Ні­ва лю­бі­ць руплі­вых

На­ват стар­эй­шыя хле­ба­ро­бы сель­гас­прад­пры­ем­ства “Ма­ро­за­вічы” не па­мя­та­ю­ць, каб ура­джай­на­сць збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур да­ход­зі­ла да 40 цэнт­не­раў з гек­та­ра.

Gomelskaya Pravda - - ПРЕСС-ЦЕНТР - С. ДАРОЖНЫ

Ле­тась тут упер­шы­ню бы­ло на­ма­ло­ча­на па 41,4 цэнт­не­ра. Па гэта­му па­каз­чы­ку гас­па­дар­ка за­ня­ла пер­шае мес­ца ў Бу­да-Ка­ша­лёўскім ра­ёне. Ва­ла­вы збор хле­ба так­са­ма для Ма­ро­за­ві­чаў рэкорд­ны — сем з па­лаві­най ты­сяч тон. А яш­чэ некаль­кі га­доў на­зад на­ма­лоч­валі ўся­го крыху больш за тры ты­сячы тон.

— У нас вы­со­кая куль­ту­ра зем­ля­роб­ства, — за­зна­чае ды­р­эк­тар Улад­зі­мір Маслаў. — Ура­джай­на­сць па­чы­на­ец­ца з вяс­ны. Ста­ра­ем­ся пра­вес­ці сяў­бу ў сціслыя тэр­мі­ны і якас­на, за­хоў­ва­ю­чы інт­эн­сіў­ныя тэхна­ло­гіі.

Вось і сё­ле­та па­се­я­лі ўжо збож­жа­выя і зер­не­ба­бо­выя куль­ту­ры. У кан­цы гэ­та­га або ў па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня ў за­леж­на­сці ад на­двор’я пла­ну­ю­ць пры­сту­пі­ць да сяў­бы ку­ку­ру­зы, якая зой­ме на зерне і зя­лё­ны корм 1300 гек­та­раў. За­раз хле­ба­ро­бы за­кан­ч­ва­ю­ць пад­рых­тоўку гле­бы пад гэту куль­ту­ру, ужо ўнеслі звыш 30 ты­сяч тон ар­ганікі. Эфек­ты­ў­на на вес­на­вых па­лет­ках пра­цу­ю­ць Аляк­сандр Нікі­цен­ка, Ан­др­эй Га­луш­кін, Ге­надзь Мас­ка­люк, для плён­най ра­бо­ты ме­хані­за­та­рам ство­ра­ны неаб­ход­ныя ўмо­вы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.