Пом­ніц­ца ўсё да драб­ніц

Gomelskaya Pravda - - ЧЕРНОБЫЛЬ. НЕЗАБЫВАЕМОЕ -

Бы­ла су­б­о­та, шчод­ры на цяп­ло цу­доў­ны кра­савіц­кі со­неч­ны дзень. Я бы­ла ў ма­тулі ў вёс­цы Про­смы­чы са сваім трох­га­до­вым сы­ноч­кам. Прый­ш­ла цёт­ка Воль­га з на­ві­ной: “Ка­жу­ць, на чар­но­быль­скай стан­цыі па­жар. Пры­ехалі Іван і Воль­га Кам­лы­ко­вы з Пры­пя­ці, рас­ка­за­лі, што па­жар­ныя ўсю ноч ту­шы­лі. Дзя­куй Бо­гу, за­ту­шы­лі”.

Уклю­чы­ла тэлеві­зар — нія­ка­га на­мё­ку на тры­во­гу. Хі­ба зд­зіві­ла і на­сця­ро­жы­ла ад­на акаліч­на­сць: калі рас­па­вя­далі пра на­двор’е, го­мель­скія тэлевізійш­чы­кі па­ка­за­лі ад­зін кадр Го­ме­ля і ска­за­лі тэм­пе­ра­ту­ру па­вет­ра. Астат­нія ра­ё­ны воб­лас­ці за­сталі­ся па-за ўва­гай...

Уклю­чы­ла пры­ём­нік і ўпер­шы­ню па­чу­ла на ўлас­ны слых, што на Чар­но­быль­скай АЭС ад­бы­ла­ся стра­ш­эн­ная ка­та­стро­фа. Уся таб­лі­ца Мен­дзя­ле­е­ва ляг­ла на тэ­ры­то­рыю на­шай Бе­ла­русі.

У па­няд­зе­лак з са­май рані­цы па­е­ха­ла ў ра­ён­ны аддзел аду­ка­цыі, каб да­ве­дац­ца пра ка­та­стро­фу і пра тое, што ра­бі­ць да­лей. Але ін­спек­та­ры са­мі ні­чо­га да­клад­на не ве­далі пра пад­зеі на ЧАЭС. Пат­эле­фа­на­ваў ды­р­эк­тар За­лес­кай СШ Аляк­сандр Ко­зел (гэта вёс­ка зна­ход­зіла­ся бліз­ка ад стан­цыі), прасіў па­ра­ды. Ін­спек­тар Ні­на Бу­сыг­і­на пазвані­ла стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сан­дру Пра­ко­па­ву, каб да­ве­дац­ца пра сіту­а­цыю. Той толь­кі пад­бад­зё­рыў і па­прасіў пе­ра­да­ць ды­р­эк­та­ру шко­лы з За­лес­ся, каб пра­вёў гу­тар­ку з на­стаўні­ка­мі і ба­ць­ка­мі, су­па­коіў іх, ад­нак пад­кр­эс­ліў: дзе­ці павін­ны зна­ход­зіц­ца ў па­мяш­кан­ні шко­лы, і ўро­кі фізіч­най куль­ту­ры пра­вод­зі­ць у спар­ты­ў­най за­ле. А дні ў ра­ды­я­цый­най зоне на­га­д­валі звы­чай­нае жыц­цё: вяс­коў­цы вы­возілі гной, сад­зілі буль­бу, се­я­лі гра­ды. Дзе­ці гу­ля­лі на вулі­цы. 1 мая ў ра­ён­ным цэн­тры да­ро­слыя вый­шлі на пер­ша­май­скую дэ­ман­стра­цыю. Дзіў­на бы­ло, што на ёй ад­сут­ні­чалі дзе­ці.

Са­мае страш­нае па­ча­ло­ся 4 мая, на Вя­лікд­зень: эва­ку­а­цыя на­сель­ніцтва з 30-кіла­мет­ро­вай зо­ны. Ба­буль­кі з ву­зель­чы­ка­мі ў ру­ках сяд­зелі ў аўто­бу­сах і пла­калі. Муж­чы­ны пе­ра­жы­валі моўч­кі: сум, боль і ро­спач пе­ра­да­валі іх вочы. Не ве­ры­лі люд­зі, што развіталі­ся на­за­ў­сё­ды з род­ны­мі мяс­ці­на­мі і сталі “чар­но­быль­ца­мі”.

Мая свя­кроўка прый­ш­ла з Пучы­на па­ба­чы­ць уну­ка і рас­ка­за­ла, што больш як гад­зі­ну ста­я­ла на ўз­бочыне да­ро­гі, бо не маг­ла пе­рай­с­ці яе: у бок Ка­ма­ры­на ішлі сот­ні гру­за­вых ма­шын. Уба­чы­ў­шы аўто­бу­сы з люд­зь­мі з Пе­ра­се­цін­ца, Ста­ро­га і Но­ва­га Сце­па­но­ва, яна за­са­біра­ла­ся да­ха­ты. Сы­нок ха­цеў пра­вес­ці ба­бу­лю, але я не даз­волі­ла, ска­за­ла, што на вулі­цы ра­ды­я­цыя.

— Ма­ма, якая яна, тая ра­ды­я­цыя, вя­лікая? Я не ба­чу яе.

— Не, сы­но­чак, яе ўба­чы­ць нель­га, але яна вель­мі страш­ная.

