Тут бо­лей пла­калі, чым пе­лі...

Гэты ку­то­чак ло­еўс­кай зям­лі і са­праў­ды як неве­ра­год­на пры­го­жая пла­не­та. Асаб­лі­ва ў час вяс­но­ва­га цві­цен­ня.

Gomelskaya Pravda - - НАШАИ ДОЛІ АДГАЛОСКІ - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фо­та з рэ­дак­цый­на­га ар­хі­ва і аўта­ра

Вод­нае люст­эр­ка во­зе­ра, ад­най­мен­на­га з вё­с­кай, за­ча­роў­вае, а су­сед­ства Дня­п­ра яш­чэ больш уплы­вае на раслін­на­сць: са­кавітая зе­ляні­на му­ра­гу, др­эў так і ва­бі­ць рас­кі­ну­ць рукі ўшыр­кі і за­кры­ча­ць ва ўсю моц свай­го го­ла­су: пры-го-жа, хо-ра-ша! Каб па­чулі на Бра­гінш­чыне і ў украін­скім Лю­бечы, што літа­раль­на на­су­пра­ць... Але ж па­мя­ць вы­хо­плі­вае з глы­біні сэр­ца апо­вед мяс­цо­вых жан­чын, дзя­цей вай­ны аб тым, як ча­п­ля­лі­ся, угры­за­лі­ся ў гэты глу­ш­эц­кі бе­раг у ноч на 2 ка­ст­рыч­ніка 1943-га на­шы сал­да­цікі, сваі­мі це­ла­мі літа­раль­на вы­с­ціла­ю­чы мост па Дня­п­ры. І кож­най па­д­э­швай, зда­ец­ца, ад­чу­ваю свя­тас­ць гэ­та­га ла­піка, сту­паю аш­чад­на, бе­раж­лі­ва.

Іду да пом­ніка за­гі­нуў­шым воі­нам 81-й Чы­рва­на­сцяж­най ор­д­эна Су­во­ра­ва страл­ко­вай ды­візіі 61-й ар­міі, 22 Ге­ро­ям Са­вец­ка­га Са­ю­за, які ўлас­на­руч­на зра­біў у 1982 год­зе Афа­на­сій Шк­ля­раў, ця­пер ужо ста­ра­жыл зна­ка­мітай вё­скі Дзя­ра­жы­чы. Вет­эран-рач­нік, бы­лы ка­пітан рач­но­га ле­да­ко­ла “Па­ляр­ны”, яш­чэ ў 1954-м уда­сто­е­ны га­на­ро­ва­га зван­ня леп­ша­га штур­ма­на Мініст­эр­ства рач­но­га фло­ту ад­зі­най та­ды краі­ны. Звы­чай­ным ма­лат­ком і зубі­лам Афа­на­сій Гаўры­лавіч кар­пат­лі­ва вы­бі­ваў на ме­таліч­ных пла­с­ці­нах пом­ніка ў Глуш­цы про­звіш­чы за­гі­нуў­шых, зра­біў усё якас­на, на ста­годдзі.

І ў сё­лет­ні Дзень Пе­ра­мо­гі ля пом­ніка са­бралі­ся жы­ха­ры Глуш­ца, у ас­ноў­ным жын­чы­ны, дзе­ці вай­ны, саліст­кі на­род­на­га фальк­лор­на­га гур­та “Лу­та­ва”, дач­нікі пе­ра­чы­талі пай­мен­на про­звіш­чы ге­ро­яў фар­сіра­ван­ня Дня­п­ра. Усклалі квет­кі, уз­неслі малітву. Зга­далі вер­шы Афа­на­сія Шк­ля­ра­ва, на­столь­кі су­гуч­ныя з іх улас­най до­ляй.

Тут па­чы­на­ла­ся “Лу­та­ва”

Дом саліст­кі на­род­на­га фальк­лор­на­га гур­та “Лу­та­ва” Тац­ця­ны Хлебі­най пер­шы ад пом­ніка ге­ро­ям 61-й ар­міі.

