кар­кас, жон­ка аз­даб­ля­ла мудра­гелі­стым пе­рап­ля­цен­нем з са­ло­мы. Ся­род са­мых скла­да­ных рас­пра­цо­вак Міка­лая Кур­ма­за — двухуз­роў­не­вая ва­за для са­даві­ны.

Кож­ны но­вы дзень Яў­геніі і Міка­лая Кур­маз на­поў­не­ны пла­на­мі і ад­крыц­ця­мі. Са­ло­ма і ла­за да­па­ма­га­ю­ць ім рэалізоў­ва­ць твор­чыя пла­ны ўжо больш за 10 год. Ра­бо­ты ся­мей­на­га ду­э­та Кур­маз за­ў­ва­жа­ны на вы­ста­вах, фе­сты­ва­лях, свя­точ­ных днях га­ра­доў, на свя­тах Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. У 2010 год­зе та­ле­навітыя ма­зы­ране сталі чле­на­мі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за май­строў на­род­най твор­час­ці.

Яў­генія Аляк­сандраў­на ня­даў­на ад­зна­чы­ла 80-годдзе, але ж кроп­ку на на­род­най твор­час­ці, як і Міка­лай Ці­ха­навіч, ставі­ць яш­чэ не збіра­ец­ца. У твор­час­ці — іх жыц­цё, у твор­час­ці — іх на­тх­ненне!

Твор­чы ду­эт Кур­маз

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.