З усіх ко­ле­раў вя­сёл­кі

Дзі­ця­ча­му ча­со­пі­су “Вя­сёл­ка” — 60 га­доў

Gomelskaya Pravda - - ЮБІЛЕІ -

Ча­со­піс ахвот­на чы­та­ю­ць ужо некаль­кі па­ка­лен­няў бе­ла­ру­саў. Той, хто тры­маў у ру­ках пер­шыя ну­ма­ры на­ша­га дзі­ця­ча­га вы­дан­ня, ця­пер ужо мае ста­тус дзя­дулі ды ба­булі. Чы­тае ча­со­піс са сваі­мі ўну­ка­мі, а то і праў­ну­ка­мі. І як бы ні мя­няў­ся час, “Вя­сёл­ка” за­ста­ец­ца за­патра­ба­ва­най. Ча­му? Ды та­му, што няз­мен­на тры­ма­ец­ца сваіх трох вяр­шынь твор­час­ці: вучы­ць дзя­цей лю­бі­ць сваю Ай­чы­ну, ня­стом­на да­лу­чае чы­та­чоў да род­най мо­вы і куль­ту­ры, так­тоў­на пад­каз­вае, як тр­э­ба ша­на­ва­ць люд­зей, якія вя­ду­ць іх за руч­ку ў вя­лі­кае жыц­цё.

З “Вя­сёл­кай” сяб­ру­ю­ць не толь­кі юныя чы­та­чы, але і най­леп­шыя пісь­мен­нікі, ма­ста­кі, кам­пазіта­ры. Вось ча­му кож­ны яе ну­мар, а іх ужо ўба­чы­лі свет 720, уяў­ля­ец­ца і сво­е­а­саб­лі­вай чы­тан­кай, і да­па­мож­ні­кам ва ўсіх жыц­цё­вых пра­явах, і дас­ціп­ным вы­ха­ва­це­лем, на­стаўні­кам.

Апош­нім ча­сам “Вя­сёл­ка” змаг­ла пра­па­на­ва­ць сваім патра­ба­валь­ным чы­та­чам та­кія твор­чыя пра­ек­ты, як “Свет Вя­ліка­га тэат­ра”, “Скар­бы Ня­свіж­ска­га зам­ка”, “На­род­ны ка­лян­дар”, “Ся­мей­нае чы­танне”, “Да­брад­зей для ўсіх дзя­цей” (пра За­кон аб пра­вах дзі­ця­ці), “Гро­шык і та­ям­нічы ко­шык” (пра фі­нан­са­вую аз­бу­ку для дзя­цей). Гэтыя ды ін­шыя твор­чыя здаб­ыт­кі рэ­дак­цыі ляг­лі ў ас­но­ву 100-том­най біб­ліят­экі “Вя­сёл­кі”, якую мы па­чалі вы­пус­ка­ць ра­зам з на­шы­мі сяб­ра­мі ў вы­да­вец­тве “Аду­ка­цыя і вы­ха­ванне”.

Што­год аб­на­ро­д­ва­ем да 100 тво­раў сваіх юных аўта­раў. Леп­шыя з іх ад­зна­ча­юц­ца пр­эміяй га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра. А да­ро­слыя пісь­мен­нікі ды ма­ста­кі тра­ды­цый­на ўша­ноў­ва­юц­ца ме­да­лём Васі­ля Віт­кі, за­сна­валь­ніка ча­со­пі­са.

З “Вя­сёл­кай” су­пра­цоўні­ча­ю­ць вя­до­мыя і ма­ла­дыя ма­ста­кі. Яны ства­ра­ю­ць “Во­прат­ку”, ад­зенне, сты­лё­выя ма­д­элі да літа­ра­тур­ных тво­раў.

Са­май зна­ка­вай пад­зе­яй у на­шым жыц­ці за апош­нія пя­ць га­доў ста­ла вы­данне но­ва­га ча­со­пі­са для да­школь­нікаў “Бу­ся”. Спад­зя­ем­ся, што ён стане за­патра­ба­ва­ным для ўсіх дзет­са­даў­цаў Бе­ла­русі, якіх у на­шай краіне паў­мі­льё­на.

Мы бы­лі, ёс­ць і буд­зем вер­ны­мі сяб­ра­мі дзя­цей Бе­ла­русі.

Улад­зі­мір ЛІПСКІ, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­саў

“Вя­сёл­ка”, “Бу­ся”, лаўр­эат Дзяр­жаў­най пр­эміі

Бе­ла­русі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.