— Мы тут з му­жам, Улад­зі­мірам Пятро­ві­чам, лічы­це, на вар­це род­ных ва­коліц, — дзеліц­ца Паўлаў­на. — За­раз хат сем жы­вых у на­шым Глуш­цы. Зі­мою глу­ха, сум­на. Саста­ры­лі­ся і мы, нека­то­рыя па­мер­лі. Воль­гі Рэ­вя­нок ня­ма, Ма­рыі Цы­буль­нік... У мі­ну­лым ве­рас­ні яна сыш­ла. Дзе ж тое дзе­нец­ца пе­ра­жы­ванне, ма­цярын­с­кае, за сы­на, калі Міко­лу ей­на­га ў Аф­ган той кі­нулі... Усё ж праз сэр­ца пра­пус­ка­ем. Ве­ра Рэ­вя­нок, са­мая з нас стар­эй­шая, па­е­ха­ла да дач­кі на Бу­да-Ка­ша­лёўш­чы­ну, не ў сі­лах ад­на да­жы­ва­ць век. Шко­да, па­мя­та­е­це, як яна вы­ця­г­ва­ла “Рас­ці, рас­ці калі­нонь­ка?..”

З’язд­жа­ю­ць на зі­му да дзя­цей, сва­я­коў Ган­на Чар­ня­нок і Ва­лян­ці­на Кош­чан­ка. Ды і кіраўнік ка­лек­ты­ву Та­ма­ра Ша­па­вал нека­то­ры час гас­ця­ва­ла ў дач­кі ў Ма­зы­ры. Увес­ну ўсе вяр­та­юц­ца, ра­ду­юц­ца род­най вёс­цы, ха­там, якія ўлю­бё­на ад­мы­ва­ю­ць, фар­бу­ю­ць, упры­гож­ва­ю­ць руч­ні­ка­мі і квет­ка­мі. За­раз ру­пяц­ца ў ага­ро­дах, бы ад­на пе­рад ад­ной ста­ра­юц­ца, каб ані травінач­кі! Хва­ро­бы ад­га­ня­ю­ць пес­ня­мі, якія лі­ча­ць са­мым каш­тоў­ным скар­бам. Рас­ка­за­лі мне, што фальк­лор­ны гурт і за­рад­зіў­ся 30 га­доў на­зад у Глуш­цы. Со­ня, Ва­ля, Га­ля, Анюта, Та­ня, Ма­ня, Лю­ся, Та­ма­ра (про­звіш­чы ўсіх скла­да­на зга­да­ць) ад­гук­нулі­ся на за­клік та­га­час­на­га кіраўніка клу­ба ў Сяў­ках Люд­мі­лы Дзе­мі­до­віч. Пай­шлі пер­шыя рэпе­ты­цыі. Пад­т­ры­малі і стар­шы­ня кал­га­са Васіль Ца­ра­нок, га­лоў­ны агра­ном Над­зея Тор­ма­на­ва. А праз па­ру ме­ся­цаў і са­мыя спе­ў­ныя жы­хар­кі Ста­рой і Но­вай Лу­та­вы да­лучы­лі­ся. “Лу­та­ву” ўзна­чалі­ла Та­ма­ра Ша­па­вал з ад­най­мен­най вё­скі. Хут­ка аца­нілі ад­мет­ны спеў гур­та ў Ло­е­ве і Го­мелі, за­прасілі на аб­лас­ное тэле­ба­чанне. За­пі­салі ка­се­ту, паўта­ра дзя­сят­ка пе­сень, да свят на­род­на­га ка­лян­да­ра, шмат аб­ра­да­вых.

У до­ме Ган­ны Кош­чан­кі спя­вач­кі вы­вод­зілі мне сваю візітоўку пра жу­ра­ва: Ой, хад­зіў жу­раў, Да й па бе­раж­ку, Дай па­гляд­ваў ён на во­ду, Ой, хто ка­го да й

вер­нень­ка лю­бі­ць, той прыйдзе,

прыйдзе чэраз во­ду... А по­тым за­гу­ча­ла ў іх вы­ка­нан­ні аб­ра­да­вая вя­сель­ная, якую спя­ва­ю­ць на за­ручы­нах. Ды столь­кі ў га­ла­сах салістак жа­лю, што між­волі ўяў­ля­ец­ца мне ўлас­ным га­ла­ш­эн­нем жан­чын на развітан­ні са сваі­мі ха­та­мі: Ой, хад­зі­це на за­ручы­ны, Дзе Га­леч­ка за­ру­ча­ец­ца, Дзе Га­леч­ка за­ру­ча­ец­ца, Да й ад ро­ду адра­ка­ец­ца, Да дру­го­га да­лу­ча­ец­ца.

