Бы­вай, мет­ран­паж…

У юбілей­ным ну­ма­ры да ўлас­на­га 100-годдзя 22 са­кавіка “Го­мель­ская праў­да” рас­па­вя­да­ла пра ад­ну з прад­стаўніц рэд­кай пра­фесіі ў палі­гра­фіі мі­ну­лых га­доў — мет­ран­па­жа Люд­мі­лу Бяс­па­ла­ву, вет­эра­на “Па­ле­сдру­ку”, якая 16-га­до­вай прый­ш­ла на фаб­ры­ку.

Gomelskaya Pravda - - ЛЕНТА ВРЕМЕНИ -

Люд­мі­ла Іва­наў­на вяр­ста­ла не толь­кі аб­лас­ную газету, але і шмат­ты­раж­кі. Яе добра ве­да­ю­ць і па­мя­та­ю­ць усе вет­эра­ны го­мель­скай жур­налі­сты­кі. Та­ды, у са­кавіку, хво­рае сэр­ца да­ло збой, наш та­ва­рыш-мет­ран­паж ля­жа­ла ў баль­ні­цы. Але ж паспе­ла па­ра­да­вац­ца пуб­ліка­цыі ў га­зе­це.

У гэтыя кра­савіц­кія дні, калі так хо­ра­ша цвіту­ць са­ды, ша­ноў­ная Люд­мі­ла Іва­наў­на сый­ш­ла з жыц­цё­вай ар­біты. Го­рыч­на, ро­спач­на. Яна бы­ла па-са­праўд­на­му бо­скім ча­ла­ве­кам, Ма­ці, Ба­бу­ляй. А ўжо пра­ца­ўні­ца і май­ст­рыха, якіх па­шу­ка­ць! Дзя­ка­ва­ць лё­су, мы паспе­лі па­ба­чы­ць гэту муд­рую Жан­чы­ну вель­мі шчаслі­вай на ад­крыц­ці ўлас­най яе вы­ста­вы вы­шы­вак і фар­фо­ра­вых ста­ту­этак (са­бра­ла ўнікаль­ную ка­лек­цыю) у Го­мель­скім кра­яз­наўчым му­зеі ў Па­ка­лю­бі­чах. Та­ды пры­ехалі ўсе дзе­ці, унукі, род­ныя і як бы ха­целі аддзячы­ць за той кло­пат, це­п­лы­ню, які­мі ату­ля­ла яна іх, са­ма мно­гія га­ды паз­баў­ле­ная це­п­лы­ні і ўва­гі, калі ра­на ста­ла сіра­той, а паз­ней і ўда­вой, ад­на па­ды­ма­ла сы­на і дач­ку... За­пра­ша­ла ўсіх зна­ё­мых пры­еха­ць да яе на да­чу ў Ца­гель­ню, дзе ўлет­ку ўсё па­та­нае ў квет­ках...

Зям­ны па­клон вам, Пра­ца­ўні­ца, і веч­ная па­мя­ць. Ка­жу­ць, што сый­шоў­шым на Сяд­мі­цу вы­па­дае тра­пі­ць у рай.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.