Наш­чад­кі Міку­лы Се­ляні­наві­ча

Фе­сты­валь ся­мей­ных клу­баў “Мі­ку­лян­скія за­ба­вы”, ар­гані­за­ва­ны на Бра­гінш­чыне пры пад­т­рым­цы гра­мад­скай ар­гані­за­цыі “Бе­ла­рус­кі зя­лё­ны крыж”, са­браў прад­стаўнікоў роз­ных па­ка­лен­няў.

Gomelskaya Pravda - - СПАДЧЫНА -

Вір­ту­ознай ігрой на ба­яне адра­зу ўзяў у па­лон кам­пазітар, вы­клад­чык му­зы­кі з Мін­ска Васіль Глу­ба­ч­эн­ка. “Ма­лень­кую нач­ную сер­эна­ду” Мо­цар­та ў вы­ка­нан­ні Васі­ля Мі­хай­лаві­ча ўсе слу­халі з за­то­е­ным ды­хан­нем. Пас­ля та­ко­га лірыч­на­га ўсту­пу ха­це­ла­ся хут­ч­эй аку­нуц­ца ў ат­ма­сфе­ру свя­та.

Як ад­зна­чыў ды­р­эк­тар тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніцтва Сяр­гей Пар­ха­мец, мі­ку­ляне, пе­ра­адо­леў­шы шмат­лікія вы­пра­ба­ван­ні, у тым ліку і на­ступ­ст­вы Чар­но­бы­ля, зра­білі ўп­эне­ны крок на­пе­рад. Вёс­ка жы­ве, ма­лад­зее, адра­джае ба­га­тыя тра­ды­цыі і куль­ту­ру, ша­нуе сваіх прод­каў. Свед­чанне та­му — вы­ста­ва фо­та­здым­каў мі­ну­лых га­доў з ся­мей­ных аль­бо­маў мяс­цо­вых жы­ха­роў, раз­меш­ча­ная ў фае Мікуліц­ка­га сель­ска­га клу­ба. Ле­ген­ду пра Міку­лу-во­ла­та, пра агра­га­ра­док Мікулічы ці­ка­ва рас­ка­за­лі вуч­ні мяс­цо­вай шко­лы, а чле­ны гурт­ка “Изо­сту­дия” пад­рых­та­валі ані­ма­цый­ны фільм. На ма­ляўні­чай па­ляне пра­ход­зіў кон­курс хле­ба і ква­са. Усе ся­мей­ныя клу­бы грун­тоў­на пад­рых­та­валі­ся да фе­сты­ва­лю, а кож­ны па­а­соб­ку вы­зна­чаў­ся ад­мет­на­сцю і кулі­нар­ны­мі шэд­эўра­мі. Ас­ноў­ная ўва­га — яго Вя­лі­кас­ці Хле­бу. Быў тут і зай­чы­каў хлеб, і той, што з пе­чы, і за­ме­ша­ны па рэц­эп­тах дзя­дулі, і пыш­ныя ка­ра­ваі.

Лю­боў Ду­батд­зел, кіраўнік ся- мей­на­га клу­ба “Ма­тулін руч­нік”, афор­мі­ла стэнд з фо­та­здым­каў, на якіх ад­люстра­ва­ны гіста­рыч­ныя мо­ман­ты з жыц­ця кал­гас­нікаў праслаў­ле­най “Чы­рво­най Ні­вы”: ад хар­чо­вай раз­вёрст­кі да мо­ман­ту ўруч­эн­ня Пр­эзід­эн­там Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Аляк­сандрам Лу­ка­ш­эн­кам чар­го­вай узна­га­ро­ды стар­шы­ні гас­па­дар­кі Іва­ну Ку­лаю за вы­со­кі ўра­джай.

