Чыё сэр­ца не за­га­рыц­ца аг­нём бяз­лі­тас­най пом­сты?

Gomelskaya Pravda - - СТУЖКА ЧАСУ -

25 чэрве­ня 1941 го­да, калі фа­шы­сц­кія вой­скі на­б­лі­жалі­ся да Мін­ска, Пр­эзі­ды­ум Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пе­ра­е­хаў у Ма­гілёў, а пас­ля аку­па­цыі ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­русі эва­куіра­ваў­ся ў Мас­к­ву. У чэрвені 1942 го­да тэр­мін паў­на­моцтваў Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пер­ша­га склі­кан­ня за­кон­чы­ў­ся, але з улі­кам ва­ен­на­га ста­но­віш­ча яны бы­лі пра­доў­жа­ны і заха­валі­ся да 1945 го­да.

Калі 26 ліста­па­да 1943 го­да быў вы­зва­ле­ны Го­мель, Пр­эзі­ды­ум Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР пе­ра­е­хаў з Мас­к­вы ў наш го­рад. Хва­лю­ю­чай пад­зе­яй для бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ста­ла шо­стая сесія Вяр­хоў­на­га Са­ве­та, якая ўпер­шы­ню за га­ды вай­ны ад­бы­ла­ся на вы­зва­ле­най бе­ла­рус­кай зям­лі. Яна пра­ход­зі­ла з 21 па 24 са­кавіка 1944 го­да ў На­ва­белі­цы.

На сесіі быў за­цвер­джа­ны дзяр­жаў­ны бюд­ж­эт Бе­ла­русі на 1944 год, пры­ня­та ра­ш­энне аб за­сна­ван­ні двух нар­ка­ма­таў БССР: за­меж­ных спраў і аба­ро­ны. Быў пры­ня­ты зва­рот да на­сель­ніцтва рэс­пуб­лікі, част­ка яко­га ўсё яш­чэ зна­ход­зіла­ся на тэ­ры­то­рыі, за­ня­тай во­ра­гам. У зва­ро­це га­ва­ры­ла­ся: “Да­ра­гія на­шы бра­ты і сёст­ры! На­б­лі­жа­ец­ца на­ша пе­ра­мо­га. Не пад­да­вай­це­ся на пра­ва­ка­цыі во­ра­га. Раз­ду­вай­це шы­р­эй по­лы­мя ўсе­на­род­на­га ру­ху су­пра­ць ня­мец­кіх ра­баўнікоў! Пе­ра­мо­га бліз­ка, мы яе за­ва­ю­ем”.

У аб­мер­ка­ван­ні пы­тан­няў па­рад­ку дня пры­няў удзел і ака­д­эмік, дэпу­тат Вяр­хоў­на­га Са­ве­та Якуб Ко­лас (Кан­стан­цін Міц­кевіч). На гэтай сесіі ён быў абра­ны на­мес­ні­кам стар­шы­ні Вяр­хоў­на­га Са­ве­та Бе­ла­рус­кай ССР. Пісь­мен­нік быў вель­мі ўра­жа­ны ўба­ча­ным у Го­мелі, які яш­чэ ля­жаў у руі­нах і толь­кітоль­кі на­ла­дж­ваў мір­нае жыц­цё. 5 кра­савіка 1944 го­да “Го­мель­ская праў­да” над­ру­ка­ва­ла ўс­хва­ля­ва­ны ар­ты­кул Яку­ба Ко­ла­са “На руі­нах Го­ме­ля”, фраг­мен­ты з яко­га пра­па­ну­ем на­шым чы­та­чам. Уп­эў­не­ны, яны не па­кі­ну­ць раў­на­душ­ны­мі ніко­га з вас (ар­фа­гра­фія

і пунк­ту­а­цыя аўта­ра заха­ва­ны).

Да­дад­зім, што Ко­лас на­вед­ваў Го­мель у 1931, 1934, 1936, 1937 га­дах, пас­ля вай­ны быў у на­шым го­рад­зе ў 1947-м. І яш­чэ ад­но ўда­клад­ненне. У лі­пе­ні 1944 го­да, калі Мінск быў вы­зва­ле­ны ад во­ра­га, ор­га­ны вы­ш­эй­шай ула­ды і кіра­ван­ня пе­ра­е­халі з Го­ме­ля ў сталі­цу рэс­пуб­лікі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.