Не па­кі­дай­це сва­ёй мо­вы

125 гадоў на­зад на­рад­зіў­ся аўтар “Бе­ла­рус­кай гра­ма­ты­кі для школ” Браніслаў Та­раш­кевіч

Gomelskaya Pravda - - МАЗАІКА -

У аўта­бія­гра­фіі-спо­вед­зі Та­раш­кевіч прызна­ваў­ся, што лю­боў да род­на­га сло­ва абуд­зіла­ся ў яго ду­шы вель­мі ра­на: “У ба­ць­коўс­кай ха­це і ў вёс­цы ўсе га­ва­ры­лі вы­ключ­на на бе­ла­рус­кай мо­ве, “па-про­ста­му”. Яш­чэ, калі па­свіў ста­так, я не ад­ной­чы за­дум­ваў­ся, што за мо­ва, на якой ніх­то не пі­ша і па­ны на ёй не раз­маў­ля­ю­ць. І мне не раз ра­біла­ся ба­лю­ча, што на гэтай мо­ве, якой раз­маў­ляе на­род, і са­мім гэтым на­ро­дам па­гар­джа­ю­ць”. У 1914 год­зе ча­со­піс бе­ла­рус­кай студ­энц­кай мо­лад­зі ў Пе­цяр­бур­гу “Рані­ца” над­ру­ка­ваў ар­ты­кул студ­эн­та Та­раш­кеві­ча “Не па­кі­дай­це сва­ёй мо­вы”, дзе ён з ба­гу­ш­э­ві­чаўскім па­фа­сам пе­рас­це­ра­гаў: каб не па­мер­лі. Звяр­та­ю­чы­ся да су­ай­чын­нікаў, ён на­га­д­ваў: “Не за­бы­вай­ма­ся, што род­нае сло­ва — кроў і кос­ць, жы­вое це­ла ў на­шых ду­шах, да­ра­гое, май­ст­эр­нае на­чынне — у ім наш ду­хо­вы на­бы­так. Кож­ны на­род мае сваю асоб­ную мо­ву, і асоб­на­сць ні ў са­мых зы­ках — тое са­мае зда­ец­ца, а не — от, бач, не тое, ней­кі асо­бы змест, што і аб’яс­ні­ць не ўме­еш, хо­ць доб­ра і чу­еш. Вот гэтае “нешта неякае”, звя­за­нае нераз­ры­ў­на з ду­шой на­ро­да, пры­дае на­шай мо­ве той асоб­ны цэмент, што звяз­вае ў ад­но на­род­нае, на­цы­я­наль­нае ўсе яго дум­кі і пе­ра­жыц­ця”.

Да­лей яго сло­вы гу­чалі як сво­е­а­саб­лі­вы за­па­вет: “Да­ра­гое, але крох­кае, кво­лае на­чынне гэта мо­ва, дык гляд­зі­це сце­ра­жы­це, строй­це яго квя­ці­сты­мі аз­до­ба­мі, бо змест на­шых ду­мак, на­шае “я” мо­жа раз­ліц­ца і па­плы­ць у проч­кі”. Так на­ра­джаў­ся бу­дучы фі­ло­лаг, аба­рон­ца род­най мо­вы.

У 1918 год­зе ў слаў­най дру­кар­ні Мар­ці­на Кух­ты ў Віль­ні бы­ла над­ру­ка­ва­на дву­ма шрыф­та­мі — ла­цін­скім і кіры­ліч­ным — га­лоў­ная пра­ца Та­раш­кеві­ча “Бе­ла­рус­кая гра­ма­ты­ка для школ”, у якой упер­шы­ню дас­ка­на­ла апі­са­ны мар­фа­ла­гіч­ныя, сін­так­січ­ныя, ар­фа­эпіч­ныя, фа­не­тыч­ныя асаб­лі­вас­ці мо­вы, мар­фем­ная бу­до­ва сло­ва. У гэтым пад­руч­ніку за­клад­зе­ны ас­но­вы гра­ма­тыч­най тэр­мі­на­ло­гіі, раз­гле­джа­ны во­сем час­цін мо­вы. Гра­ма­ты­ка Та­раш­кеві­ча на­да­ла бе­ла­рус­кай літа­ра­тур­най мо­ве патр­эб­ныя ары­ен­ці­ры, каб крочы­ць у бу­дучы­ню, і цвёр­дае пэў­на­сці, якой не ста­ва­ла ёй даг­этуль, пас­ко­ры­ла пра­ц­эс наву­ко­вай апра­цоўкі на­шай мо­вы і дас­ка­на­ленне гра­ма­тыч­най тэр­мі­на­ло­гіі. Пра яе па­пу­ляр­на­сць і аўта­рыт­эт свед­ча­ць і вод­гукі ў пр­э­се 1920-х гадоў, ас­ноў­ны змест якіх звод­зіц­ца да та­го, што яна зра­бі­ла вя­лікую ўд­зяч­ную ра­бо­ту і бе­ла­рус­кім пісь­мен­ні­кам, і бе­ла­рус­ка­му дру­ка­ва­на­му сло­ву, на­да­ла свае пэў­ныя, цвёр­дыя нор­мы і праві­лы, па­вод­ле якіх яна ста­ла разві­вац­ца ў да­лей­шым.

