ТВОРЧАСЦЬ НА­ШЫХ ЧЫТАЧОЎ

Gomelskaya Pravda - - ЛЕНТА ВРЕМЕНИ -

** * На сель­скім рын­ку На­ва­белі­цы, Дзе хлеб з руб­ля­мі мір­на дзеліц­ца, Дзе ў ра­док з та­ва­рам столікі, Ігра­ла цёт­ка на гар­моніку. І пад­пя­валі ёй ганд­ляр­кі — Ў бы­лым кал­гас­ныя да­яр­кі. Быў кра­савік і неба сі­няе, Ды ў пес­ні сум­ны слоў уз­мах: “Жы­ла ў вё­са­ч­цы дзяўчы­на, А вё­скі ўжо даў­но ня­ма”. І гор­кі спыт: “За што ты, лёс, Нам столь­кі го­ра пры­пад­нёс?” Жы­ла ў вё­са­ч­цы дзяўчы­на, Дзе Пры­пя­ць во­ды нес­ла чын­на, Дзе до­мік род­ны ля ра­кі... Буд­зілі рані­цу шпа­кі, Да гары­зон­ту беглі гра­ды, Плыў пах мя­до­вы ле­там з са­ду... Пра­бег­чы б рос­наю сця­жын­кай, Ды шч­э­бень тут тап­чы на рын­ку. Ча­му ж ты, до­ля бе­ла­рус­кая, Кры­шталь­ная, а ўраз і... хрумст­кая, Як ма­ла­соль­ны агу­рок? Спя­валі цёт­кі — рукі ўбок: “Жы­ла ў вё­са­ч­цы дзяўчы­на, Ды не жы­ве там больш яна...” Чыя бя­да? Чыя ві­на? Стол. Ка­лян­дар. Шма­точ­кі са­ла. І ліч­ба 26 кры­ча­ла, Ды немы быў той ліч­бы крык... Ішоў чар­го­вы кра­савік.

Улад­зі­мір БАБКОЎ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.