Ра­ней па­се­еш — больш наж­неш

З улі­кам ран­няй вяс­ны ў кал­га­се (ВСК) “50 год Каст­рыч­ніка” Рэчыц­ка­га ра­ё­на знач­на ра­ней, чым у па­пяр­эд­нія га­ды, па­чалі сяў­бу.

Gomelskaya Pravda - - РЕПОРТЕР - С. ДАРОЖНЫ

Леп­шыя ме­хані­за­та­ры Ан­др­эй Гіры­ло­віч і Аляк­сандр Ка­лес­нік вя­ду­ць яе на вы­со­кім аграт­эхніч­ным уз­роўні. Авёс на 150 гек­та­рах па­се­я­лі за лі­ча­ныя дні і адра­зу ж пры­сту­пілі да сяў­бы зер­не­ба­бо­вых куль­тур, на чар­зе яч­мень. У сціслыя тэр­мі­ны пад­корм­ле­ны мі­не­раль­ны­мі ўдаб­р­эн­ня­мі азі­мыя куль­ту­ры, якія зай­ма­ю­ць 2200 гек­та­раў. За­раз вяд­зец­ца пад­корм­ка шмат­га­до­вых траў.

Рых­ту­ец­ца гле­ба пад ку­ку­ру­зу, больш по­знія яра­выя куль­ту­ры. Ха­ракт­эр­на, што з раз­ліку на гек­тар уносіц­ца прыклад­на па сто тон ар­ганікі. Ту­ка­мі гле­ба за­праў­ля­ец­ца згод­на з кар­та­гра­май.

Па ўра­джай­на­сці і ва­ла­во­му збо­ру хле­ба кал­гас пас­та­ян­на зай­мае лід­зіру­ю­чыя мес­цы на Го­мельш­чыне. Ле­тась, на­прыклад, пры ўра­джай­на­сці 53,4 цэнт­не­ра з гек­та­ра тут на­ма­ла­цілі 8600 тон збож­жа. Сё­ле­та, як ад­зна­чае га­лоў­ны агра­ном гас­па­дар­кі Міка­лай Бы­коўскі, мяр­ку­ю­ць пе­раўзыс­ці ру­беж у 10 000 тон.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.