Расту­ць на­доі, рас­це зар­пла­та

У гэтыя дні на пе­ра­пра­цоўчыя за­во­ды з кал­га­са (ВСК) “50 год Каст­рыч­ніка” Рэчыц­ка­га ра­ё­на пас­ту­пае ма­ла­ко толь­кі сор­там экс­т­ра.

Gomelskaya Pravda - - РЕПОРТЕР - С. ДАРОЖНЫ

Ад­на­ча­со­ва па­вя­ліч­ва­ец­ца вы­твор­час­ць і рэалі­за­цыя пра­дук­цыі дзяр­жа­ве дзя­ку­ю­чы на­леж­на­му ўт­ры­ман­ню дой­на­га стат­ка і паў­на­ц­эн­на­му карм­лен­ню, у тым ліку і зя­лё­най пад­корм­кай. Як ад­зна­чае стар­шы­ня кал­га­са Ры­гор Шпа­каў, па­га­лоўе пас­та­ян­на аб­наў­ля­ец­ца, у ме­сяц пе­ра­да­ец­ца на МТФ да ста ця­лу­шак.

На­доі ма­ла­ка пра­ця­г­ва­ю­ць рас­ці штод­зён­на. У сяр­эд­нім ад ка­ро­вы яго ат­рым­лі­ва­ю­ць ужо больш за 21 кілаграм за сут­кі. Та­кім чы­нам кал­гас рэалі­зуе штод­зён­на прыклад­на 32 то­ны ма­ла­ка. Спе­цы­я­лі­сты фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най служ­бы за­зна­ча­ю­ць, што вы­ру­ча­ных гро­шай ха­пае на апла­ту ўсіх пла­ця­жоў, а так­са­ма на за­ра­бот­ную пла­ту. За­раз вяс­коў­цы ат­рым­лі­ва­ю­ць у сяр­эд­нім ужо ка­ля 800 руб­лёў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.