Якуб Ко­лас. На руі­нах Го­ме­ля

Gomelskaya Pravda - - СТУЖКА ЧАСУ -

Вя­сё­лы, пры­вет­ны, ра­дас­ны быў наш мі­лы Го­мель. Утуль­на вы­гля­далі праз пыш­ныя др­э­вы са­доў чы­с­цень­кія до­мікі на ак­раі­нах го­ра­да. Пры­го­жа ўз­ні­малі­ся і свя­цілі­ся ў сон­цы но­выя му­ра­ва­ныя бу­дын­кі га­рад­ско­га цэн­тра. Звон­кім ма­ла­дым го­ма­нам поўнілі­ся вулі­цы, буль­ва­ры і пар­кі. Веліч­на кра­са­ваў­ся над Со­жам парк і па­лац Пас­кеві­ча, як жы­вы пом­нік ста­ра­жыт­на­сці...

З кож­ным го­дам рос і шы­ры­ў­ся Го­мель, ад­зін з пры­га­ж­эй­шых бе­ла­рус­кіх га­ра­доў. Бур­лі­ла жы­вая кры­ні­ца жыц­ця і пра­цы на ра­дас­ць, на до­б­ра­быт на­ро­ду...

А на за­хад­зе, за Бу­гам, за Віслаю, вы­но­ш­валі ў змяі­ным сэр­цы ліхія по­мыс­лы фа­шы­сц­кія змоўнікі на ча­ле з гіт­ле­раўс­каю зг­ра­яй раз­бой­нікаў. Упо­тай­ку ад­лі­валі яны гар­ма­ты, ка­валі тан­кі, бра­невікі і роз­ныя пры­ла­ды смер­ці і раз­бур­эн­ня. Су­свет­ны раз­бой­нік і бандыт, ап’яне­лы ад кры­ві, вы­со­ка за­носіў над све­там та­пор у імя гра­бя­жа і ня­волі на­ро­даў, каб уста­ля­ва­ць на зям­лі па­на­ванне ня­мец­кай ка­зар­мы, ка­праль­ска­га во­кры­ку і бі­зу­на, ге­ста­паўска­га за­сцен­ка і кіл­бас­ніц­ка­га сві­нуш­ніка “арый­с­кай ра­сы”. І гэты асар­ты­мент фа­шы­сц­ка­га раю на­зваў Гіт­лер “но­вым па­рад­кам”.

Нель­га без па­чуц­ця жа­лю, во­ст­ра­га бо­лю і пя­ку­ча­га абур­эн­ня су­про­ць ня­мец­кай по­скуд­зі пазіра­ць ся­гон­ня на руі­ны Го­ме­ля. Па­пя­ліш­чы спа­ле­ных бу­дын­каў, аб­гар­э­лыя др­э­вы са­доў, гру­ды дру­зу, бітай цэг­лы і скру­ча­на­га віхра­мі аг­ню жа­ле­за — вось што за­ста­ло­ся ад Го­ме­ля. Як шкіле­ты ста­я­ць мёрт­выя сце­ны му­ра­ва­ных бу­дын­каў, свед­кі ня­мец­ка­га вар­вар­ства. А чыё сэр­ца не за­га­рыц­ца аг­нём бяз­лі­тас­най пом­сты ня­мец­кім вы­люд­кам за зніш­ч­энне нявін­ных люд­зей, рас­стра­ля­ных і па­ха­ва­ных гіт­ле­раўскі­мі ка­та­мі ў ва­колі­цах Го­ме­ля! Дзе­сят­кі ты­сяч ахвяр ня­мец­ка­га зла­чын­ства без ча­су знай­шлі ма­гі­лу ў су­про­ць­тан­ка­вых ра­вах. За што за­губілі іх ня­мец­кія банды­ты? З ха­лод­наю раз­ва­гаю ад­пе­тых вы­рад­каў-раз­бой­нікаў прай­шлі тут гіт­ле­раўскія ка­мен­дан­ты і ге­не­ра­лы фа­шы­сц­кіх ор­даў. Тое, што аста­ва­ла­ся пас­ля бам­бё­жак, уза­рва­на і спа­ле­на.

...Мы за­лечым ра­ны свае зям­лі, ад­бу­ду­ем на­шы га­ра­ды, пады­мем іх з по­пе­лу руін, бо мы ад­штур­хоў­ва­ем­ся ад це­м­ры. Мы ід­зем у яс­ныя далі, дзе све­ці­ць сон­ца і ззя­ю­ць пры­го­жыя веч­ныя зо­ры. На на­шым ба­явым сця­гу на­пі­са­ны вя­лікія сло­вы: праў­да, спра­вяд­лі­вас­ць, пра­гр­эс, друж­ба і салі­дар­на­сць на­ро­даў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.