Куль­мі­на­цый­ным мо­ман­там ста­ла ад­крыц­цё аль­тан­кі з печ­чу, якую зра­біў мяс­цо­вы ўме­лец Віталій Да­шук. Дар­эчы, уз­ноў­ле­ны Міку­лаў млын — так­са­ма плён яго рук — з’явіў­ся ў цэн­тры вё­скі ў 2015 год­зе. Гос­ці фе­сты­ва­лю пас­пы­талі пры­га­та­ва­ныя ў пе­чы боршч і баб­ку. Над­зея Ган­чар пры­нес­ла для гэтых страў вя­лікія чы­гу­ны з до­му: усё бы­ло так, як у на­шых прод­каў.

Чле­ны ся­мей­на­га клу­ба “Сад меч­ты” часта­валі га­ра­чы­мі блі­на­мі, якія вы­пя­калі­ся на ва­чах удзель­нікаў свя­та. На дзі­ця­чай па­ляне су­пра­цоўнікі “Бе­ла­рус­ка­га зя­лё­на­га кры­жа” ар­гані­за­валі раз­на­стай­ныя гуль­ні, за ўд­зел у якіх і правіль­ныя ад­ка­зы вы­да­валі­ся “мікулікі”. Іх по­тым мож­на бы­ло аб­мя­ня­ць у Лаў­цы-Ма­ляў­цы на цу­кер­кі, школь­ныя пры­на­леж­на­сці, кні­гі. Ці­ка­вае па­да­рож­жа “Міку­лаў-квэст” па гісто­рыі вё­скі Мікулічы патра­ба­ва­ла ве­даў і кем­лі­вас­ці. Бы­лі тут і “Асіл­ка­выя за­ба­вы”, якія вы­пра­боў­валі дзяў­чат і хлоп­цаў на вы­но­с­лі­вас­ць і сі­лу.

Спе­цы­яль­на да свя­та ў рам­ках пра­ек­та ЕС-ПРААН “Сад­зей­ні­чанне развіц­цю на мяс­цо­вым уз­роўні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь” у Бра­гіне бы­лі па­шы­ты рук­за­кі. Як ска­за­ла ка­ар­ды­на­тар пра­грам На­тал­ля Свят­кі­на, гэта спро­ба ства­ры­ць улас­ны су­венір. Свае вы­ра­бы пры­вез­лі ў Мікулічы ра­мес­нікі. Пры­го­жыя і ка­рыс­ныя рэчы мож­на бы­ло на­бы­ць па тан­най цане. Пра­вод­зілі­ся май­старк­ла­сы “Ка­ля­ро­вы плот”, “Міку­лаў двор”, “Со­неч­ны млын”. З ча­роў­на­га це­ста вы­раб­ля­лі­ся цац­кі. Бы­ло шум­на, ве­се­ла і ці­ка­ва.

Су­пра­цоўніцтва з гра­мад­скай ар­гані­за­цы­яй “Бе­ла­рус­кі зя­лё­ны крыж” доў­жыц­ца ўжо два дзе­ся­ці­годдзі, ад­зна­чы­ла ка­ар­ды­на­тар пра­ект­най дзей­на­сці на мяс­цо­вым уз­роўні Жан­на Чуб­са. І як бач­на, пас­пя­хо­ва.

— Калі фе­сты­валь “Мі­ку­лян­скія за­ба­вы” стане па­пу­ляр­ным і сла­ва пра яго пойдзе за ме­жы ра­ё­на, сю­ды бу­ду­ць пры­язд­жа­ць наш­чад­кі Міку­лы Се­ляні­наві­ча з уся­го све­ту, — пад­кр­эс­ліў ды­р­эк­тар “Бе­ла­рус­ка­га зя­лё­на­га кры­жа” Улад­зі­мір Шаў­цоў. Ні­на СІНІЛАВА

Над­зея Га­на­ней­ка — кіраўнік ся­мей­на­га клу­ба “Мі­ку­ля­нач­ка” і Над­зея Ган­чар — за­гад­чы­ца сель­ска­га клу­ба ча­сту­ю­ць баб­кай

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.