Нель­га не па­гад­зіц­ца з тым, што вы­данне гра­ма­ты­кі Брані­сла­ва Та­раш­кеві­ча — вы­дат­нае да­сяг­ненне бе­ла­рус­кай лінг­ві­сты­кі ХХ ста­годдзя. Сам жа аўтар у прад­мо­ве да пер­ша­га вы­дан­ня сціп­ла прызна­ваў­ся: “Не­ад­клад­ныя прак­тыч­ныя патр­э­бы змусілі мяне ад­кі­ну­ць усё, што ме­ла больш ці менш важ­нае наву­ко­вае зна­ч­энне. Увесь час я перш за ўсё меў на ўва­зе пе­да­га­гіч­ны бок кні­гі. Маю, ад­нак, над­зею, што ў бу­дучым леп­шыя ўмо­вы даз­во­ля­ць мне вы­да­ць больш поў­ную і на леп­шай наву­ко­вай ас­но­ве гра­ма­ты­ку бе­ла­рус­кай мо­вы”. Бе­з­умоў­на ад­но: Та­раш­кевіч сва­ёй гра­ма­ты­кай за­клаў ары­ен­ці­ры моў­на­га бу­даўніцтва ў 20-я га­ды. Сён­ня несум­нен­на тое, што ід­эй­на­сць, го­нар за рад­зі­му, за род­ную мо­ву, упар­тае імкненне да вы­зна­ча­най мэты, ба­гац­це ве­даў і пра­ца­люб­ства, фа­на­тыч­ная ве­ра ў наву­ку зра­білі Брані­сла­ва Та­раш­кеві­ча ў ва­чах на­ро­да пад­звіж­ні­кам.

Шмат сіл і ча­су ад­да­ваў Та­раш­кевіч зма­ган­ню за род­ную шко­лу ў За­ход­няй Бе­ла­русі, ства­ры­ў­шы ўплы­во­вую гра­мад­скую ар­гані­зы­цыю Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы, з якой бы­лі вы­му­ша­ны лічыц­ца поль­скія ўла­ды. З тры­бу­ны Сой­ма ён на­га­д­ваў пра тое, што бе­ла­рус­кая мо­ва бы­ла дзяр­жаў­най мо­ваю Вя­ліка­га Княст­ва Літоўска­га, мо­ваю Ягай­лы і Літоўска­га Ста­ту­та. Ён па­фас­на да­вод­зіў сваім апа­нен­там: “Бе­ла­рус­кі на­род — на­род ста­ры, але ра­зам з тым і ма­ла­ды, ма­ла­ды та­му, што адра­джа­ец­ца і што ўсту­пае ў сям’ю жы­вых на­ро­даў, якія зма­га­юц­ца за сваё жыц­цё... Так, Ста­тут Літоўскі хо­ць на­зы­ваў­ся “літоўскім”, але быў на­пі­са­ны па-бе­ла­рус­ку — і ў гэтым Ста­ту­це пра­ва мо­вы бе­ла­рус­кай бы­ло за­бяс­пе­ча­на”.

Та­раш­кевіч пе­раства­рыў на бе­ла­рус­кую мо­ву Га­ме­ра­ву “Ілія­ду”, па­эму “Пан Та­д­э­вуш” Ада­ма Міц­кеві­ча. Так ён уз­ба­га­чаў на­шу куль­ту­ру, да­вод­зіў вы­со­кія ма­стац­кія здоль­на­сці бе­ла­рус­кай мо­вы і праз гэтае імкнуў­ся да сіл­ка­ван­ня ду­хоў­на­сці бе­ла­ру­саў, да­луч­эн­ня іх да ба­га­тай куль­тур­най су­свет­най спад­чы­ны.

Ха­це­ла­ся б за­кон­чы­ць гэтыя на­тат­кі сло­ва­мі поль­скай даслед­чы­цы А. Берг­ман: “…Ні­што не мо­жа пры­нізі­ць яго вя­лі­кай ролі ў ахвяр­ным зма­ган­ні за адра­дж­энне Бе­ла­русі і развіц­ці яе на­цы­я­наль­най куль­ту­ры. Ён быў ад­ным з най­больш вы­дат­ных сы­ноў бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў ХХ ве­ку. Па­мя­ць аб ім ніколі не згасне — ён быў, ёс­ць і буд­зе”. Дз­міт­рый ПАЎЛАВЕЦ,

да­ц­энт ка­фед­ры бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і фалькла­ры­сты­кі

Го­мель­ска­га дзяр­жунівер­сіт­эта

імя Ф. Ска­ры­ны

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.