Праз дзень я ад­праві­ла ма­ці да яе сяст­ры ў Са­ра­таўскую воб­лас­ць. Як уда­ло­ся ку­пі­ць білет да Мас­к­вы, ад­зін Бог ве­дае, бо люд­зей на чы­гу­нач­ным вак­за­ле бы­ло шмат, бы ў час вай­ны.

На­па­ло­ха­ныя ка­та­стро­фай ба­ць­кі вез­лі дзя­цей з Ка­ма­ры­на, Бра­гі­на, вё­сак да­лей ад па­гро­зы.

6 мая ка­ля 10 гад­зін ве­ча­ра пас­ту­пі­ла тэле­фа­на­гра­ма аб эва­ку­а­цыі дзя­цей школь­на­га ўз­рос­ту і вуч­няў школ. Вось дзе вы­свет­ліла­ся, якая ў ка­го ду­ша: хто са­праўд­ны на­стаўнік, ча­ла­век, а хто пры­с­та­са­ва­нец. Дзя­куй тым пе­да­го­гам, якія да­па­ма­глі пад­рых­та­ва­ць дзя­цей да эва­ку­а­цыі, аб­ход­зілі са мной да глы­бо­кай ночы сем’і, і га­нь­ба тым, якія жы­ву­ць з чэр­ствай ду­шой і сён­ня, хто кла­па­ціў­ся ў пер­шую чар­гу пра ся­бе і ўлас­ны даб­ра­быт.

7 мая па­ча­ла­ся ма­са­вая эва­ку­а­цыя. Ба­ць­кі развітвалі­ся з дзе­ць­мі з га­ла­ш­эн­нем, пры­чы­тан­ня­мі. Гэта бы­ло так ба­лю­ча!

Ка­ля сот­ні аўто­бу­саў з вё­сак з’ехалі­ся на плош­чу ў Бра­гіне, кіраўніцтва рай­вы­кан­ка­ма раз­мяр­коў­ва­ла шко­лы і сад­кі па са­на­то­ры­ях і шко­лах воб­лас­ці. І тут па­паўз­лі чут­кі, што буд­зе но­вы вы­бух: люд­зей агар­ну­ла ро­спач. Тры­во­гі пад­да­валі і вер­та­лё­ты, якія кру­жы­лі наўкол. Дзесь­ці пас­ля абе­ду аўто­бу­сы ад­правілі­ся.

На­шу ба­з­а­вую шко­лу ра­зам з Мікуліц­кай сяр­эд­няй ад­правілі ў Васілевічы Рэчыц­ка­га ра­ё­на: вуч­няў у шко­лу-інт­эр­нат, а да­школь­нікаў у дзі­цячы са­док. Мой сы­нок зна­ход­зіў­ся ра­зам са сва­ёй ба­бу­ляй у го­рад­зе Крас­на­ар­мей­ску: ду­ша ба­ле­ла, як ён там, як яго зда­роўе?

У кан­цы мая дзя­цей на­кіра­валі ў Ма­лад­зе­чан­скі раён Мінш­чы­ны, у ла­гер “Ляс­ное”. Я ў гэты час вяр­ну­ла­ся ў Дуб­лін. Мне далі вод­пуск, і я па­е­ха­ла на Са­ра­таўскую зям­лю, каб за­бра­ць ма­му і сы­ноч­ка. З ім пры­еха­ла ў Мінск, спад­зя­ва­ла­ся, што мне з трох­га­до­вым дзі­цём знойдзец­ца мес­ца ра­зам з ін­шы­мі дуб­лін­ца­мі. Вы­ра­шы­ла схад­зі­ць у Мін­скі гар­кам пар­тыі і па­прасі­ць да­па­мо­гі ва ўлад­ка­ван­ні ў здраўні­цу. Але са­кра­тар пра­па­на­ваў па­кі­ну­ць дзі­ця ў кругла­су­тач­ным сад­ку...

Што за­ста­ва­ла­ся ра­бі­ць? Вы­ра­шы­ла вяр­тац­ца да­моў. Калі вый­ш­ла з аўто­бу­са ў Бра­гіне, на мяне па­гля­далі як на вар’ят­ку. Па­бы­ў­шы тры дні до­ма, ад­правіла­ся да сваіх вуч­няў у “Ляс­ное”, там мы пра­бы­лі да кан­ца жніў­ня. Ме­навіта та­ды і прый­ш­ла ра­дас­ная вест­ка, што вяр­та­ем­ся да­ха­ты. Коль­кі бы­ло ра­дас­ці ў нас, да­ро­с­лых, у дзя­цей! У Хой­ні­ках су­стр­эў стар­шы­ня Бра­гін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Пра­ко­паў, вы­ка­заў пад­зя­ку на­стаўні­кам.

З 1 ве­рас­ня ў шко­ле за­зві­нелі дзі­цячыя га­ла­сы. Жыц­цё, хо­ць і тра­гіч­нае, пра­ця­г­ва­ла­ся. А тры­во­гі і хва­ля­ван­ні тых страш­ных чар­но­быль­скіх дзён па­мя­та­юц­ца і праз дзе­ся­ці­годдзі пас­ля ка­та­стро­фы... Лю­боў ЛЯПЕХА, в. Дуб­лін Бра­гін­ска­га ра­ё­на

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.