З гісто­рыі вё­скі

Gomelskaya Pravda - - НАШАИ ДОЛІ АДГАЛОСКІ -

Вя­до­ма з XIX ста­годдзя ў склад­зе Дзя­ра­жыц­кай во­лас­ці Рэчыц­ка­га ўез­ду Мін­с­кай гу­бер­ніі. У 1879 год­зе праз вёс­ку пра­ход­зі­ла да­ро­га з Ма­зы­ра ў Чар­ні­гаў. Дзей­ні­чалі пры­стань і па­ром­ная пе­ра­пра­ва. У 1879 год­зе Глу­ш­эц — у ліку па­селіш­чаў Дзя­ра­жыц­ка­га цар­коў­на­га прых­о­ду.

У па­чат­ку XX ста­годдзя тут быў се­на­пра­са­валь­ны за­вод, на ім у 1913 год­зе пра­ца­валі 137 ра­бочых.

З 8 снеж­ня 1926 го­да па 30 снеж­ня 1927 вёс­ка бы­ла цэн­трам Глу­ш­эц­ка­га сель­са­ве­та Ло­еўска­га ра­ё­на Рэчыц­кай, а з 9 чэрве­ня 1927 го­да — Го­мель­скай ак­ру­гі. Кал­гас “Пра­свет” ар­гані­за­ваў­ся ў 1931-м, пра­ца­ва­ла куз­ня.

Пе­рад Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ной у Глуш­цы бы­лі 102 два­ры, 427 жы­ха­роў. У 1943 год­зе аку­пан­ты спалілі вёс­ку і за­білі пя­ць жы­ха­роў. З 1959 го­да гэтыя зем­лі ў склад­зе кал­га­са “Дня­про­вец” ад­но­сілі­ся да Сяўкоўска­га сель­са­ве­та, за­раз — у Бы­валь­каўскім.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.