Хо­чац­ца свя­та для іх

Юбілей­ным, 30-м, буд­зе сё­лет­ні жнівень для глу­ш­эц­кіх і лу­таўскіх удзель­ніц фальк­лор­на­га гур­та. І ма­рыц­ца, каб ад­шу­каў­ся ў ар­хі­вах аб­лас­но­га тэле­ба­чан­ня той іх за­піс, калі бы­лі жан­чы­ны ў ро­скві­це жыц­ця.

— Ме­ла­ся і ка­се­та, стар­шы­ня гас­па­дар­кі Васіль Ца­ра­нок вы­ку­піў яе для клу­ба ў Сяў­ках. За­гад­чы­ца Воль­га Крот за­бра­ла, паз­ней яна па­е­ха­ла ў Мас­к­ву, ка­жу­ць, і ця­пер там жы­ве. Вось бы знай­с­ці тую ка­се­ту! — дзя­лілі­ся сва­ёю ма­рай спя­вач­кі “Лу­та­вы”.

Са­праў­ды, гэта па-са­праўд­на­му за­ла­тая ка­се­та! Каб жа паш­час­ці­ла яе знай­с­ці і ад­наві­ць. Гэта б быў са­мы каш­тоў­ны па­да­ру­нак да юбілею.

Гу­та­рым пра гэта і з кіраўніком ан­сам­бля-юбі­ля­ра Та­ма­рай Ша­па­вал. 48 га­доў пра­цуе яна ў куль­ту­ры, з іх 36 за­га­д­ва­ла біб­ліят­э­кай, 30 — “Лу­та­вай”. А па­чы­на­ла кі­на­ме­хані­кам, 8 год ад­пра­ца­ва­ла. Гар­эз­лі­вая, до­бра­зы­члі­вая, яна і са­праў­ды ста­ла сэр­цам гэ­та­га са­ма­быт­на­га ка­лек­ты­ву. З це­п­лы­нёй зга­д­вае вет­эра­наў галі­ны — Ва­лян­ці­ну Бе­рас­не­ву, Іры­ну Руд­зь­ко, Ма­рыю Шу­мі­гай, гар­мані­ста Фё­да­ра Шын­кар­эн­ка, ба­яністаў Пят­ра Бон­да­ра, Эду­ар­да Пар­хо­мен­ка, Пят­ро Плюш­чая, якія шмат пас­пры­я­лі ста­наў­лен­ню і развіц­цю ка­лек­ты­ву.

— За­раз нас толь­кі ча­цвё­ра, але не зда­ем­ся, спя­ва­ем. Па тэле­фоне звяз­ва­ю­ся з жан­чы­на­мі, прызна­чаю мес­ца рэпе­ты­цыі, — дзеліц­ца Та­ма­ра Ша­па­вал.— Збіра­ем­ся то ў Глуш­цы, то ў Лу­та­ве. Са школь­ні­ка­мі, сяўкоўскім ка­лек­ты­вам “Спа­да­рож­нік” пра­вод­зім спе­ўкі, пе­ра­да­ем сваё май­ст­эр­ства, пес­ні на­шых ма­туль і ба­буль.

Пе­ра­да­ць у спад­чы­ну

Глу­ш­эц за­раз па­кры­се ажы­вае. Не­каль­кі хат ку­пілі пад да­чы ла­яў­чане, мін­чане. Пры­ем­на, што люд­зі ру­пяц­ца пра чы­с­ці­ню ва­коліц, усёй вё­с­кай со­ча­ць, каб ля пом­ніка ге­ро­ям фар­сіра­ван­ня Дня­п­ра быў на­леж­ны па­ра­дак. Тут і са­праў­ды рай­скі ку­то­чак, які хо­чац­ца пе­ра­да­ць у спад­чы­ну на­шчад­кам.

Іх май­ст­эр­ства спе­ваў чэр­палі “Пес­ня­ры”. Лаўр­эат фе­сты­ва­лю “Бе­ла­русь — мая пес­ня” на­род­ны фальк­лор­ны гурт “Лу­та­ва” ў поў­ным склад­зе, 2011 год (зле­ва на­пра­ва): Ган­на Чар­ня­нок, Ма­рыя Цы­буль­нік, Тац­ця­на Хлебі­на, Ва­лян­ці­на Кош­чан­ка, Воль­га і Ве­ра Рэ­вя­нок, Та­ма­ра Ша­па­вал

Су­сед­кі Тац­ця­на Хлебі­на і Ган­на Чар­ня­нок

Та­ма­ра Ша­па­вал

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.